23 чэрвеня 2019 г. – Урачыстасць Нараджэння св. Яна Хрысціцеля
Згодна з літургічным каляндаром на гэты тыдні ўспамінаем і святкуем:
- Чацвер - св. Кірыла Александрыйскага, біскупа і доктара Касцёла
- Пятніца — Урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса.
- Распарадак Святых Імшаў у нашай парафіі будзе наступны: 7.00; 11.00; 19.00.
- Субота — Урачыстасць святых Пятра и Паўла, апосталаў. Ахвяраванні ў гэты дзень збіраем на патрэбы Апостальскай Сталіцы.
З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:
- Сёння ва Урачыстасць Нараджэння св. Яна Хрысціцеля, за ўдзел у Эўхарыстычным набажэнстве і прыняцце Св. Камуніі, а таксама памаліўшыся ў інтэнцыі Святога Айца, можна атрымаць поўны адпуст.
- У нашым парафіяльным кіоску можна запісацца на аўтобусную пілігрымку ў Будслаў. Першы аўтобус ад’едзе 5 ліпеня а00 гадзіне. Другі аўтобус ад’едзе 6 ліпеня а гадзіне 7.30 раніцы.
- Заахвочваем вернікаў набываць у парафіяльным кіоску новы часопіс “Авэ Марыя” з цікавымі артыкуламі на тэматыку набажэнстваў да Найсв. Сэрца Езуса.
- Патрабуем да Жывога Ружанца две асобы, якія б разам з іншымі вернікамі гатовыя кожны дзень маліцца адзін дзесятачак Ружанца ў інтэнцыях Св. Айца. Жадаючых просім звяртацца ў закрыстыю.
- З 10 па 19 ліпеня пры нашым араторыі адбудуцца для дзяцей вакацыі з Богам. Заахвочваем бацькоў запісваць дзетак, каб у духоўным настрою, яны змаглі перажыць свой летні адпачынак. З запісам просім калі ласка звяртацца да сястры Дар’і. Таксама дакладная Інфармацыя знаходзіцца на дошцы аб’яў.
- Выказваем сваю шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам за ахвяраванні ахвяраваныя Вамі на патрэбы дальнейшага будаўніцтва нашай новай святыні. Божа адудзяч!










