На світанні 8 красакавіка 2012 г. у парафіі Св. Яна Хрысціцеля адбылася рэзурэкцыйная святая Імша, якую цэлебравалі ўсе ксяндзы з парафіяльнай Салезіянскай супольнасці. Перад святочнай Літургіяй пад урачыстыя пералівы званоў навокал капліцы прайшла працэсія з Найсвяцейшым Сакрамэнтам, якая стала сапраўдным сведчаннем таго, што Хрыстус папраўды уваскрос.
Калі скончылася Пасхальная Вігілія самыя ўстойлівыя вернікі засталіся маліцца на ўсяночным велікодным чуванні. Сярод удзельнікаў, колькасць якіх налічвала больш за 50 асобаў, прысутнічала як моладзь, так і людзі сталага ўзросту.
Пасхальную ноч асвятляе Уваскрослы Хрыстус. Гэта сапраўды Вялікая Ноч, бо ў ёй ацэньваем сакрамэнтальным чынам, моцай Духа Святога найважнейшае выдарэнне ў дзеях свету і чалавецтва, якім быў пераход (пасха) ад смерці да новага жыцця праз уваскрасенне.
Традыцыйная асвячэнне страваў, прыгатаваных вернікамі на велікодны ўрачысты стол, здаўна стала традыцыйным атрыбутам падрыхтоўкі да святкавання Свята Уваскашення Хрыста. У парафіі велікодныя стравы асвячаліся кожныя паўгадзіны на працягу ўсёй Вялікай суботы ажно да Пасхальнай Вігіліі. На такой асвячэнне ў чатырнаццаць гадзін наведаў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антонi Дзям’янка.
У цішыні збіраемся ў Вялікую Пятніцу дзеля таго, каб успомніць муку і смерць Пана нашага Езуса Хрыста. Літургія запрашае да развагі над біблійным апісаннем мукі Панскай, а потым да адарацыі і да ўшанавання святога Крыжа. Аднак, літургія ў асноўным падкрэслівае хвалу адкуплення праз крыж, чым прыніжэнне праз муку. Успамінаючы смерць Хрыста, памятаем, што яна не была для Яго паражэннем і проігрышам, не была таксама і неспадзяванай, бо не раз прадказваў яе сваім вучням. Смерць Хрыста стала перамогай і была асвечана ззяннем уваскрасення.