Адышла ў вечнасць маці кл. Алега Каралёва
- Катэгорыя: Навіны
25 лістапада 2012 г. ва ўзросце 57 гадоў адышла ў вечнасць нашая парафіянка Тамара Канстанцінаўна, маці клерыка Алега Каралёва SDB. Жалобная святая Імша, якую ўзначаліць Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ксёндз прэлат Андрэй Стэцкевіч, адбудзецца 26 лістапада ў капліцы Св. Яна Хрысціцеля ў 12:30.Адбылася сустрэча духавенства Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
- Катэгорыя: Навіны
Падрабязней: Адбылася сустрэча духавенства Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
У парафіі Св. Яна Хрысціцеля адбыўся восеньскі кірмаш
- Катэгорыя: Цэнтр Моладзі
18 лістапада ў парафіі св. Яна Хрысціцеля ладзіўся Восеньскі кірмаш, падрыхтаваны аніматармі, бацькамі і дзеткамі. Распачалося свята св. Імшой а 10 гадзіне, падчас якой а. Павел Шчарбіцкі SDB запрасіў паразважаць прысутных парафіян аб гатоўнасці кожнага з іх прадстаць перад Хрыстом.
Падрабязней: У парафіі Св. Яна Хрысціцеля адбыўся восеньскі кірмаш
(Адноўлена) Салезіянскую супольнасць у Мінску наведаў новы інспектар
- Катэгорыя: Навіны
Сёння, 17 кастрычніка, нашу парафію наведаў айцец Славамір Лубян SDB, які з’яўляецца адказным за салезіянскую прысутнасць на Беларусі з верасня гэтага года. Пасля св. Імшы вернікаў чакала праграма ў Араторыі. Дон Боско жадаў заўсёды бачыць сваіх выхаванцаў радаснымі, менавіта таму аніматары вырашылі падрыхтаваць невялікую праграму радасці.
Падрабязней: (Адноўлена) Салезіянскую супольнасць у Мінску наведаў новы інспектар
Копія абраза Маці Божай Будслаўскай у парафіі Св. Яна Хрысціцеля
- Катэгорыя: Навіны
14 кастрычніка падчас вячэрняй святой імшы парафіяне прывіталі копію абраза Будслаўскай Маці Божай. Урачыстасць адбылася ў межах трохгадовай падрыхтоукі да святкавання 400 гадовага юбілею прабывання цудаздейнага абраза ў Будславе.
Падрабязней: Копія абраза Маці Божай Будслаўскай у парафіі Св. Яна Хрысціцеля










