Вялікі чацвер — Імша Вячэры Пана (адноўлена)
- Катэгорыя: Навіны
Літургія Вялікага чацвярга нагадвае Апошнюю Вячэру, калі Езус устанавіў сакрамэнт Эўхарыстыі. На гэтай Імшы спяваецца гімн «Хвала на вышынях Богу», які не гучаў на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас спеву гімна б’юць званы, якія пасля яго заканчэння змаўкаюць, пакуль гэты гімн не загучыць ізноў падчас Пасхальнай Вігіліі.
Вясеннія вакацыі для школьнікаў
- Катэгорыя: Дзіцячы Араторый
Не паспела распачацца трэцяя навучальная чвэрць, як амаль усе школьнікі з нецярпеннем чакалі наступных канікул. І, вось, з 26 па 31 сакавіка Араторый св. Яна Боско адчыніў свае дзверы для ўсіх жадаючых карысна правесці так доўгачаканы адпачынак.
Спазнанне Дона Боско: Дом, Сям'я, Айцец
- Катэгорыя: Літургія
Пасланне Айца Генерала Дона Паскуале Чавеса
Важныя падзеі з жыцця і людзі, якія паўплывалі на станаўленне маладога Дона Боско
«Адно, што я памятаю, і гэта мой самы ранні ўспамін - усё выходзілі з пакоя, дзе ён памёр, але я хацеў застацца там.
«Мая маці, зрынуўшая ў горы, казала мне: «Хадзем, Янак, пойдзем са мной».
«Калі тата не ідзе, то і я не хачу сыходзіць», - адказаў я.
«Мой бедны сынок», казала мая маці, «пойдзем са мной; ў цябе больш няма бацькі.»
Пальмовая нядзеля ў парафіі
- Катэгорыя: Навіны
Касцёл, падрыхтаваны саракадзённым велікапосным пакаяннем, у Пальмовую нядзелю пачынае перажываць цэнтральную таямніцу хрысціянскай веры — пасхальную таямніцу смерці і ўваскрасення Езуса Хрыста. У гэты дзень на ўспамін уваходу Хрыста ў Ерузалем для здзяйснення пасхальнай таямніцы адбываецца працэсія або ўрачысты ўваход перад святой Імшою, а таксама асвячаюцца галінкі пальмаў і іншых дрэваў. Гэта могуць быць таксама галінкі аліўкавых дрэваў або, як здаўна прынята ў нас, вярбы (адсюль выводзіцца папулярная назва свята — Вербная нядзеля).
Устрыманне ад ежы падчас Вялікага Посту
- Катэгорыя: Літургія










