30 лістапада ў Каталіцкім моладзевым цэнтры імя св. Яна Боско салезіянская сям’я святкавала Анрэйкі. Успаімн св.Андрэя - гэта не толькі забаўляльнае свята, але і пачатак Адвэнту - перыяду радаснага чаканння і духоўнай падрыхтоўкі да свята Божага Нараджэння.
Святочная праграма распачалася Святой Імшой, пасля якой у араторыі ўсіх ўжо чакалі вясёлая гульня, танцы і сюрпрызы, падрыхтаваныя аніматарамі. Пад час падрыхтаванай гульні маладыя людзі па чарзе адказвалі на пытанні з розных тэм (Адвэнт, спорт,угадай мелодыю, знакамітыя асобы, 100 цудаў свету..), паглыбляючы такім чынам свае веды. Адным с сюрпрызаў стала сцэнка аб пакліканні, якую падрыхтавала суполка “Адкрытыя сэрцы”. Ну і канешне, якія ж Анрэйкі без танцаў!
25 лістапада – успамін слугі Божай Маргарыты Ок’ена (маці св. Яна Боско), успамін усіх памерлых бацькоў салезіянаў.
25 лістапада Салезіянская Сям’я адзначае ўспамін слугі Божай Маргарыты Ок’ена, маці св. Яна Боско – заснавальніка гэтай сям’і. Мама Маргарыта – так называюць яе ўсе салезіяне і салезіянкі. Гэта простая, але вельмі мудрая жанчына змагла выхаваць аднаго са сваіх дзяцей, Яна Боско, такім чынам, што ён дасягнуў святасці. Яна навучыла яго любіць Бога і прысвячаць Яму кожную справу. Мама Маргарыта была для сваіх дзяцей прыкладам малітвы і жыцця ў прысутнасці Бога. “Бог вас бачыць, я магу быць далёка, але Ён заўсёды побач, заўсёды прысутны”, – часта паўтарала яна сваім дзецям.
«…Аднаму даў пяць талантаў, другому — два, іншаму — адзін, кожнаму паводле ўласных магчымасцяў, і ад’ехаў...» (Мц.25,15)
Менавіта гэтымі словамі са Святога Пісання кіраваліся вернікі нашай парафіі падчас парафіяльнага канцэрта ў гонар св.Цэцыліі, панны і мучаніцы. Ужо не першы год 22 лістапада нашыя парафіяне, парафіяльныя колы,гурткі, дзеткі, моладзь і духавенства рыхтуюць спевы, настройваюць свае музычныя інструменты і складаюць вершы, каб у гэты музычны вечар, падзяліцца тымі талентамі, якімі іх адарыў Бог.
16-17 лістапада ў Мінску ў парафіі св.Яна Хрысціцеля адбылося спатканне салезіянскіх аніматараў Беларусі. Справа выхавання вельмі важная, але адначасова вельмі цяжкая і адказная. Праграма фармацыйнага спаткання ў гэты раз мела больш практычны характар. Аніматары развучылі новыя гульні і бансы. А запланаваць наступны дзіцячы лагер святары і сёстры прапанавалі ў форме КВЗ (клуб вясёлых і знаходлівых).