«…Аднаму даў пяць талантаў, другому — два, іншаму — адзін, кожнаму паводле ўласных магчымасцяў, і ад’ехаў...» (Мц.25,15)
Менавіта гэтымі словамі са Святога Пісання кіраваліся вернікі нашай парафіі падчас парафіяльнага канцэрта ў гонар св.Цэцыліі, панны і мучаніцы. Ужо не першы год 22 лістапада нашыя парафіяне, парафіяльныя колы,гурткі, дзеткі, моладзь і духавенства рыхтуюць спевы, настройваюць свае музычныя інструменты і складаюць вершы, каб у гэты музычны вечар, падзяліцца тымі талентамі, якімі іх адарыў Бог.
У гэтым годзе, традыцыйна, адчыніць канцэрт прадставілася магчымасць парафіяльнаму хору пад кіраўніцтвам арганісткі нашай парафіі – Алены Пікус. Гарманічнасць спеваў хвалы і падзякі Богу ў чарговы раз здзівілі парафіянаў сваёй прыгажосцю і магутным гучаннем.
Наступны нумар музычнага вечару прадставіла суполка “Адкрытыя сэрцы” – гэта мамы і таты дзяцей і моладзі з нашай парафіі, якія прымаюць актыўны ўдзел у развіцці як самой парафіі, так і жыцця каталіцкага моладзевага араторыя імя св.Яна Боско. Суполка прадставіла дынамічны спеў.
Далей ішлі выступленні маладых парафіян. Нас парадавала Ліза Дземянкова са сваім незвычайным музычным інструментам – домрай; дзеці, якія спявалі знакаміты ў парафіі спеў “Вывышайце Бога” прымусілі ўсіх парафіянаў разварушыцца; суполка аніматараў прадставіла спевы пра Любоў, Якая зыходзіць да нас з нябёсаў, і пра нашу нябесную Маці - Марыю. Потым нас радавала Надзея Мацейка. Яе флейта выдавала лёгкія гукі, якія, складаючыся ў адзіную мелодыю, разыходзіліся па усім касцёле. Канешне, адным з асноўных нумароў было выступленне парафіяльнага гурту “Небасхіл”, спевы якога ведаюць і любяць усе парафіяне.
У наступнай частцы праграмы сваімі музычнымі талентамі з усімі прысутнымі падзялілася духавенства нашай парафіі. “Спеў для усіх тат” прагучаў ад кс.Паўла Шчарбіцкага SDB і салезіянкі супрацоўніцы Вольгі Красільшчыкавай. Сапраўдным сюрпрызам для ўсіх вернікаў стала выступленне пробашча парафіі – кс.Аляксандра Мятліцкага SDB разам з кандыдатам ў аніматары Анастасіяй Субач. Але не толькі гэты нумар аказаўся сюрпрызам. Падчас канцэрту некаторыя парафіяне жадалі падзяліцца сваімі вершамі, што з’явілася прыемнай нечаканасцю не толькі для вернікаў, але нават і для вядучай музыкальнага свята.
Напрыканцы вечара кс.Аляксандар Мятліцкі SDB, па добрай салезіянская традыціі, прамовіў да парафіянаў слоўка на дабранач і удзяліў благаслаўленне. Прыняўшы благаслаўленне, вернікі з добрым настроем пачалі разыходзіцца па дамах.А ў іх сэрцах, напэўна, гучалі тыя прыгожыя мелодыі праслаўлення Бога, якія яны пачулі на нашым парафіяльна-сямейным музычным свяце.
Артыкул падрыхтавала Юлія Звярынская











