Святасць магчыма!
- Катэгорыя: Навіны
Нягледзячы на пахмурнае і дажджлівае надвор'е 10 лістапада ў Дзіцячым Араторыі было сонечна і цёпла ад дзіцячых усмешак. Менавіта ў гэты дзень ў Араторыі прайшло свята пад назвай “Святасць магчыма”. Падчас праграмы дзеткі шукалі дзейсны рэцэпт святасці. Дапамагалі ім ў гэтым св.Ян Боско, св. Дамінік Савіо, мама Маргарыта і бл.Лаўра Вікунья.
Перегрынацыя рэліквій св. Яна Боско
- Катэгорыя: Навіны
Увечары 25 жніўня, пасля прабывання рэліквій св. Яна Боско у архікатэдры імя Найсвяцейшай Панны Марыі, свайго духоўнага настаўніка вітала парафія св. Яна Хрысціцеля ў Серабранцы.Негледзячы на халоднае надвор’е, двор пры капліцы быў запоўнены вернікамі - людзі жадалі сустрэцца са святым, які няспынна паўтараў : “Аддайце мне душы, іншае пакіньце сабе”. Урачыстай працэсіяй св. Яна Боско правадзілі да падножжа святыні, якая знаходзіцца ў працэссе будаўніцтва і якая будзе насіць імя святога.
Інтэрв’ю з новапрызначаным рэгіянальным настаяцелем рэлігійнай каталіцкай місіі св. Францішка Сальскага
- Катэгорыя: Навіны
Ужо каля двух месяцаў як кс. Віктар Гайдукевіч SDB прызначаны рэгіянальным настаяцелем рэлігійнай каталіцкай місіі св. Францішка Сальскага. Пра новую пасаду, спалучэнне яе з іншымі абавязкамі і пра свае планы святар распавёў у інтэрв’ю Catholic.by.Адпачынак па-салезіянску: канцэрт і турнір па футболе пры мінскай парафіі Св. Яна Хрысціцеля
- Катэгорыя: Цэнтр Моладзі
24 мая Касцёл адзначаў свята Марыі Успамогі Хрысціянаў. Асаблівым чынам яго святкавала салезіянская сям’я, заснавальнік якой, св. Ян Боска, лічыў Марыю найлепшай падтрымкай сапраўднага хрысціянскага жыцця. «Кожнага, хто ўваходзіць у дзверы араторыя, Марыя бярэ пад сваю няспынную апеку», — казаў святар сваім выхаванцам. Ксёндз Боска давяраў Марыі кожны свой крок і праслаўляў Яе сваімі дзеяннямі. У Мінску салезіянскія аніматары разважалі над выхаваннем дзяцей і моладзі
- Катэгорыя: Навіны
13–14 красавіка ў Араторыі імя св. Яна Боско ў Мінску праходзіла сустрэча салезіянскіх аніматараў «Слухаючы сэрцам, выхоўваем да сапраўдных адносін». Юныя паслядоўнікі кс. Боско разважалі над выхаваннем дзяцей і моладзі.Падрабязней: У Мінску салезіянскія аніматары разважалі над выхаваннем дзяцей і моладзі










