Адвэнт! sdb.by/NEWS: Выпуск 2
- Катэгорыя: Навіны
Другі выпуск Відэа-навінаў з Салезіянскага Араторыя Св. Яна Боско ў Мінску: Адвэнт
{source}
<iframe width="400" height="225" src="//www.youtube.com/embed/Blwj4dMrMts" frameborder="0" allowfullscreen></iframe>
{/source}
Тэатральны вечар
- Катэгорыя: Навіны

Сёння,20 снежня, у моладзевым цэнтры ім. Св. Яна Боско, прайшоу тэатральны вечар. Актыўны ўдзел у мерапрыемстве прымала моладзь з розных парафій. З назвы вечара можна зрабіць выснову, што ён прадстаўляў сабой набор некалькі акцёрскіх пастановак, аднак гэта не так. Фармат сустрэчы быў больш падобны да КВЗна. Тры каманды выконвалі розныя заданні, якія былі падрыхтаваны арганізатарамі вечара, а члены журы справядліва выстаўлялі свае адзнакі.
Рэкалекцыі “Разважанні аб добрай смерці” для моладзі 8-11 класаў адбыліся ў Мінску
- Катэгорыя: Навіны
21-22 снежня ў каталіцкім моладзевым цэнтры імя св. Яна Боско ў Мінску ў чарговы раз адбыліся рэкалекцыі “Разважанні аб добрай смерці” (РДС) для моладзі. На гэты раз сустрэча датычылася маладых людзей 8-11 класаў. Для іх гэта была першая такая сустрэча – пачатак яшчэ больш паглыбленага даследвання свайго сэрца, адносін з Богам, з бліжнім, з самім сабой.
РДС – гэта духоўныя практыкаванні, якія распачаў яшчэ св. Ян Боско, калі працаваў з пакінутай і патрабуючай моладдзю ў Турыне (Італія). Сустрэчы праходзілі прыкладна раз у месяц. З дапамогай іх ксёндз Боско меў магчымасць даглядаць за душамі сваіх выхаванкаў, каб дапамагаць ім узрастаць у добрым і імкнуцца да святасці.
Падрабязней: Рэкалекцыі “Разважанні аб добрай смерці” для моладзі 8-11 класаў адбыліся ў Мінску
Плённы дзень у парафіі св.Яна Хрысціцеля (адноўлена)
- Катэгорыя: Навіны
Дзень 8 снежня 2013г. быў вельмі плённым для мінскай парафіі святога Яна Хрысціцеля. Менавіта ў гэты дзень, 17 год таму, дзякуючы працы кс.Ігара Лашука SDB, нарадзілася нашая парафія. Зараз яна працягвае існаваць і ўзрастае з кожным днём, дзякуючы намаганням кс.Аляксандра Мятліцкага SDB. Таксама, сёння адзначае свой дзень нараджэння араторый! У далёкім 1841 годзе, 8 снежня, прамовячы малітву да нашай Нябеснай Маці, святы кс.Боско заснаваў першы араторый. І менавіта 13 год таму распачаў сваю дзейнасць Араторый імя святога Яна Боско ў Мінску. За гэты час шмат чаго змянілася, але дзякуючы ахвярнаму служэнню ксяндзоў салезіянаў і сясцер салезіянак, нязменным засталося адно - любоў да моладзі і дзяцей!Падрабязней: Плённы дзень у парафіі св.Яна Хрысціцеля (адноўлена)
Адвэнт! sdb.by/NEWS
- Катэгорыя: Навіны
Відэа-навіны з Салезіянскага Араторыя Св. Яна Боско ў Мінску
{source}
<iframe width="400" height="225" src="//www.youtube.com/embed/ZFmPP4KnaLg" frameborder="0" allowfullscreen></iframe>
{/source}










