
Сёння,20 снежня, у моладзевым цэнтры ім. Св. Яна Боско, прайшоу тэатральны вечар. Актыўны ўдзел у мерапрыемстве прымала моладзь з розных парафій. З назвы вечара можна зрабіць выснову, што ён прадстаўляў сабой набор некалькі акцёрскіх пастановак, аднак гэта не так. Фармат сустрэчы быў больш падобны да КВЗна. Тры каманды выконвалі розныя заданні, якія былі падрыхтаваны арганізатарамі вечара, а члены журы справядліва выстаўлялі свае адзнакі.
Напрыканцы,калі здавалася, што барацьба паміж камандамі павінна стаць яшчэ больш напружанай, арганізатары прапанавалі ўдзельнікам з’яднацца ў адну вялікую каманду, каб падрыхтаваць сумесную сцэнку ў стыле оперы! Атрымалася вельмі смешна і незабыўна.
Добры настрой напоўніў сёння ўсіх удзельнікаў вечара.
Тыя, хто па розных абставінах не змог прыйсці на мерапрыемства, могуць зрабіць гэта ў наступны раз –восьмага сакавіка. Чакаем вас, а таксама вашыя прапановы і ідэі, каб сумесна вельмі добра правесці свой час!:)
Яўген Бурко










