Традыцыйная асвячэнне страваў, прыгатаваных вернікамі на велікодны ўрачысты стол, здаўна стала традыцыйным атрыбутам падрыхтоўкі да святкавання Свята Уваскашення Хрыста. У парафіі велікодныя стравы асвячаліся кожныя паўгадзіны на працягу ўсёй Вялікай суботы ажно да Пасхальнай Вігіліі. На такой асвячэнне ў чатырнаццаць гадзін наведаў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антонi Дзям’янка.
Пры грабніцы Пана біскуп разам з вернікамі адмовіў Вяночак да Божай Міласэрнасці. Пасля ў невялікай прамове звярнуў увагу паствы на неверагодную важнасць Пасхальнага Трудуўму ў жыцці кожнага чалавека. Пасля благаслаўлення страваў біскуп Антонi Дзям’янка павіншаваў парафію з надыходзячым Святам Уваскрашення Пана, а настаяцель парафіі кс. Аляксандр у сваю чаргу выказаў словы ўдзячнасці біскупу за яго візіт і таксама пажадаў усяго найлепшага на Вялікдзень.











