Рэзурэкцыйная святая Імша
- Катэгорыя: Навіны
На світанні 8 красакавіка 2012 г. у парафіі Св. Яна Хрысціцеля адбылася рэзурэкцыйная святая Імша, якую цэлебравалі ўсе ксяндзы з парафіяльнай Салезіянскай супольнасці. Перад святочнай Літургіяй пад урачыстыя пералівы званоў навокал капліцы прайшла працэсія з Найсвяцейшым Сакрамэнтам, якая стала сапраўдным сведчаннем таго, што Хрыстус папраўды уваскрос.
Падчас Літургіі слова, кс. Аляксандр зачытаў тэкст Пастырскага паслання арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на Вялікдзень 2010 года.
На заканчэнне ўрачыстай святой Імшы ксёндз-пробашч асвяціў велікодныя стравы і павіншаваў вернікаў з вялікім святам Хрыстовага Уваскрашення.
Пасля Імшы вернікі разышліся па дамах, каб усёй сям’ёй сабрацца за святочным сталом і падзяліцца з роднымі і блізкімі не толькі велікодным яйкам, але найперш радасцю ўваскрасення Хрыста.











