Дзіцячы Араторый
Дзіцячы Араторый
Канікулы з Богам. Дзень восьмы
- Катэгорыя: Дзіцячы Араторый
У восьмы дзень мы паглядзелі праз прызму формулы святасці і тэм папярэдніх дзён на нашу школу. Дакладна тэма сённяшнага дня гучала наступным чынам: "Я іду ў школу!"
Канікулы з Богам. Дзень сёмы
- Катэгорыя: Дзіцячы Араторый
Канікулы з Богам. Дзень шосты
- Катэгорыя: Дзіцячы Араторый
Канікулы з Богам. Дзень пяты
- Катэгорыя: Дзіцячы Араторый
![]()
Пяты дзень лагера быў незвычайным, бо мы крыху адыйшлі ад ужо звыклага расклада дня і накіраваліся ў аквапарк. Ну а там кожны адшукаў сабе горку па душы!
Але, негледзячы на такі цікавы элемент праграмы, як аквапарк, мы не забыліся пра тэму нашага дня - "Марыя, я аддаю Табе сваё сэрца!" Таму, вярнуўшыся ў араторый, мы паразважалі пра чысціню нашых думак, нашай мовы, нашых вачэй і нашых учынкаў. Кс. Павел Шчарбіцкі SDB прыпомніў дзеткам, што вельмі важна заўсёды прасіць аб заступніцтве Панну Марыю, бо яна з'яўляецца Маці для кожнага з нас.
Канікулы з Богам. Дзень чацвёрты
- Катэгорыя: Дзіцячы Араторый
Падчас чацвёртага дня ўдзельнікі лагера разважалі над тым, што кожнаму чалавеку неабходна быць адважным. Бо, калі мы, напрыклад, не пасаромеемся і з адвагай зробім заўвагу чалавеку, які сябе дрэнна паводзіць, мы зможам яму дапамагчы перагледзець свае паводзіны. Адвага таксама неабходна ў вызнаванні нашай веры.
Трэці дзень канікул з Богам
- Катэгорыя: Дзіцячы Араторый
Падчас сённяшняга дня дзеткі разам з арганізатарамі лагера разважалі над тым, што неабходна ўмець сказаць "не" граху. У мінулыя дні мы казалі аб тым, што кожны з нас з'яўляецца добрым матэрыялам, але калі мы будзем ісці па шляху злога, падпарадкоўвацца граху, гэтая матэрыя стане нягоднай.
Скончыўся другі дзень канікул з Богам
- Катэгорыя: Дзіцячы Араторый
Падчас другога дня канікул удзельнікі лагера разважалі над тым, што кожны чалавек з'яўляецца добрым матэрыялам. І ад кожнага маладога чалавека залежыць, ці зможа ён стаць па-сапраўднаму добрым. Вельмі важна звяртаць увагу на развіццё сваёй волі, на працу над сабой, на нашых сяброў, якія могуць дапамагчы нам ісці да Неба, ці, наадварот, цягнуць нас да зямнога. Таксама сёння мы разважалі над тым, што кожны з нас, ад самага маленькага да самага старэйшага, з'яўляецца вельмі важным у вачах Бога. Для кожнага з нас наш Нябесны айцец падрыхтаваў асабісты план і праз кожнага Ён дакранаецца да іншых людзей.
У араторыі імя св.Яна Боско распачаліся канікулы з Богам для дзяцей
- Катэгорыя: Дзіцячы Араторый
14 ліпеня ў араторыі імя св.Яна Боско пры нашай парафіі распачаліся канікулы з Богам для дзетак ад 6 да 14 год. Сёлета падчас канікул юныя вернікі разглядаюць прыклад св.Дамініка Савіо; "Да неба разам са св.Дамінікам Савіо" - так гучыць дэвіз лагера.
Падрабязней: У араторыі імя св.Яна Боско распачаліся канікулы з Богам для дзяцей










