Дзіцячы Араторый
Канікулы з Богам. Дзень сёмы
- Катэгорыя: Дзіцячы Араторый
Падчас працы па групах дзеткі пачулі гісторыі аб эксперыменце са стужкамі. Выкладчыца ва ўніверсітэце раздала кожнаму студэнту па тры стужкі. Адну з іх яны павінны былі пакінуць сабе, бо кожны з іх быў вельмі важны для выкладчыцы, а іншыя аддаць са словамі падзякі чалавеку, які з'яўляўся важным для кожнага асабіста. І здарылася так, што адна са стужак апынулася ў дырэктара фірмы, які ўжо не памятаў, калі вяртаўся да дому ў час. Падначалены аддаў дырэктару стужку са словамі падзякі за яго прыклад і таленты, дзякуючы якім ён мудра кіраваў фірмай. І здарылася так, што менавіта гэтыя шчырыя словы прымусілі дырэктара задумацца над асабістым жыццём і перагледзець яго асноўныя накірункі. Прыйшоўшы да дому, ён упершыню за доўгі час паразмаўляў са сваёй сям'ёй і шчыра папарсіў прабачэння ў самых важных для яго людзей - у сына і жонкі.
Здавалася б, простая гісторыя. Але яна падказвае кожнаму чалавеку, не толькі маленькаму, наколькі важна не баяцца шчырасці ў адносінах да іншых людзей.
Пасля таго, як дзеці са старэйшымі паразважалі над дадзенай гісторыяй, аніматары і памочнікі аніматараў прапанавалі кожнаму зрабіць свае стужкі, якімі пазней можна было са словамі падзякі абмяняцца адно з адным. І, канешне ж, адну стужку было парапанавана занесці да дому - бо, хто, як не бацькі, заслугоўваюць нашай удзячнасці і шчырасці?
Падводзячы вынікі дня, мы дадалі да формулы святасці, з якой пазнаёміліся ўчора, дзве канкрэтныя рэчы - паслухмянасць і адказнасць. Менавіта яны дапамогуць кожнаму з нас імкнуцца да неба не сам насам, але заклікаць да святасці сваіх бацькоў, і, калі гэта патрэбна, быць для таты і мамы прыкладам.
Таццяна Ісакава











