Пяты дзень лагера быў незвычайным, бо мы крыху адыйшлі ад ужо звыклага расклада дня і накіраваліся ў аквапарк. Ну а там кожны адшукаў сабе горку па душы!
Але, негледзячы на такі цікавы элемент праграмы, як аквапарк, мы не забыліся пра тэму нашага дня - "Марыя, я аддаю Табе сваё сэрца!" Таму, вярнуўшыся ў араторый, мы паразважалі пра чысціню нашых думак, нашай мовы, нашых вачэй і нашых учынкаў. Кс. Павел Шчарбіцкі SDB прыпомніў дзеткам, што вельмі важна заўсёды прасіць аб заступніцтве Панну Марыю, бо яна з'яўляецца Маці для кожнага з нас.
Пасля сумеснай вячэрнай малітвы маленькія вернікі разыйшліся па дамах, каб падзяліцца з роднымі сваімі ўражаннямі ад яшчэ аднаго дня ў лагеры і добра адпачыць перад новым тыднем, у якім іх чакае шмат чаго карыснага і цікавага.
Таццяна Ісакава










