Адпачнуўшы падчас выходных, удзельнікі лагера зноў сабраліся разам на ранішняй св.Імшы, каб падзякаваць Богу за дар часу, які кожны з нас мае. Сёння мы разважалі аб тым, што святым быць нескладана. Асэнсаваць гэта нам дапамагла сцэнка, падрыхтаваная аніматарамі і памочнікамі аніматараў, у якой кс. Боско падзяліўся з Дамінікам Савіо формулай святасці.Складаецца дадзенная формула з трох інгрыдыентаў - радасці, выконвання штодзённых абавязкаў і добрых учынкаў. Падчас працы па групах дзеткі з дапамогай старэйшых спрабавалі высветліць, што ўключае ў сабе кожны з гэтых інгрыдыентаў і дзяліліся адно з адным канкрэтнымі ўчынкамі, выконваючы якія, яны могуць стаць святымі. Вынікам працы па групах сталі сцэнкі на тэму святасці, падрыхтаваныя кожнай камандай.
Як заўсёды, пасля вялікай гульні нас чакаў абед, Вяночак да Божай Міласэрнасці, гурткі і малітва на заканчэнне чарговага дня, праведзеннага разам дзеля ўзрастання і ўзмацнення душы кожнага прысутнага.
Таццяна Ісакава










