Падчас сённяшняга дня дзеткі разам з арганізатарамі лагера разважалі над тым, што неабходна ўмець сказаць "не" граху. У мінулыя дні мы казалі аб тым, што кожны з нас з'яўляецца добрым матэрыялам, але калі мы будзем ісці па шляху злога, падпарадкоўвацца граху, гэтая матэрыя стане нягоднай.
Падчас працы па групах, якая сёння праходзіла ў Чыжоўскім парку, дзеці спрабавалі зразумець, хто такі ябеда. Бо калі мы распявадаем камусьці аб нейкім здарэнні дзеля дабра іншых, а не дзеля таго, каб кагосьці пакаралі, мы не з'яўляемся ябедамі, мы проста хочам дапамагчы іншым людзям ў такі спосаб. Пасля групавога абмеркавання тэмы дня кожная з груп прадставіла своеасаблівы вынік сваёй працы ў выглядзе сцэнкі.
На нашай дарозе да Неба сёння з'явіўся яшчэ адзін крок, мы сталі крышачку бліжэй да мэты. І робячы гэты крок, мы павінны зразумець, што нават калі мы ўпалі і наш грэх моцна трымае нас каля зямлі, у нас ёсць магчымасць папрасіць прабачэнне ў чалавека, якога мы пакрыўдзілі, а галоўнае - у Бога, які заўсёды нас чакае. Таму што Бог кожнаму з нас падрыхтаваў кавалачак Неба, і дзеля гэтага варта вучыцца казаць "не" грахам, якія аддаляюць нас ад канчатковай мэты кожнага веруючага хрысціяніна.
Таццяна Ісакава











