Дзіцячы Араторый
Дзіцячы Араторый
Летнія канікулы з Богам
- Катэгорыя: Дзіцячы Араторый
З 1 па 10 чэрвеня у дзiцячым араторыi Святога Яна Боска праходзiлi канiкулы з Богам.
Лагер меў назву "Маленькi прынц". Кожны дзень дзеткi разам з маленькiм прынцам вандравалi з адной планеты да другой, знаёмiлiся з жыхарамi гэтых планет.
На Закрыццё Цэнтра Моладзі адбыўся Кірмаш! (адноўлена)
- Катэгорыя: Дзіцячы Араторый
Віншуем усіх дзетак і іх бацькоў з надышоўшымі канікуламі і жадаем плённага, сапраўднага адпачынку.
Падрабязней: На Закрыццё Цэнтра Моладзі адбыўся Кірмаш! (адноўлена)
Суперлато
- Катэгорыя: Дзіцячы Араторый
У рамках парафіяльных рэкалекцый у нядзелю 15 сакавіка ў моладзевым цэнтры айцец Сяргей Трысцень прамовіў навуку для бацькоў. У гэты час дзеці свой час не гублялі і выкарыстоўвалі свабоду наколькі мелі сілы. Сапраўды дзецям проста хацелася пабегаць, паскакаць, пакідаць мяч ці проста бавіцца разам у араторыі. Для тых, хто выбірае інтэлектуальны адпачынак, было агранізавана Суперлато. Дзецям ідэя з лато вельмі спадабалася. А чаму б не выйграць мільён? Ну… мільёна не было, а вось цукеркі былі смачныя. Ды і час праляцеў хутка і з радасцю!
Конкурс "Міс і Місіс 2009"
- Катэгорыя: Дзіцячы Араторый
8 сакавіка пасля дзіцячай Святой Ішмы ў араторыі афіцыйна быў распачаты конкурс “Міс і Місіс 2009”. Напэўна спытаеце, чым ён адрозніваўся ў гэтым годзе. Тут адказаў шмат. Па-першае, трэба адзначыць, што гэты конкурс праводзіцца ўпершыню. Па-другое, нашае журы самае справядлівае. Па-трэцяе, усе прысутныя мелі магчымасць удзельнічаць і весці барацьбу за тытулы гэтага конкурсу, бо былі прадстаўнікамі каманды “Васількі” альбо “Цюльпаны”.
Прагляд фільма для дзяцей
- Катэгорыя: Дзіцячы Араторый
Карнавал для дзяцей
- Катэгорыя: Дзіцячы Араторый
У самым пачатку гэтага свята з’явіўся казачнік, якія распачаў сваю казку. Нечакана – мусіць вецер падзьмуў, ці кніжка разляцелася (дакладна ніхто сказаць не можа). Але казку трэба было прадставіць у любым выпадку.Ну, як вы добра ведаеце, усе яны пачынаюцца аднолькава: “Жыла-была … ” А казка гэтая была пра Папялушку. Яна ціха наводзіла парадак, як нечакана з’явіўся вяшчальнік, асоба, як кажуць вядомая ўсім добра, бо прыносіць навіны з каралеўства. Дык вось якраз з гэтага ўсё і пачалося.
Рыцарскі турнір
- Катэгорыя: Дзіцячы Араторый
Перад святам абаронцаў Айчыны мы вырашылі зрабіць невялікі іспыт сілы, лоўкасці і смеласці для нашых хлопчыкаў. Хацелася зрабіць штосьці незвычайнае і ў той жа момант цікавае для ўсіх прысутных. Таму ў адзін голас было вырашана правесці так званы Рыцарскі турнір.
“Нязнайка ў горадзе майстроў”
- Катэгорыя: Дзіцячы Араторый
Цікавы госць і ўсім добравядомы герой Незнайка апынуўся ў горадзе майстроў. Ведаеце, можна было б падумаць, што хутка адтуль збяжыць, бо часамі леніцца і не хоча працаваць. Але на гэты раз Нязнайка працаваў больш за ўсіх.










