Распачаць артыкул трэба з вядучых. Два прыгожыя джэнтэльмэны ў касцюмах (Нехвядовіч Павел і Мацейка Іван) стваралі асаблівую атмасферу сур’ёзнасці і ў той жа самы момант святочнасці ўсяго навокал. Кожная дзяўчынка, матуля і бабуля, якія прымалі ўдзел у конкурсе, мелі пры сабе кветку-нумар, якая дапамагала журы ацэньваць удзельніц у розных намінацыях. На стале журы знаходзіліся вазы каманд з сіняй і чырвонай лентамі адпаведна, таму каманда за якасна і хутка выкананае заданне атрымлівала кветку ў сваёй вазе.
Цікава, што ж было. Тады глядзіце далей.
- “Прынцэса на гарошыне”. Завязаўшы платок, удзельнікі па чарзе падбягалі да стула, садзіліся і адгадвалі колькасць фасолін, якія знаходзяцца на стуле.
- “Заапарк”. З прыгатаванай садавіны і агародніны трэба было зрабіць якога-небудзь звярка ці птушку. Асабліва запомніўся хлопчык, які, павесіў многа вінаградзін на тоненькай палачцы, махаючы, прадстаўляў сваю “змяю”. Цікава было глядзець на яго: мы баяліся, каб змяя не рассыпалася. J А хтосьці, напрыклад, пачаў рабіць авечак з пекінскай капусты (яе, праўда, на стале не было – была так званая цвятная капуста). Але не трэба спыняць свой інтузіязм, тады ўсё атрымаецца, як і ў нашых канкурсантаў.
- “Салон, грацыя, элегантнасць”. Прайсці па скамейцы? – Лёгка, – адкажаце вы. А калі на галаве яшчэ кніга?! Нашым міс і місіс гэта ўдавалася лёгка ды з вясёлымі вандроўкамі кніг да падлогі.
- “Модны прыгавор”. Тое, што амаль з нічога зрабілі нашыя канкурсанты, заслугоўвае асаблівай пахвалы і ўвагі. Усё, чым можна было карыстацца, – гэта газеты, невялікія ласкуты тканіны і ўласная фантазія. Касцюмы, што атрымаліся ў канцы, можна было смела адпраўляць на конкурс моды. (Сапраўды цяжка выказаць праз словы, як дзіўна нашыя мадэлі ў іх выглядалі!)
- “Клапатлівая маці”. Матулі кармілі сваю каманды салодкім варэннем. Тут была толькі адна маленькая перашкода: вочы пры гэтым былі завязаны. Але ўсё роўна было смачна. Адзін тата нават прапанаваў з’есці варэнне за ўсіх, але дзе там: усім жа хочацца.
- “Вялікая сцірка”. Адна каманда дзяўчынак разам з мамамі хавалі прышчэпкі на хлопчыках і татах іншай каманды. А потым трэба было знайсці ўсе прышчэпкі на сваіх мужчынах. Ой, сапраўды бедныя яны! – Чаму? – “Спачатку накармілі варэннем, а цяпер прышчэпку на нос прыцапілі, а трэба ж цярпець”.
- “Цырульня”. Неабходна было зрабіць хлопчыкам і татам прычоскі, ды не простыя якія-небудзь, а такія, каб спадабаліся журы.
- “Музычная студыя”. Агранізаваць хор – задача адна з нялёгкіх. Але калі за справу бярэцца ўся каманда, справа – вырашана. Хтосьці адразу арганізуе бэк-вакал (праўда, па-парасячы або іншым чынам), другая частка бярэцца за словы (артыкул з газеты). Застаецца толькі адна рэч – выбраць мелодыю. Ну вось і ўсё ўжо атрымалася.
- “Кулінарны паядынак”. Прыгатаваць абед – гэта прывычная справа для матуль, бабуль. Заданне ўскладняецца тым, што трэба зрабіць усё хутка, смачна і прывабна. Але і гэта не было перашколай.
Шчыра кажучы, заданні, што былі падрыхтаваныя для конкурсу, праляцелі хутка і з вялікім запалам. У канцы ніхто нават не ўспомніў пра тое, якая каманда перамагла. Усе жанчыны, маці, бабулі, дзяўчынкі былі ўзнагароджаны тытуламі Міс і Місіс 2009, атрымаўшы пры гэтым асаблівую намінацыю: “Кулінарны геній”, “Прынцэса прыгажосці”, “Міс усмешка”, “Місіс дабрыня”, “Міс пяшчота” і іншыя. Кветкі і падарункі, падараваныя татамі і хлопчыкамі, яшчэ раз падкрэслілі асаблівасць гэтага дня. А на прыканцы ўсіх павіншавалі вядучыя конкурсу і запрасілі за святочны стол, прыгатаваны канкурсантамі.
Вялікі дзякуй усім удзельнікам і арганізатарам за гэтае дзіўнае свята!
Прапануем таксама вашай увазе: Фотаздымкі з мерапрыемства.










