7-ая ВЕЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ - 16 МАЯ 2021 ГОДА
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 18, аўторак – успамін св. Яна І, папы і мучаніка, а таксама св. Леанарды Мурыальдо, салезіянкі.
- 20, чацвер – успамін св. Бэрнардына Сіенскага, прэзбітэра.
- 21, пятніца – успамін св. Хрыстафора Магалана і паплечнікаў, мучанікаў.
- 22, субота – успамін св. Рыты з Касіі, законніцы.
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- Сёння, 16 мая, ўсёй нашай парафіяй святкуем свята першай Святой Камуніі. 37 дзетак упершыню прыступілі да алтара нашага Збаўцы Езуса Хрыста, яднаючыся з Ім у Святой Камуніі. Віншуем дзетак і атуляем іх сваімі малітвамі. Таксама выказваем падзяку нашым сёстрам-салезіянкам і бацькам за ахвярнасць і дапамогу ў падрыхтоўцы да гэтай прыгожай падзеі. Божа адудзяч кожнаму патрэбнымі ласкамі!
- 22, субота – а 20.00 гадзіне, у вігілію спаслання Духа Святога, у нашай новай святыні адбудзецца адарацыя “Праслаўлення”, якую правядуць ўдзельнікі музычнага гурту “РЫБЫ”. Запрашаем да ўдзелу моладзь і ўсіх жадаючых!
- 24, панядзелак - ва Урачыстасць Марыі Успамогі Хрысціянаў вакол нашай новай святыні адбудзецца ўрачыстая працэсія з фігурай Марыі Успамогі Хрысціянаў, на якую запрашаем усіх нашых вернікаў.
- У нашай парафіі адкрыты збор сродкаў на аднаўленне святыні ў Будславе пасля пажару. Скрыня для ахвяраванняў будзе выстаўлена ў нашай святыні пры алтары Маці Божай. Божа адудзяч кожнаму!
- Заахвочваем вернікаў набываць у нашым парафіяльным кіёску кнігу-дзённік сведчанняў Аліцыі Лянчэўскай, візіянеркі нашага стагоддзя, а таксама новы часопіс “Авэ Марыя”.
- Яшчэ раз запрашаем усіх вернікў на гэтым тыдні дапамагчы ў навядзеньні парадку вакол нашай новай святыні. Прыходзіць можна ў чацвер, пачынаючы з 18.00.
- Выказваем шчырую падзяку ўсім, хто на мінулым тыдні дапамагаў у навядзенні парадку вакол святыні: бацькам першакамунійных дзетак, суполцы Адкрытыя Сэрцы, вернікам сталага ўзросту. Божа адудзяч кожнаму патрэбнымі ласкамі!
- Выказваем шчырую падзяку ўсім нашым вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за ахвяраванні на пагашэнне доўгу ў будове нашай новай святыні. Божа адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
6-АЯ ВЯЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ - 9 МАЯ 2021 ГОДА
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 12, Серада – успамін св. Нэрэя і Ахіла, мучанікаў, а таксама св. Панкрата, мучаніка.
- 13, Чацвер – урачыстасць Унебаўшэсця Пана. Св. Імшы ў нашай святыні будуць адпраўляцца ў 7.00; 11.00; 19.00. Выконваць фізычныя працы ў гэты дзень забаронена.
Таксама ў гэты дзень прыпадае свята святой Марыі Дамінікі Мадзарэлло, заснавальніцы сясцёр Салезіянак. Урачыстая св. Імша ў гонар Св. Марыі Дамінікі Мадзарэлло адбудзецца 12 мая ў сераду а 19.00 гадзіне, якая будзе цэлебравацца ў інтэнцыі нашых сясцёр Салезіянак. Сардэчна запрашаем!
- 14, Пятніца – свята св. Мацея, апостала, а таксама пачатак навэнны да Духа Святога.
- 15, Субота – пачатак навэнны да Марыі Успамогі Хрысціянаў.
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- 15, Субота – а 16.00 гадзіне адбудзецца Сакрамаэнт першай споведзі для дзетак, якія 16 мая а 10.00 гадзіне прыступяць да першая Святой Камуніі. Споведзь адбудзецца ў нашай парафіяльнай капліцы. Просім бацькоў і хросных у вольным часе таксама прыступіць да Сакрамэнту споведзі, каб у лучнасці з сваімі дзеткамі перажываць Урачыстасць першай Святой Камуніі.
- 16, Нядзеля – прыпадая ІІІ-ая нядзеля месяца. Згодна з традыцыяй нашай парафіі ахвяры будзем збіраць на патрэбы будовы нашай новай святыні. Да канца месяца мая нашай парафіі трэба пагасіць доўг за выкананыя раней будаўнічыя працы. Просім вернікаў быць адкрытымі і ахвярнымі. Божа адудзяч кожнаму!
- 22, Субота – а 20.00 гадзіне, у вігілію спаслання Духа Святога, у нашай новай святыні адбудзецца адарацыя “Праслаўлення”, якую правядзуць ўдзельнікі музычнага гурту “РЫБЫ”. Запрашаем да ўдзелу моладзь і ўсіх жадаючых!
- 24 мая, у панядзелак, ва Урачыстасць Марыі Успамогі Хрысціянаў, вакол нашай новай святыні адбудзецца ўрачыстая працэсія з фігурай Марыі Успамогі Хрысціянаў, на якую запрашаем усіх нашых вернікаў.
- Заахвочваем вернікаў набываць у нашым парафіяльным кіёску кнігу-дзённік сведчанняў Аліцыі Лянчэўскай, візіянеркі нашага стагоддзя, а таксама новы часопіс “Авэ Марыя”!
- Яшчэ раз запрашаем на гэтым тыдні ўсіх нашых вернікў у вольным часе дапамагчы навесці парадак вакол нашай новай святыні. Патрэбна разраўняць зямлю, каб пасля засеяць траву.
- Выказваем шчырую падзяку ўсім нашым вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэр’яльныя ахвяраванні і дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
5-АЯ ВЯЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ – 2 мая 2021 ГОДА
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 03 мая, панядзелак — свята св. Філіпа і Якуба, апосталаў.
- 06 мая, чацвер – успамін св. Дамініка Савіо, заступніка міністрантаў і моладзі. Асаблівым чынам у гэты дзень памятаем у сваіх малітвах міністрантаў і моладзь, просячы для іх праз заступніцтва св. Дамініка Савіо ласку святасці.
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- 9 мая, нядзеля – юбілей 80 годдзя дня нараджэння абыходзіць кс. Юзаф Занеўскі, салезіянін. Юбілей адбудзецца ў в. Жупраны, Ашмянскага р-н., а 14.00 гадзіне. У знак нашай удзячнасці атуляем шаноўнага юбіляра сваімі малітвамі.
- Месяц май у жыцці Касцёла пасвечаны ўшанаванню Найсвяцейшай Панны Марыі. Маёвыя набажэнствы ў нашай парафіі адбываюцца ў звычайныя дні а гадзіне 18.15 з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту. Калі хто не можа прымаць удзел у маёвых набажэнствах у святыні, заахвочваем маліцца ў сваіх сем’ях.
- 15 мая, субота – а 16.00 гадзіне адбудзецца Сакрамаэнт першай споведзі для дзетак, якія 16 мая а 10.00 гадзіне прыступяць да першай Святой Камуніі. Споведзь адбудзецца ў нашай парафіяльнай капліцы. Просім бацькоў і хросных у вольным часе таксама прыступіць да Сакрамэнту споведзі, каб у лучнасці са сваімі дзеткамі перажываць Урачыстасць першай Святой Камуніі.
- 22 мая, субота – а 20.00 гадзіне, у вігілію спаслання Духа Святога ў нашай новай святыні адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, якую правядзе музычны гурт “РЫБЫ”. Запрашаем моладзь і ўсіх жадаючых!
- 24 мая, панядзелак, ва Урачыстасць Марыі Успамогі Хрысціянаў, вакол нашай новай святыні адбудзецца ўрачыстая працэсія з фігурай Марыі Успамогі Хрысціянаў, на якую запрашаем усіх нашых вернікаў.
- 6 чэрвеня, нядзеля – нашу парафію наведае ўсім нам знаны кс. Чэслаў Паўлюкевіч, святар з Росі.
- Заахвочваем вернікаў набываць у нашым парафіяльным кіёску кнігу – дзённік сведчанняў Аліцыі Лянчэўскай, візіянеркі нашага стагоддзя.
- Яшчэ раз запрашаем на гэтым тыдні ўсіх нашых вернікў у вольным часе дапамагчы навесці парадак вакол нашай новай святыні. Патрэбна разраўняць зямлю, каб пасля засеяць траву.
- Выказваем шчырую падзяку ўсім нашым вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэр’яльныя ахвяраванні і дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
4-АЯ ВЯЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ - 25 КРАСАВІКА 2021 ГОДА
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 28, Серада – успамін св. Людвіка Марыі Грыньён дэ Манфора, прэзбітэра, а таксама св. Пятра Шанэля, прэзбітэра і мучаніка
- 29, Чацвер – свята св. Кацярыны Сіенскай, панны і доктара Касцёла, апякункі Еўропы.
- Пятніца – успамін св. Пія V, папы, а тасксама ў салезіянскай сям’і ўспамін св. Яна Боско.
- 1 мая. Субота – І-ая субота месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі. А 17.00 гадзіне – будзе справавацца Св. Эўхарыстыя ў інтэнцыях колаў Жывога Ружанца. Запрашаем усіх, хто належыць да Жывога Ружанца.
- 1 мая. Субота – першы дзень маёвых набажэнстваў. Час асаблівага ўшанавання Найсвяцейшай Панны Марыі. Маёвыя набажэнствы ў нашай парафіі будуць адбывацца ў звычайныя дні а гадзіне 18.15 з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту. Запрашаем!
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- Выказваем шчырую падзяку аніматарам, моладзі, сем’ям і ўсім вернікам, хто дапамог у суботу папрыбіраць пры нашым араторыі! Божа адудзяч кожнаму патрэбнымі ласкамі.
- Запрашаем таксама на гэтым тыдні ўсіх нашых вернікў, у вольным часе, дапамагчы прывесці ў парадак вакол нашай новай святыні. Патрэбна разраўняць зямлю, каб пасля засеяць траву. 24 мая, у панядзелак, ва Урачыстасць Марыі Успамогі Хрысціянаў, вакол нашай новай святыні адбудзецца ўрачыстая працэсія з фігурай Марыі Успамогі Хрысціянаў, на якую запрашаем усіх нашых вернікаў.
- Выказваем шчырую падзяку ўсім нашым вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэр’яльныя ахвяраванні і дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
3-АЯ ВЯЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ - 18 КРАСАВІКА 2021 ГОДА
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 21, Серада – успамін св. Анзэльма, біскупа і доктара Касцёла.
- 23, Пятніца – успамін св. Адальбэрта, біскупа і мучаніка, а таксама св. Юрыя, мучаніка.
- 24, Субота – успамінаем Марыю Успамогу Хрысціянаў. Згодна з традыцыяй Салезіянскай сям’і напрыканцы св. Імшы, праз заступніцтва Марыі Успамогі Хрысціянаў, можна будзе атрымаць урачыстае благаслаўленне. Пасля св. Імшы адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Запрашаем!
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- 19, Панядзелак – а 19.00 гадзіне ў нашай святыні, праз заступніцтва святога Юзафа, будзе справавацца Святая Эўхарыстыя ў інтэнцыі ўсіх мужчын. Запрашаем!
- 24, Субота – а 16.00 гадзіне адбудзецца чарговая сустрэча міністрантаў нашай парафіі. Сустрэча пройдзе ў новай святыні. Запрашаем!
- Сёння, у ІІІ-ю нядзелю месяца, выказваем шчырую падзяку ўсім нашым вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэр’яльныя ахвяраванні і дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа адары кожнага патрэбнымі ласкамі!










