Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 12, Серада – успамін св. Нэрэя і Ахіла, мучанікаў, а таксама св. Панкрата, мучаніка.
- 13, Чацвер – урачыстасць Унебаўшэсця Пана. Св. Імшы ў нашай святыні будуць адпраўляцца ў 7.00; 11.00; 19.00. Выконваць фізычныя працы ў гэты дзень забаронена.
Таксама ў гэты дзень прыпадае свята святой Марыі Дамінікі Мадзарэлло, заснавальніцы сясцёр Салезіянак. Урачыстая св. Імша ў гонар Св. Марыі Дамінікі Мадзарэлло адбудзецца 12 мая ў сераду а 19.00 гадзіне, якая будзе цэлебравацца ў інтэнцыі нашых сясцёр Салезіянак. Сардэчна запрашаем!
- 14, Пятніца – свята св. Мацея, апостала, а таксама пачатак навэнны да Духа Святога.
- 15, Субота – пачатак навэнны да Марыі Успамогі Хрысціянаў.
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- 15, Субота – а 16.00 гадзіне адбудзецца Сакрамаэнт першай споведзі для дзетак, якія 16 мая а 10.00 гадзіне прыступяць да першая Святой Камуніі. Споведзь адбудзецца ў нашай парафіяльнай капліцы. Просім бацькоў і хросных у вольным часе таксама прыступіць да Сакрамэнту споведзі, каб у лучнасці з сваімі дзеткамі перажываць Урачыстасць першай Святой Камуніі.
- 16, Нядзеля – прыпадая ІІІ-ая нядзеля месяца. Згодна з традыцыяй нашай парафіі ахвяры будзем збіраць на патрэбы будовы нашай новай святыні. Да канца месяца мая нашай парафіі трэба пагасіць доўг за выкананыя раней будаўнічыя працы. Просім вернікаў быць адкрытымі і ахвярнымі. Божа адудзяч кожнаму!
- 22, Субота – а 20.00 гадзіне, у вігілію спаслання Духа Святога, у нашай новай святыні адбудзецца адарацыя “Праслаўлення”, якую правядзуць ўдзельнікі музычнага гурту “РЫБЫ”. Запрашаем да ўдзелу моладзь і ўсіх жадаючых!
- 24 мая, у панядзелак, ва Урачыстасць Марыі Успамогі Хрысціянаў, вакол нашай новай святыні адбудзецца ўрачыстая працэсія з фігурай Марыі Успамогі Хрысціянаў, на якую запрашаем усіх нашых вернікаў.
- Заахвочваем вернікаў набываць у нашым парафіяльным кіёску кнігу-дзённік сведчанняў Аліцыі Лянчэўскай, візіянеркі нашага стагоддзя, а таксама новы часопіс “Авэ Марыя”!
- Яшчэ раз запрашаем на гэтым тыдні ўсіх нашых вернікў у вольным часе дапамагчы навесці парадак вакол нашай новай святыні. Патрэбна разраўняць зямлю, каб пасля засеяць траву.
- Выказваем шчырую падзяку ўсім нашым вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэр’яльныя ахвяраванні і дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа адары кожнага патрэбнымі ласкамі!










