ІІ-ая НЯДЗЕЛЯ ПАСЛЯ НАРАДЖЭННЯ ПАНА
- Катэгорыя: Аб'явы
3 СТУДЗЕНЯ 2021 ГОДА
Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні святкуем
і ўспамінаем:
- 6, Серада — урачыстасць Аб'яўлення Пана. Разпарадак Святых Імшаў будзе наступны: 7.00; 11.00; 19.00. На заканчэнне Святых Імшаў адбудзецца благаслаўленне крэды, кадзіла
і вады. - 7, Чацвер – І-ы чацвер месяца. У лачнасці з усім Касцёлам молімся аб новыя і святыя пакліканні да кансэкраванага
і святарскага жыцця. - 8, Пятніца – успамін бл. Цітуса Зэмана, святара, салезіяніна.
- 10, Нядзеля — свята Хросту Пана.
З жыцця і падзей нашай парафіі:
- Як пастанову для ўсёй нашай парафіі на час Адвэнту ў гэтым годзе мы выбралі: Збіралі фінансавыя сродкі на пагашэнне доўгу за апошнія выкананыя працы ў будаўніцтве нашай новай Святыні. Дзякуючы Вам шаноўныя вернікі і ахвярадаўцы было сабрана 7 823 рубля. Божа адудзяч кожнаму!
IIІ Нядзеля Адвэнту 13 снежня 2020 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем і святкуем:
- 14, Панядзелак — успамін св. Яна ад Крыжа, святара і доктара Касцёла.
- 16, Серада — пачатак Навэнны да Божага Нараджэння. У нашай святыні будзем маліцца кожны дзень на прыканцы вячэрняй Св. Імшы а 19.00 гадзіне. Запрашаем!
З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:
- Па будням, у 7.00 гадзін раніцы, у нашай парафіі адбываюцца Раратнія Св. Імшы. У духу ахвярнасці і для атрымання пэўных ласкаў, запрашаем дзяцей, моладзь, а таксама ўсіх вернікаў нашай парафіі да ўдзелу ў гэтай набожнай падрыхтоўцы да надыходзячых Святаў.
- Прагнем прыпомніць аб пастанове для ўсёй нашай парафіі на час Адвэнту: Збіраем фінансавыя сродкі на пагашэнне доўгу за апошнія выкананыя працы ў будаўніцтве нашай новай Святыні. Пры галоўным алтары ў нашай святыні выстаўлена скрыня, ў якую можна ахвяраваць данныя сродкі.
- Заахвочваем усіх вернікаў набываць у парафіяльным кіёску літургічныя каляндары, аплаткі на Свята Божага Нараджэння, свечкі Карытас, сена і святочныя ўпрыгожванні на святочны стол, і вельмі прыгожыя Святочныя паштоўкі з віншаваннямі на беларускай мове. Тэматыка Святочных паштовак была разпрацавана нашай аратарыйнай моладдзю пад кіраўніцтвам кс. Алега. Ахвяры сабраныя з прададзеных паштовак пойдуць на ўтрыманне нашага араторыя. Заахвочваем быць адкрытымі і набываць іх!
- Выказваем усім вернікам, хто адклікнуўся дапамагчы матэр’яльна ахвяраваннямі на патрэбы рамонту нашага араторыя. Дзякуючы Вашай зычлівасці было сабрана 1403 руб., 65 кап. Божа адудзяч кожнаму патрэбнымі ласкамі!
- 19 снежня дзень свайго нараджэння абыходзіць сястра Люцыя. Памятаем аб Ёй у нашых малітвах. Віншаваць будзем сястру 20 снежня, у нядзелю, у 10.00 гадзін. Запрашаем!
- 20 снежня, у нядзелю, прыпадая ІІІ-ая нядзеля месяца. Згодна з традыцыяй нашай парафіі ў гэты дзень ахвяравнні будзем збіраць на патрэбы будаўніцтва нашай новай святыні. Ахвяраванні збіраем на пагашэнне доўгу за выкананые раней працы!
- Выказаваем шчырую падзяку ўсім Вам нашыя шаноўныя вернікі, а таксама Вам, шаноўныя ахвярадаўцы і дабрачынцы, за матэр’яльныя ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа адудзяч кожнаму і адары патрэбнымі ласкамі!
II Нядзеля Адвэнту 6 снежня 2020 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем і святкуем:
- 07, Панядзелак — успамін святога Амброзія, біскупа і доктара Касцёла.
- 08, Аўторак — урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Св. Імшы ў нашай святыні будуць: 7.00; 11.00; 19.00.
- 09, Серада — успамін св. Яна Дзідаха (Хуана Дыега).
- 10, Чацвер — успамін Маці Божай Ларэтанскай.
- 11, Пятніца — успамін св. Дамаса І, папы.
З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:
- З 30 лістапада па 24 снежня, па будням, у 7.00 гадзін раніцы, у нашай парафіі адбываюцца Раратнія Св. Імшы. У духу ахвярнасці і для атрымання пэўных ласкаў, запрашаем дзяцей, моладзь, а таксама ўсіх вернікаў нашай парафіі да ўдзелу ў гэтай набожнай падрыхтоўцы да надыходзячых Святаў.
- 8 снежня наш Араторый імя св. Яна Боска адзначае свой юбілей 20 годдзя. З-за пандэміі немагчыма будзе правесці гэта свята на яго тэрыторыі, але тут у касцёле ва Урачыстасць Беззаганнага Зачацця НПМ усе разам зможам падзякаваць Богу за гэты дар, за нашых аніматараў, моладзь і дзяцей. У часе св. Імшы, на 19.00 гадзіну, нашыя аніматары адновяць абяцанні сваёй дальнейшай паслугі пры араторыі. Памятаем аб іх у малітвах.
- У нашай капліцы пры алтары Маці Божай, выстаўлена скрыня, у якую можна складаць свае просьбы, падзякі і перапрашэнні, якія будзем ахвяроўвць Маці Божай ва Урачыстасць Беззаганнага Зачацця НПМ, 8 снежня, на прыканцы св. Імшы а 19.00 гадзіне.
- Як пастанову для ўсёй нашай парафіі на час Адвэнту ў гэтым годзе выбралі: Збіраем фінансавыя сродкі на пагашэнне доўгу за апошнія выкананыя працы ў будаўніцтве нашай новай Святыні. Вельмі часта на час Адвэнту мы абмяжоўваем сябе ў выдаванні матэр’льных сродкаў, памятаючы аб посце і малітве. Таму ў духу ахвярнасці, заахвочваем усіх вернікаў, каб сродкі, якія мы заэканомім ў часе Адвэнту, прадназначыць на пагашэнне доўгу ў дальнейшым будаўніцтве нашай святыні. Пры галоўным алтары ў нашай святыні выстаўлена скрыня, ў якую можна ахвяраваць данныя сродкі.
- Калі вам неабходна парада па юрыдычных пытаннях, можаце звярнуцца да спецыяліста у́ юрыдычны кабінет, які працуе пры нашай парафіі. На гэтым тыдні юрыдычны кабінет будзе працаваць у суботу з 14 да 16 гадзіны у́ першым класе.
- У нашым парафіяльным кіёску можна набыць літургічныя каляндары на 2021 год з вельмі цікавай гісторыяй працы святароў салезіянаў на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Тэматыка календароў пасвечана юбілею 100 годдзя прысутнасці салезіянскай кангрэгацыі ў нашай краіне. Святкаванне юбілею разпачнецца ў хуткім часе. Заахвочваем набываць!
- Таксама заахвочваем усіх вернікаў набываць у парафіяльным кіёску аплаткі на Свята Божага Нараджэння, свечкі Карытас, сена на святочны стол, і вельмі прыгожыя Святочныя паштоўкі з віншаваннямі на беларускай мове. Тэматыка Святочных паштовак была разпрацавана нашай аратарыйнай моладдзю. Ахвяры сабраныя з прададзеных паштовак пойдуць на ўтрыманне нашага араторыя. Заахвочваем быць адкрытымі і набываць іх!
- Выказаваем таксама шчырую падзяку ўсім Вам нашыя шаноўныя вернікі, а таксама Вам, шаноўныя ахвярадаўцы і дабрачынцы, за ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа адўдзяч кожнаму!
РАСПАРАДАК АДВЭНТОВЫХ РЭКАЛЕКЦЫЙ У ПАРАФІІ СВ. ЯНА ХРЫСЦІЦЕЛЯ – МІНСК (СЕРАБРАНКА)
- Катэгорыя: Аб'явы
6-8 снежня 2020 года
І ДЗЕНЬ РЭКАЛЕКЦЫЙ – 6 СНЕЖНЯ - НЯДЗЕЛЯ
Св. Імшы з рэкалекцыйнай навукай:
- 8 00;
- 10 00;
- 12 00;
- 19 00.
- 17 00 – сустрэча і рэкалекцыйная навука для моладзі ў будынку араторыя.
ІІ ДЗЕНЬ РЭКАЛЕКЦЫЙ – 7 СНЕЖНЯ – ПАНЯДЗЕЛАК
Св. Імшы з рэкалекцыйнай навукай:
- 7 00 (Рараты);
- 19 00 (на прыканцы Св. Імшы ўрачыстая навэнна да Б.З.Н.П.М)
ІІІ ДЗЕНЬ РЭКАЛЕКЦЫЙ – 8 СНЕЖНЯ – АЎТОРАК
Св. Імшы з рэкалекцыйнай навукай:
- 7 00 (Рараты);
- 11 00;
- 19 00 – галоўная Урачыстая Св. Імша.
І-АЯ НЯДЗЕЛЯ АДВЭНТУ – 29 СНЕЖНЯ 2020 ГОДА
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем і святкуем
- 30, Пн. – свята св. Андрэя, апостала.
- 3, Чц. – успамін св. Францішка Ксавэрыя, прэзбітэра. Таксама ў гэты дзень прыпадае І-ы чацвер месяца. У лучнасці з усім касцёлам молімся аб новыя і святыя пакліканні да манасскага і святарскага жыцця.
- 4, Пт. – прыпадая І-ая пятніца месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, перапрашаючы Яго за ўласныя грахі і грахі ўсяго свету.
- 5, Сб. – успамін бл. Філіппа Рынальдзі, прэзбітэра, салезіяніна. Таксама ў гэты дзень прпадая І-ая субота месяца. Аддём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі, дзякуючы Ёй за Яе мацярынскую любоў да кожнага з нас. У колах Жывога Ружанца нашай парафіі ў гэты дзень адбудзецца змена таямніц Ружанцовых.
З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:
- Сёння, 29 лістапада, разпачынаем Навэнну да Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. У буднія дні навэннай будзем маліца на прыканцы св. Імшы а 19.00 гадзіне. Заахвочваем усіх вернікаў ахвяраваць навэнну ў інтэнцыі нашай краіны Беларусь, аб ласку спынення непаразуменняў паміж людзьмі і аб супакой у людскіх сэрцах.
- З 30 лістапада па 24 снежня, па будням, у 7.00 гадзін раніцы, у нашай парафіі будуць адбывацца Раратнія Св. Імшы. У духу ахвярнасці і для атрымання пэўных ласкаў, запрашаем дзяцей, моладзь, а таксама ўсіх вернікаў нашай парафіі да ўдзелу ў гэтай набожнай падрыхтоўцы да надыходзячых Святаў.
- 6, 7, 8 снежня ў нашай парафіі будзем перажываць Адвэнтовыя Рэкалекцыі. Абвяшчаць іх нам у гэтым годзе будзе ксёндз Павел Шчарбіцкі, салезіянін.
Разпарадак рэкалекцый будзе наступны:
6, Ндз. – Св. Імшы з рэкалекцыйнай навукай: 8.00; 10.00; 12.00; 19.00.
17.00 – сустрэча і рэкалекцыйная навука для моладзі ў будынку нашага араторыя.
7, Пн. – Св. Імшы з рэкалекцыйнай навукай: 7.00 (Рараты); 19.00
8, Аўт. – Св. Імшы з рэкалекцыйнай навукай: 7.00 (Рараты); 11.00; 19.00 – галоўная Урачыстая Св. Імша. Просім вернікаў запланаваць гэты час.
Па прычыне пандэміі рэкалекцыйных навук з парафіяльнымі і аратарыйнымі групамі на гэты раз не будзе.
- 8 снежня наш Араторый імя св. Яна Боска адзначае свой юбілей 20 годдзя. З-за пандэміі немагчыма будзе правесці гэта свята на яго тэрыторыі, але тут у касцёле ва Урачыстасць Беззаганнага Зачацця НПМ усе разам зможам падзякаваць Богу за гэты дар, за нашых аніматараў, моладзь і дзяцей. У часе св. Імшы, на 19.00 гадзіну, нашыя аніматары адновяць абяцанні сваёй дальнейшай паслугі пры араторыі. Памятаем аб іх у малітвах.
- Ад заўтрашняга дня, у нашай капліцы пры алтары Маці Божай, будзе выстаўлена скрыня, у якую можна будзе складаць свае просьбы, падзякі і перапрашэнні, якія прагнем ахвяравць ва Урачыстасць Беззаганнага Зачацця НПМ Маці Божай, 8 снежня, на прыканцы св. Імшы а 19.00 гадзіне.
- Як пастанову для ўсёй нашай парафіі на час Адвэнту ў гэтым годзе выбралі: Збіраем фінансавыя сродкі на пагашэнне доўгу за апошнія выкананыя працы ў будаўніцтве нашай новай Святыні. Вельмі часта на час Адвэнту мы абмяжоўваем сябе ў выдаванні матэр’льных сродкаў, памятаючы аб посце і малітве. Таму ў духу ахвярнасці, заахвочваем усіх вернікаў, каб сродкі, якія мы заэканомім ў часе Адвэнту, прадназначыць на пагашэнне доўгу ў дальнейшым будаўніцтве нашай святыні. Пры галоўным алтары ў нашай святыні будзе выстаўлена скрыня, ў якую можна будзе ахвяраваць данныя сродкі.
- У нашым парафіяльным кіёску можна набыць літургічныя каляндары на 2021 год з вельмі цікавай гісторыяй працы святароў салезіянаў на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Тэматыка календароў пасвечана юбілею 100 годдзя прысутнасці салезіянскай кангрэгацыі ў нашай краіне. Святкаванне юбілею разпачнецца ў хуткім часе. Заахвочваем набываць!
- Таксама заахвочваем усіх вернікаў набываць у парафіяльным кіёску аплаткі на Свята Божага Нараджэння, свечкі Карытас і сена на святочны стол.
- Выказаваем таксама шчырую падзяку ўсім Вам нашыя шаноўныя вернікі, а таксама Вам, шаноўныя ахвярадаўцы і дабрачынцы, за ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа адўдзяч кожнаму!










