2-ая Вялікодная нядзеля (Нядзеля Божай Міласэрнасці)
- Катэгорыя: Аб'явы
11 красавіка 2021 года
Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 13, Аўторак – успамін св. Марціна І, папы і мучаніка.
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- Выказваем яшчэ раз падзяку ўсім, хто дапамагаў у падрыхтоўках святочнага перажывання Велікодных Святаў. Добры Божа адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
- Выказваем таксама ўсім падзяку, хто прыняў свой удзел у пастанове нашай парафіі на вялікі пост. Збіралі фінансавыя сродкі на распрацоўку праектнай дакументацыі па выкананю інтэр’ерных працаў у святыні. Дзякуючы Вашай ахвярнасці было сабрана 4100 руб. 95 кап.
- 15, Чацвер – а 20.00 гадзіне адбудзецца чарговая сустрэча для бацькоў, дзяці якіх у гэтым годзе прыступяць да першай Святой Камуніі. Сустрэча адбудзецца ў будынку капліцы. Запрашаем!
- У наступную нядзелю прыпадая ІІІ-ая нядзеля месяца. Згодна з традыцыяй нашай парафіі ў гэты дзень ахвяраванні будзем збіраць на патрэбы дальнейшага будаўніцтва нашай новай святыні. Божа адудзяч кожнаму!
РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ НА ПАСХАЛЬНЫ ТРЫДУУМ І ВЯЛІКДЗЕНЬ У ПАРАФІІ СВ. ЯНА ХРЫСЦІЦЕЛЯ
- Катэгорыя: Аб'явы
РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ
НА ПАСХАЛЬНЫ ТРЫДУУМ І ВЯЛІКДЗЕНЬ
У ПАРАФІІ СВ. ЯНА ХРЫСЦІЦЕЛЯ
ВЯЛІКІ ЧАЦВЕР, 1 красавіка
20.00 — святая Імша Вячэры Пана
ВЯЛІКАЯ ПЯТНІЦА МУКІ ПАНА, 2 красавіка
18.30 – Крыжовы шлях і
20.00 — Літургія Вялікай пятніцы
- Навэнна да Божай Міласэрнасці
ВЯЛІКАЯ СУБОТА, 3 красавіка
Благаслаўленне страваў на Велікодны стол:
з 9.00 да 19.00 (кожныя паўгадзіны)
20.00 — св. Пасхальная Вігілія
- Навэнна да Божай Міласэрнасці
ВЕЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ УВАСКРАСЕННЯ ПАНА,
4 красавіка
6.30 — св. Імша з Рэзурэкцыйнай працэсіяй
- Навэнна да Божай Міласэрнасці
10.00, 12.00 — св. Імшы; 19.00 – св. Імшы НЕ будзе.
ПАЛЬМОВАЯ НЯДЗЕЛЯ АЛЬБО НЯДЗЕЛЯ МУКІ ПАНА 28 сакавіка 2021 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 1 красавіка. Вялікі Чацвер – Свята ўстанаўлення двух цудоўных Сакрамэнтаў: Святарства і Эўхарыстыі. У гэты дзень галоўная Св. Імша адбудзецца толькі а 20.00 гадзіне. Пасля Св. Імшы – адбудзецца адарацыя пры цямніцы Панскай.
- 2 красавіка. Вялікая Пятніца Мукі Пана. У гэты дзень усім Касцёлам перажываем Літургію Мукі Пана, а таксама адарацыю крыжа. Пачатак Літургіі а 20.00 гадзіне. Адарацыя і ўшанаванне Крыжа будзе адбывацца праз нізкі ўклон, альбо ўкленчванне на два каленка, без уцалавання. У Вялікую Пятніцу абавязуе сціслы пост і ўстрыманне ад мясных страў. Таксама ў гэты дзень разпачынаем навэнну да Божай Міласэрнасці.
- 3 красавіка. Вялікая Субота. – Пасхальная Вігілія. Пачатак а 20.00 гадзіне. Усіх удзельнікаў Вігіліі просім у гэты дзень узяць з сабой свечкі.
У Вялікую Суботу ад 9.00 гадзіны раніцы будзем асвячаць Вялікодныя стравы, праз кожных 30 хвілін, да гадзіны 19.00.
- 4 красавіка. Велікодная Нядзеля, Урачыстасць Змёртвыхпаўстання Пана.
Св. Імшы:
6.30 – рэзурэкцыйная Св. Імша з урачыстай працэсіяй вакол нашай Святыні. Запрашаем прыняць удзел у працэсіі: моладзь, дзяцей і ўсіх вернікаў нашай парафіі.
10.00 – Св. Імша для ўсіх
12.00 – Св. Імша для ўсіх
19.00 - Св. Імшы НЕ будзе!!!
З падзей нашай парафіі і араторыя:
- З панядзелка па сераду запрашаем усіх вернікаў: мужчын, жанчын, моладзь, дапамагчы ў падрыхтоўцы да надыходзячых святаў як у святыні, так і вакол яе.
- 31, Ср. – а 17.00 гадзіне адбудзецца чарговая сустрэча міністрантаў нашай парафіі.
- Запрашаем набываць як Пасхальныя падарункі - пернікі( імбірные прянікі) прыгатаваныя групай адкрытыя сэрцы. Ахвяры з іх продажу пойдуць на утрыманне і рамонт араторыя. Набыць іх можна ў намёце(палатцы) альбо пры ўваходзе ў касцёл.
- Выказваем шчырую падзяку за сённяшнія ахвяраванні на патрэбы духоўнай семінарыі. Божа адудзяч!
V-ая Нядзеля Вялікага поу – 21сакавіка 2021 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 23, Аўторак – успамін св. Турыбія Мангравэха, біскупа.
- 24, у Сераду – ушаноўваем Найсвяцейшую Панну Марыю Успамогу Хрысціянаў. Згодна з традыцыяй нашай парафіі і салезіянскай сям’і, пасля вячэрняй св. Імшы, а 20.00 гадзіне адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, на якую запрашаем салезіянскую сям’ю, моладзь і ўсіх жадаючых.
- 25, Чацвер –Урачыстасць Звеставання Пана. Св. Імшы ў нашай парафіі будуць: 7.00; 11.00; 19.00. На прыканцы кожнай св. Імшы адбудзецца духоўнае ўсынаўленне ненароджанага дзіцяці, імя якога ведае толькі Сам Бог. Заахвочваем вернікай да гэтай прыгожай ахвярнай малітвы, каб на працягу дзевяці месяцаў, кожны дзень маліцца аб іх счаслівым нараджэнні.
- 28, Пальмовая нядзеля – Нядзеля Мукі Пана. Св. Імшы: 8.00; 10.00; 12.00; 19.00. Ахвяраванні ў гэты дзень будзем збіраць на патрэбы духоўнай семінарыі. Божа адудзяч кожнаму!
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- Сёння, у ІІІ-ю нядзелю месяца, выказваем шчырую падзяку ўсім нашым вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэр’яльныя ахвяраванні і дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа адудзяч кожнаму і адары патрэбнымі ласкамі!
- 23 сакавіка ў аўторак а 20.00 гадзіне, у нашай новай святыні, разпачынаем падрыхтоўкі дэкарацый да Трыдыума Пасхальнага і да Вялікдня. Запрашаем моладзь і ўсіх жадаючых вернікаў дапамагчы ў гэтай падрыхтоўцы.
- 26 сакавіка ў пятніцу а 17.00 гадзіне адбудзецца чарговая фармацыйная сустрэча для ўсіх міністрантаў нашай парафіі. Запрашаем!
- 27 сакавіка ў суботу на 20.00 гадзіну, нашая моладзевая музычная група Boscoband запрашае на малітоўна-музычнае спатканне моладзь і ўсіх жадаючых. Спатканне адбудзецца ў нашай новай святыні.
- Заахвочваем вас, нашыя шаноўныя вернікі набываць у нашым парафіяльным кіёску новы часопіс “Авэ Марыя” з цікавымі артыкуламі пра жыццё Касцёла на Беларусі. А таксама вельмі прыгожыя і вельмі смачныя пасхальныя пернікі, якія выпякалі і ўпрыгожвалі мамы нашай парафіі. Ахвяраванні з продажу пернікаў пойдуць на ўтрыманне нашага араторыя. Заахвочваем набываць!
ІV Нядзеля Вялікага посту – 14 сакавіка 2021 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 15, Пн. – успамін Бл. Арцёмія Дзацці, салезіяніна, законніка.
- 16, Аўт. – гадавіна пасвячэння катэдральнага Касцёла ў Мінску.
- 19, Пт. – Урачыстасць св. Юзафа, Абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі. Св. Імшы ў нашай святыні будуць: 7.00; 11.00; 19.00.
З жыцця нашай парафіі:
- Выказваем шчырую падзяку нашаму айцу рэкалекцыяністу, айцу Віктару Бохану за дар Божага Слова скіраванага да нас у часе парафіяльных рэкалекцый. Божа адудзяч!
- Заахвочваем вернікаў набываць у нашым парафіяльным кіёску новы часопіс “Авэ Марыя” з цікавымі артыкуламі пра жыццё Касцёла на Беларусі. А таксама вельмі прыгожыя і вельмі смачныя пасхальныя пернікі, якія выпякалі і ўпрыгожвалі жанчыны з нашай парафіі. Ахвяраванні з продажу пернікаў пойдуць на ўтрыманне нашага араторыя. Заахвочваем набываць!
- У наступную нядзелю прыпадая ІІІ-ая нядзеля месяца. Згодна з традыцыяй нашай парафіі ў гэты дзень ахвяраванні будзем збіраць на патрэбы дальнейшага будаўніцтва нашай новай святыні. Божа адудзяч кожнаму!










