11 красавіка 2021 года
Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 13, Аўторак – успамін св. Марціна І, папы і мучаніка.
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- Выказваем яшчэ раз падзяку ўсім, хто дапамагаў у падрыхтоўках святочнага перажывання Велікодных Святаў. Добры Божа адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
- Выказваем таксама ўсім падзяку, хто прыняў свой удзел у пастанове нашай парафіі на вялікі пост. Збіралі фінансавыя сродкі на распрацоўку праектнай дакументацыі па выкананю інтэр’ерных працаў у святыні. Дзякуючы Вашай ахвярнасці было сабрана 4100 руб. 95 кап.
- 15, Чацвер – а 20.00 гадзіне адбудзецца чарговая сустрэча для бацькоў, дзяці якіх у гэтым годзе прыступяць да першай Святой Камуніі. Сустрэча адбудзецца ў будынку капліцы. Запрашаем!
- У наступную нядзелю прыпадая ІІІ-ая нядзеля месяца. Згодна з традыцыяй нашай парафіі ў гэты дзень ахвяраванні будзем збіраць на патрэбы дальнейшага будаўніцтва нашай новай святыні. Божа адудзяч кожнаму!










