Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 15, Пн. – успамін Бл. Арцёмія Дзацці, салезіяніна, законніка.
- 16, Аўт. – гадавіна пасвячэння катэдральнага Касцёла ў Мінску.
- 19, Пт. – Урачыстасць св. Юзафа, Абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі. Св. Імшы ў нашай святыні будуць: 7.00; 11.00; 19.00.
З жыцця нашай парафіі:
- Выказваем шчырую падзяку нашаму айцу рэкалекцыяністу, айцу Віктару Бохану за дар Божага Слова скіраванага да нас у часе парафіяльных рэкалекцый. Божа адудзяч!
- Заахвочваем вернікаў набываць у нашым парафіяльным кіёску новы часопіс “Авэ Марыя” з цікавымі артыкуламі пра жыццё Касцёла на Беларусі. А таксама вельмі прыгожыя і вельмі смачныя пасхальныя пернікі, якія выпякалі і ўпрыгожвалі жанчыны з нашай парафіі. Ахвяраванні з продажу пернікаў пойдуць на ўтрыманне нашага араторыя. Заахвочваем набываць!
- У наступную нядзелю прыпадая ІІІ-ая нядзеля месяца. Згодна з традыцыяй нашай парафіі ў гэты дзень ахвяраванні будзем збіраць на патрэбы дальнейшага будаўніцтва нашай новай святыні. Божа адудзяч кожнаму!










