Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 28, Серада – успамін св. Людвіка Марыі Грыньён дэ Манфора, прэзбітэра, а таксама св. Пятра Шанэля, прэзбітэра і мучаніка
- 29, Чацвер – свята св. Кацярыны Сіенскай, панны і доктара Касцёла, апякункі Еўропы.
- Пятніца – успамін св. Пія V, папы, а тасксама ў салезіянскай сям’і ўспамін св. Яна Боско.
- 1 мая. Субота – І-ая субота месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі. А 17.00 гадзіне – будзе справавацца Св. Эўхарыстыя ў інтэнцыях колаў Жывога Ружанца. Запрашаем усіх, хто належыць да Жывога Ружанца.
- 1 мая. Субота – першы дзень маёвых набажэнстваў. Час асаблівага ўшанавання Найсвяцейшай Панны Марыі. Маёвыя набажэнствы ў нашай парафіі будуць адбывацца ў звычайныя дні а гадзіне 18.15 з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту. Запрашаем!
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- Выказваем шчырую падзяку аніматарам, моладзі, сем’ям і ўсім вернікам, хто дапамог у суботу папрыбіраць пры нашым араторыі! Божа адудзяч кожнаму патрэбнымі ласкамі.
- Запрашаем таксама на гэтым тыдні ўсіх нашых вернікў, у вольным часе, дапамагчы прывесці ў парадак вакол нашай новай святыні. Патрэбна разраўняць зямлю, каб пасля засеяць траву. 24 мая, у панядзелак, ва Урачыстасць Марыі Успамогі Хрысціянаў, вакол нашай новай святыні адбудзецца ўрачыстая працэсія з фігурай Марыі Успамогі Хрысціянаў, на якую запрашаем усіх нашых вернікаў.
- Выказваем шчырую падзяку ўсім нашым вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэр’яльныя ахвяраванні і дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа адары кожнага патрэбнымі ласкамі!










