Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 03 мая, панядзелак — свята св. Філіпа і Якуба, апосталаў.
- 06 мая, чацвер – успамін св. Дамініка Савіо, заступніка міністрантаў і моладзі. Асаблівым чынам у гэты дзень памятаем у сваіх малітвах міністрантаў і моладзь, просячы для іх праз заступніцтва св. Дамініка Савіо ласку святасці.
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- 9 мая, нядзеля – юбілей 80 годдзя дня нараджэння абыходзіць кс. Юзаф Занеўскі, салезіянін. Юбілей адбудзецца ў в. Жупраны, Ашмянскага р-н., а 14.00 гадзіне. У знак нашай удзячнасці атуляем шаноўнага юбіляра сваімі малітвамі.
- Месяц май у жыцці Касцёла пасвечаны ўшанаванню Найсвяцейшай Панны Марыі. Маёвыя набажэнствы ў нашай парафіі адбываюцца ў звычайныя дні а гадзіне 18.15 з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту. Калі хто не можа прымаць удзел у маёвых набажэнствах у святыні, заахвочваем маліцца ў сваіх сем’ях.
- 15 мая, субота – а 16.00 гадзіне адбудзецца Сакрамаэнт першай споведзі для дзетак, якія 16 мая а 10.00 гадзіне прыступяць да першай Святой Камуніі. Споведзь адбудзецца ў нашай парафіяльнай капліцы. Просім бацькоў і хросных у вольным часе таксама прыступіць да Сакрамэнту споведзі, каб у лучнасці са сваімі дзеткамі перажываць Урачыстасць першай Святой Камуніі.
- 22 мая, субота – а 20.00 гадзіне, у вігілію спаслання Духа Святога ў нашай новай святыні адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, якую правядзе музычны гурт “РЫБЫ”. Запрашаем моладзь і ўсіх жадаючых!
- 24 мая, панядзелак, ва Урачыстасць Марыі Успамогі Хрысціянаў, вакол нашай новай святыні адбудзецца ўрачыстая працэсія з фігурай Марыі Успамогі Хрысціянаў, на якую запрашаем усіх нашых вернікаў.
- 6 чэрвеня, нядзеля – нашу парафію наведае ўсім нам знаны кс. Чэслаў Паўлюкевіч, святар з Росі.
- Заахвочваем вернікаў набываць у нашым парафіяльным кіёску кнігу – дзённік сведчанняў Аліцыі Лянчэўскай, візіянеркі нашага стагоддзя.
- Яшчэ раз запрашаем на гэтым тыдні ўсіх нашых вернікў у вольным часе дапамагчы навесці парадак вакол нашай новай святыні. Патрэбна разраўняць зямлю, каб пасля засеяць траву.
- Выказваем шчырую падзяку ўсім нашым вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэр’яльныя ахвяраванні і дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа адары кожнага патрэбнымі ласкамі!










