Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 21, Серада – успамін св. Анзэльма, біскупа і доктара Касцёла.
- 23, Пятніца – успамін св. Адальбэрта, біскупа і мучаніка, а таксама св. Юрыя, мучаніка.
- 24, Субота – успамінаем Марыю Успамогу Хрысціянаў. Згодна з традыцыяй Салезіянскай сям’і напрыканцы св. Імшы, праз заступніцтва Марыі Успамогі Хрысціянаў, можна будзе атрымаць урачыстае благаслаўленне. Пасля св. Імшы адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Запрашаем!
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- 19, Панядзелак – а 19.00 гадзіне ў нашай святыні, праз заступніцтва святога Юзафа, будзе справавацца Святая Эўхарыстыя ў інтэнцыі ўсіх мужчын. Запрашаем!
- 24, Субота – а 16.00 гадзіне адбудзецца чарговая сустрэча міністрантаў нашай парафіі. Сустрэча пройдзе ў новай святыні. Запрашаем!
- Сёння, у ІІІ-ю нядзелю месяца, выказваем шчырую падзяку ўсім нашым вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэр’яльныя ахвяраванні і дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа адары кожнага патрэбнымі ласкамі!










