Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

 Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні  прыпадае:

  • 18, аўторак – успамін св. Яна І, папы і мучаніка, а таксама св. Леанарды Мурыальдо, салезіянкі.
  • 20, чацвер – успамін св. Бэрнардына Сіенскага, прэзбітэра.
  • 21, пятніца – успамін св. Хрыстафора Магалана і паплечнікаў, мучанікаў.
  • 22, субота – успамін св. Рыты з Касіі, законніцы.

 

З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:

  • Сёння, 16 мая, ўсёй нашай парафіяй святкуем свята першай Святой Камуніі. 37 дзетак упершыню прыступілі да алтара нашага Збаўцы Езуса Хрыста, яднаючыся з Ім у Святой Камуніі. Віншуем дзетак і атуляем іх сваімі малітвамі. Таксама выказваем падзяку нашым сёстрам-салезіянкам і бацькам за ахвярнасць і дапамогу ў падрыхтоўцы да гэтай прыгожай падзеі. Божа адудзяч кожнаму патрэбнымі ласкамі!
  • 22, субота – а 20.00 гадзіне, у вігілію спаслання Духа Святога, у нашай новай святыні адбудзецца адарацыя “Праслаўлення”, якую правядуць ўдзельнікі музычнага гурту “РЫБЫ”. Запрашаем да ўдзелу моладзь і ўсіх жадаючых!
  • 24, панядзелак - ва Урачыстасць Марыі Успамогі Хрысціянаў вакол нашай новай святыні адбудзецца ўрачыстая працэсія з фігурай Марыі Успамогі Хрысціянаў, на якую запрашаем усіх нашых вернікаў.
  • У нашай парафіі адкрыты збор сродкаў на аднаўленне святыні ў Будславе пасля пажару. Скрыня для ахвяраванняў будзе выстаўлена ў нашай святыні пры алтары Маці Божай. Божа адудзяч кожнаму!
  • Заахвочваем вернікаў набываць у нашым парафіяльным кіёску кнігу-дзённік сведчанняў Аліцыі Лянчэўскай, візіянеркі нашага стагоддзя, а таксама новы часопіс “Авэ Марыя”.
  • Яшчэ раз запрашаем усіх вернікў на гэтым тыдні дапамагчы ў навядзеньні парадку вакол нашай новай святыні. Прыходзіць можна ў чацвер, пачынаючы з 18.00.
  • Выказваем шчырую падзяку ўсім, хто на мінулым тыдні дапамагаў у навядзенні парадку вакол святыні: бацькам першакамунійных дзетак, суполцы Адкрытыя Сэрцы, вернікам сталага ўзросту. Божа адудзяч кожнаму патрэбнымі ласкамі!
  • Выказваем шчырую падзяку ўсім нашым вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за ахвяраванні на пагашэнне доўгу ў будове нашай новай святыні. Божа адары кожнага патрэбнымі ласкамі!

 

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску