Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Навіны

Пры усталёўцы новага тэхнічнага забеспячэння сайта, мы вырашылі не марудзіцца з пераносам навінаў і фотагалерэі старога фармату, але каб не страціць вынікі працы папярэдніх двух гадоў, даем спасылкі на адпаведныя раздзелы старога сайта:

Чым з’яўляецца пакліканне да святарскага або манаскага жыцця? Ці можна растлумачыць гэтую таямніцу і як не занядбаць яе? Хто такі святар? У чым крыніца душпастырскай любові святара? Пра гэта і іншае у інтэрв’ю для Catholic.by апавядае кс. Ігар Лашук SDB.

Дарога цярпення, роздуму, пакуты; дарога, якая патрабуе пэўнага часу, якога так нам не хапае… Дарога вельмi жудасная, страшная, бо мы разам з Хрыстом абыходзiм Яго боль i муку…

Шчыра заахвочваем прыняць удзел у малітве “Песні Жальбы”, асаблівым вялікапосным набажэнстве, якія звычайна спяваюцца на каленях пры выстаўленым Найсвяцешым Сакраманце. У нашай парафіі "Песні Жальбы" спяваюцца кожную нядзелю:

  • пасля святой Імшы на 8.30 па польску,
  • пасля святой Імшы на 10.00 па-беларуску,
  • і перад св. Імшой для моладзі а 13 гадзіне,

можам гэтую малітву, як дадатковую малітву практыкаваць кожны дзень дома.

Распачынаеш сёння Вялікі пост. Гэта час навяртання і духоўнай адновы. Якім будзе гэты час для цябе?
Што ты ахвяруеш Богу? Ці гэта будуць чарговыя сорак дзен твайго жыцця? Ці сорак дзен працы над сабою? Адзін дзень ужо амаль што скончыўся. Якім ён быў ведаеш толькі ты і Бог.
Якім будуць наступныя – залежыць ад цябе. Вырашы гэта сення. Зараз.
Не марудзь! Ен не марудзіў, калі пайшоў на крыж за цябе...
 

Image{popin}Папяльцовая серада — дзень, якім у Каталіцкім Касцёле распачынаецца перыяд Вялікага посту або саракадзённага пакаяння, — прыпадае ў гэтым годзе на 25 лютага. Перыяд Вялікага посту з’яўляецца часам аднаўлення і ўзрастання жыцця ў Духу Святым.

24 лютага 2009 г. у мінскім касцёле Святога Яна Хрысціцеля (Серабранкаўскі дэканат) адбыўся дзень духоўных сустрэч душпастыраў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, якую ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

1 лютага у моладзевым цэнтры адбылося свята у гонар Святога Яна Боска.

Ксёндз Сяргей Гоман, які знаходзіцца на місіі ў афрыканскай краіне Сіера-Леоне, даслаў кс. Ігару ліст падзякі для нашай парафіі.

4 лютага 2009 г. у мінскай парафіі Святога Яна Хрысціцеля (Серабранкаўскі дэканат) адбылося набажэнства ў межах святкавання Дня кансэкраванага жыцця. Перад святой Імшой законнікі і законніцы ў адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту дзякавалі Богу за дар паклікання і прасілі благаслаўлення на далейшае служэнне Касцёлу ў Беларусі.

31 студзеня ва усім свеце святкуецца ўрачыстасць святога Яна Боска, заснавальніка Ордэна Салезіянаў. Для нашай парафіі, якая адносіцца да гэтага ордэна, гэтае свята заўсёды з'яўляецца асаблівым.

Апошнія аднаўленні

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску