Навіны
Пры усталёўцы новага тэхнічнага забеспячэння сайта, мы вырашылі не марудзіцца з пераносам навінаў і фотагалерэі старога фармату, але каб не страціць вынікі працы папярэдніх двух гадоў, даем спасылкі на адпаведныя раздзелы старога сайта:
Дзень духоўных сустрэч у Мінску
- Катэгорыя: Навіны
11 лістапада 2008 г. у мінскай парафіі Святога Яна Хрысціцеля адбылася сустрэча святароў і сясцёр законных Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. «Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту ў жыцці пакліканых да святарскага і манаскага служэння» — такою была тэма канферэнцыі, якую прамовіў дзекан Магілёўскага дэканату ксёндз Раман Факсінскі.
Падзяка кс. Аляксандру
- Катэгорыя: Навіны
Шчыра дзякуем ксяндзу Аляксандру Яшэўскаму SDB за яго ахвярнае служэнне ў нашай парафіі на працягу 3 год. 7 лістапада ён ад'ехаў у Рым, дзе працягне вучобу, будзе пісаць навуковую працу. Няхай Пан Бог усемагутны і Марыя Успамога Хрысціянаў дапамогуць яму ў нялёгкай працы, напоўняюць ксяндза Аляксандра Мудрасццю і Любоўю. Памятаем пра яго ў нашых малітвах і спадзяемся на сустрэчу.
Чарговая перамога ксяндза Ігара
- Катэгорыя: Навіны
1 лістапада 2008 у невялічкую вёску Макашы Нясвіжскага раёну Мінскай вобласьці прыйшло сапраўднае свята...
Сустрэчы групы «Ананімных алкаголікаў» у мінскай парафіі Святога Яна Хрысціцеля
- Катэгорыя: Навіны

У мінскай парафіі Святога Яна Хрысціцела (Серабранкаўскі дэканат) арганізоўваецца група «Ананімных алкаголікаў». Сустрэчы адбываюцца ў аўторак і чацвер у 18.00 у будынку маладзевага цэнтра імя святога Яна Боско (вул. Пляханава, 28, корпус 1).
КАЛЯНДАР АРАТОРЫЯ
- Катэгорыя: Навіны
Як вы напэўна ведаеце, пры нашай парафіі працуе араторый для дзетак. Штогод ў ім праводзяцца шмалтлікія вясёлыя глульні для самых маленькіх. Прапануем вашай увазе каляндар мерапрыемстваў, якія плануюцца ў Араторыі ў гэтым годзе...
“НЕ БОЙЦЕСЯ!”
- Катэгорыя: Навіны
Сімпозіум і моладзевае чуванне з нагоды 30-ай гадавіны выбару на Пятровую Сталіцу Слугі Божага Яна Паўла ІІ.
18- 19 кастрычніка 2008 г.
Архікатэдра Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску
(пл. Свабоды, 9)
Расклад працы гурткоў
- Катэгорыя: Навіны
Пры нашай парафіі з гэтага года распачалі працу наступныя гурткі...
Расклад заняткаў рэлігіі
- Катэгорыя: Навіны
Распачаўся новы навучальны год і таксама распачаліся ўжо заняткі па рэлігійнаму навучанню. Нагадваем аб неабходнасці духоўнага навучання для дзяцей і моладзі.
УВАГА! З верасня існуе новы расклад набажэнстваў!
- Катэгорыя: Навіны
У нядзелю
8.30 - святая Імша (на польскай мове).
10.00 - святая Імша Сумма (на беларускай мове).
12.00 - святая Імша для дзяцей (на беларускай мове).
13.00 - Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
13.30 - святая Імша для моладзі (на беларускай мове).
18.15 - традыцыйныя Нешпары.
19.00 - святая Імша (на беларускай мове).
Кожную суботу, акрамя абавязковых святаў, святая Імша на 19.00 лічыцца, як святая Імша з нядзелі.
Падрабязней: УВАГА! З верасня існуе новы расклад набажэнстваў!
Тыдзень у Бенедыктбоерн
- Катэгорыя: Навіны
У пачатку жніўня група аніматараў атрымала магчымасць прыняць удзел ў спатканні моладзі Еўропы. Нашае падарожжа на чале з айцом Ігарам Лашуком распачалося 6 жніўня, калі мы развіталіся са сваімі роднымі і, атрымаўшы Божае благаслаўленне на дарогу, выехалі за межы горада Мінска. Па дарозе да нас далучалыся група са Смаргоні разам з айцом Віктарам Гайдукевічам.










