Ксёндз Сяргей Гоман, які знаходзіцца на місіі ў афрыканскай краіне Сіера-Леоне, даслаў кс. Ігару ліст падзякі для нашай парафіі. У ім ён шчыра дзякуе нашай парафіі і асабіста ксяндзі Ігару за ахвяру, складзеную на дапамогу бедным людзям у гэтай краіне. Таксама кс. Сяргей абяцаў маліцца разам з моладдзю за ахвярадаўцаў.
У лісце ён таксама распавёў пра свята ў гонар святога Яна Боска, у якім удзельнічала шмат дзяцей. Праводзіўся марафон, а таксама розныя вясёлыя спаборніцтвы. Напрыканцы моладзі былі падараваныя розныя прызы. За гэтае свята кс. Сяргей цалкам дзякуе Богу і міласэрным людзям, якія склалі ахвяры для гэтай місіі.











