1 лютага у моладзевым цэнтры адбылося свята у гонар Святога Яна Боска.
Шмат моладзi прыняло ўдзел у гэтым свяце. Было шмат цiкавых гульняў, падчас якiх мы мелi магчымасць лепш пазнаёмiцца адзiн з адным. А затым мы танчылi. Як раз на пачатку тыдня ўсе падсiлкавалiся энэргiяй. Усе разам гэты час мы правялi гучна i весела.
Святы Ян Боска кажа: "Будзь заўсёды радасны, бо шатан баiцца вясёлых людзей!"
Падчас кожнага свята мы прапануем моладзi ўрывак з паслання Св. Паўла да Карынцянаў наконт Любовi. "Любоў не ганарыцца i не зайздросцiць..." Паразважай i ты над гэтым урыўкам...
Матэрыял падрыхтавала Вольга Красільшчыкава.
Прапануем вашай увазе таксама: Фотаздымакі з мерапрыемства.










