Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Аб'явы

Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні  прыпадае:

  • 22 лістапада, панядзелак – успамін св. Цэцыліі, панны і мучаніцы, апякункі спеву і музыкі сакральнай. Асаблівым чынам памятаем у гэты дзень у малітвах нашых арганістаў і ўдзельнікаў дзіцячага і дарослага хору.
  • 23 лістапада, аўторак – успамін св. Клімэнта І, папы і мучаніка, а таксама св. Калюмбана, абата.
  • 24 лістапада серада – успамін св. Андрэя Зунг Лака, прэзбітэра, і паплечнікаў, мучанікаў. Таксама ў гэты дзень паводле традыцыі салезіянскай сям’і ўспамінаем Марыю Успамогу Хрысціянаў. На прыканцы кожнай св. Імшы можна будзе атрымаць праз заступніцтва Марыі Успамогі Хрысціянаў урачытсае благаслаўленне, выпрошваючы патрэбныя ласкі. Пасля вячэрняй св. Імшы, а гадзіне 20.30 у нашай святыні адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Запрашаем усю салезіянскую сям’ю і ўсіх вернікаў.
  • 25 лістапада, чацвер – успамін св. Кацярыны Александрыйскай, панны і мучаніцы.
  • 28 лістапада, нядзеля – І Нядзеля Адвэнту, час асабістага навяртання і духоўнай падрыхтоўкі да надыходзячых Святаў Божага Нараджэння. Як пастанову на час Адвэнту для ўсёй нашай парафіі выбіраем: “Збіраем фінансы на пагашэнне доўгу за выкананыя раней будаўнічыя працы ў новай святыні.”

 

З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:

  • Адвэнтовыя Рэкалекцыі ў нашай парафіі адбудуцца 3,4,5 снежня. Абвяшчаць іх будзе айцец Валерый Мазюк, рэдэмптары́ст, пробашч з Сокала. Распарадак Рэкалекцый знаходзіцца на дошцы аб’яў, а таксама на наша інтэрнэт старонцы.
  • На Адвэнтовы час, Раратнія Св. Імшы ў нашай Святыні будуць адбывацца кожны будні дзень у 6.55. Запрашаем і заахвочваем да ўдзелу дзяцей, моладзь, сем’і і ўсіх вернікаў. Таксама ў парафіі аб’яўляецца конкурс найпрыгажэйшага раратняга фанарыка, з якімі просім прыходзіць на Раратнія Св. Імшы. Пераможцаў чакаюць цудоўныя і таямнічыя ўзнагароды. Да ўдзелу ў конкурсе запрошаны дзяці і моладзь.
  • Заахвочваем вернікаў набываць у нашым парафіяльным кіёску новыя часопісы “Авэ Марыя” і “Наша Вера”, літургічныя каляндары на Новы 2022 год, святочныя ўпрыгожванні, ахвяры  з якіх пойдуць на заввяршэнне рамонтных працаў у нашым араторыі (моладзевым цэнтры), а таксама аплаткі на надыходзячыя святы Божага Нараджэння. Заахвочваем усіх быць адкрытымі і ахвярнымі!
  • Сёння ў ІІІ нядзелю месяца, асаблівым чынам выказваем шчырую падзяку ўсім нашым вернікам, ахвярадаўцам
    і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў пагашэнні доўгу за выкананыя будаўнічыя працы ў новай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!

Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні  прыпадае:

  • 09 лістапада, аўторак – свята гадавіны пасвячэння Латэранскай базылікі.
  • 10 лістапада, серада – успамін св. Льва Вялікага, папы і доктара Касцёла.
  • 11 лістапада, чацвер – успамін св. Марціна Турскага, біскупа.
  • 12 лістапада, пятніца – свята св. Язафата, біскупа і мучаніка.
  • 13 лістапада, субота – успамін бл. Арцемія Дзацці, салезіяніна.

 

З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:

  • 10 лістапада адбудзецца малітва за памерлых на вайсковых могілках на вул. Казлова 11. Да ўдзелу запрашаюцца члены Апостальства Дапамогі Душам Чысцовым і ўсе жадаючыя. Пачатак ў 17.30 каля галоўнай брамы.
  • 11 лістапада, чацвер - у 20.00 у капліцы адбудзецца бацькоўскі сход для дзяцей, якія у гэтым годзе праходзяць другі год падрыхтоўку да першай Святой Камуніі, (дзеці, у якіх катэхезу праводзіць с. Люцыя). Сардэчна запрашаем!
  • 13 лістапада, субота - у 17.00 адбудзецца св. Імша для апостальства Маці Божай Патронкі Добрай Смерці. Запрашаем!
  • На працягу ўсяго месяца лістапада па буднях у 18.00 молімся на св. Ружанцы за нашых памерлых. Заахвочваем вернікаў далучацца да малітвы!
  • 21 лістапада, нядзеля - парафія св. Яна Хрысціцеля запрашае на святочны канцэрт у гонар Хрыста Валадара і ва ўспамін св. Цэцыліі. Праграма свята: 10.00 – урачыстая св. Імша. Пасля св. Імшы адбудзецца святочны канцэрт. Да ўдзелу ў канцэрце запрошаны ўсе. Можна падрыхтаваць як музычны твор, так і прыгожы спеў. Запісацца можна ў Радзюш Вольгі. У гэты дзень св. Імшы на 12.00 не будзе!
  • Заахвочваем вернікаў набываць у нашым парафіяльным кіёску новыя часопісы “Авэ Марыя” і “Наша Вера”, а таксама цікавую гістарычную кнігу пра лёс САЛЕЗІЯНАЎ на нашай бацькаўшчыне з 1921 па 2021 год. Кніга з’яўляецца вынікам доўгай і стараннай працы кс.  Артура Ляшнеўскага, нашага святара, які прылажыў шмат намаганняў у пошуках гістарычных матэрыялаў. Ушаноўваючы ахвярную працу святароў салезіянаў на працягу  стагоддзя, заахвочваем вернікаў набываць гэтую гістарычную кнігу!

Таксама ў нашым парафіяльным кіёску можна набыць новую  літаратуру з жыцёрысам св. Яна Боско,  літаратуру на Біблейскую тэматыку, а таксама свечкі і лампадкі для ўшанавання нашых блізкіх памерлых у месяцы лістападзе.

  • Выказваем шчырую падзяку ўсім нашым вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў пагашэнні доўгу за выкананыя будаўнічыя працы ў новай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!

Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні  прыпадае:

  • 1 лістапада, панядзелак – Урачыстасць усіх Святых. Св. Імшы: 7.00; 11.00; 19.00.
  • 2 лістапада, аўторак – успамін усіх памерлых вернікаў. Распарадак св. Імшаў: 8.00; 19.00. Зачытваць спіскі з імёнамі памерлых, якія пададзены ў наш парафіяльны кіёск, і за якіх у 19.00 будзе справавацца св. Імша, распачынаем у 17.00.

Наведаўшы могілкі і памаліўшыся за памерлых, на працягу ўсяго месяца лістапада (згодна з Дэкрэтам Апостальскай Пэнітэнцыярыі ад 27 кастрычніка 2020 года, які гэтай жа Пэнітэнцыярыяй прадоўжаны і на 2021 год, у сувязі з утрымованнем эпідэміялагічнай сітуацыі) выканаўшы звычайныя ўмовы (прабыванне ў стане ласкі, прыняцце Камуніі, малітва ў інтэнцыях Папы), можна атрымаць поўны адпуст, ахвяраваўшы яго за памерлых. У адзін дзень можна атрымаць толькі адзін поўны адпуст і ахвяраваць за аднаго памерлага.

  • 3 лістапада, серада – успамін св. Марціна дэ Порэса, законніка.
  • 4 лістапда, чацвер – успамін св. Караля Барамэя, біскупа, а таксама першы чацвер месяца. У лучнасці з усім Касцёлам молімся ў гэты дзень аб новыя і святыя пакліканні да манаскага і святарскага жыцця.
  • 5 лістапада, пятніца – першая пятніца месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, перапрашаючы Яго за ўласныя грахі і грахі ўсяго свету.
  • 6 лістапада, субота – першая субота месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі, дзякуючы Ёй за ўсе атрыманыя ласкі. У гэты дзень адбудзецца змена таямніц Жывога Ружанца. Усіх, хто належыць да колаў Жывога Ружанца, запрашаем на Св. Імшу ў 17.00.

  

 З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:

  • 3 лістапада ў капліцы ў 17.30 адбудуцца нешпары за душы ў чысцы церпячыя. Пасля малітвы прадугледжана фармацыйная канферэнцыя для членаў Апостальства душ чысцовых і ўсіх жадаючых.
  • На працягу месяца лістападу ў нашай святыні па буднях у 18.00 будзем маліцца на св. Ружанцы за нашых памерлых. Заахвочваем вернікаў далучацца да малітвы!
  • Падчас восеньскіх канікул, з 2 па 4 лістапада, запрашаем дзяцей з 3 па 6 клас у восеньскі араторый. Араторый будзе праходзіць з 9.00 да 15.00. Падчас праграмы прадугледжаны пасілак. Кошт удзелу 12 рублёў. Запісацца можна ў парафіяльным кіёску. За больш падрабязнай інфармацыяй просім звяртацца да кс. Алега Каралёва.
  • 21 лістапада парафія св. Яна Хрысціцеля запрашае ўсіх на святочны канцэрт у гонар Хрыста Валадара і ўспамін св. Цэцыліі. Праграма свята: 10.00 – урачыстая св. Імша. Пасля св. Імшы адбудзецца святочны канцэрт. Да ўдзелу ў канцэрце запрошаны ўсе. Можна падрыхтаваць як музычны твор, так і прыгожы спеў. Запісацца можна ў Радзюш Вольгі. У гэты дзень св. Імшы на 12.00 не будзе!
  • Заахвочваем вернікаў набываць у нашым парафіяльным кіёску новыя часопісы “Авэ Марыя” і “Наша Вера”, а таксама цікавую гістарычную кнігу пра лёс САЛЕЗІЯНАЎ на нашай бацькаўшчыне з 1921 па 2021 год. Кніга з’яўляецца вынікам доўгай і стараннай працы кс.  Артура Ляшнеўскага, нашага святара, які прылажыў шмат намаганняў у пошуках гістарычных матэрыялаў. Ушаноўваючы ахвярную працу святароў салезіянаў на працягу  стагоддзя, заахвочваем вернікаў набываць гэтую гістарычную кнігу!

Таксама ў нашым парафіяльным кіёску можна набыць новую  літаратуру з жыцёрысам св. Яна Боско,  літаратуру на Біблейскую тэматыку, а таксама свечкі і лампадкі для ўшанавання нашых блізкіх памерлых у месяцы лістападзе.

  • Выказваем шчырую падзяку ўсім нашым вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў пагашэнні доўгу за выкананыя будаўнічыя працы ў новай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!

ДЭКАНАТ МІНСК-ЗАХАД

  • Кальварыйскія могілкі — 2 лістапада

            10.00 — Імша за памерлых
            18.00 — працэсія на могілках
            19.00 — Імша за памерлых

  • Козыраўскія могілкі (2-гі Германаўскі зав.)

            31 кастрычніка — 14.00
            6 лістапада — 16.30

  • Лашаны — 7 лістапада ў 13.30
  • Масюкоўшчына (вул. Масюкоўшчына) — 2 лістапада ў 15.00
  • Паўночныя могілкі — 6 лістапада ў 10.00 (каля ўсіх брамаў)
  • Пятроўшчына (пр-т Дзяржынскага) — 6 лістапада ў 12.00 (каля цэнтральнага ўваходу)
  • Сухараўскія (вул. Янкоўскага) — 7 лістапада ў 13.30
  • Усходнія (Маскоўскія) могілкі — 6 лістапада ў 12.00

 

МІНСКІ РАЁН

  • Атоліна — 6 лістапада ў 14.30
  • Воўчкавічы (Шчомысліцкі с/с) — 6 лістапада ў 11.00
  • Гарадзішча (за Азярцом, паміж вёскамі Багушова і Гарадзішча) — 6 лістапада 13.30
  • Ждановічы — 31 кастрычніка ў 11.00
  • Зарэчча — 31 кастрычніка ў 13.00
  • Заслаўе

             Старыя могілкі — 31 кастрычніка 13.30
             Захарычы — 31 кастрычніка 14.00

  • Заходнія могілкі — 30 кастрычніка ў 12.00 (каля цэнтральнага ўваходу)
  • Каралішчавічы — 31 кастрычніка ў 11.00
  • Качына — 30 кастрычніка ў 13.00
  • Прылукі — 6 лістапада ў 14.00
  • Самахвалавічы — 6 лістапада ў 15.00
  • Сёмкаў Гарадок — 30 кастрычніка ў 11.00
  • Сеніца — 6 лістапада ў 13.00 (уваход насупраць царквы)
  • Тарасава — 31 кастрычніка ў 15.00
  • Цна — 2 лістапада ў 12.00
  • Чучаны — 31 кастрычніка ў 9.00
  • Шабуні (Пухавіцкі р-н) — 30 лістапада 12.00 — святая Імша ў капліцы св. Роха, пасля Імшы — благаслаўленне магіл
  • Яркава — 30 кастрычніка ў 15.30

 

 

ДЭКАНАТ МІНСК-УСХОД

  • Калодзішчы

            30 кастрычніка (субота)  у 10.00 (каля галоўнага ўваходу)
            31 кастрычніка (нядзеля) ў 10.00 (каля галоўнага ўваходу)

  • Лошыцкія могілкі (м-н Чыжоўка) — 7 лістапада (нядзеля) у 13.00 (каля касцёла)
  • Міханавічы — 30 кастрычніка (субота) у 10.00 (каля галоўнага ўваходу)
  • Лясное — 30 кастрычніка (субота) у 11.00 (каля галоўнага ўваходу)
  • Сокал (могілкі в. Волма) — 31 кастрычніка (нядзеля) у 12.00
  • Уручча (вул. Лажынская) — 1 лістапада (панядзелак) у 18.00
  • Чыжоўскія могілкі — 30 кастрычніка (субота) у 13.00 (каля галоўнага ўваходу)

 

МІНСКІ РАЁН

  • Аколіца — 31 кастрычніка (нядзеля) у 13.00 (св. Імша ў капліцы і пасля асвячэнне могілак)
  • Астрашыцкі Гарадок — 30 кастрычніка (субота) у 10.00
  • Гатава — 31 кастрычніка (нядзеля) у 14.30
  • Забалаць — 30 кастрычніка (субота) у 12.00
  • Каралёў Стан — 30 кастрычніка (субота) у 12.00 (каля галоўнага ўваходу)
  • Копішча — 2 лістапада (аўторак) у 18.00
  • Сініло — 31 кастрычніка (нядзеля) у 11.30

Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні  прыпадае:

  • 28 кастрычніка, чацвер – свята св. Сымона і Юды, апосталаў, а таксама дзень імянінаў арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча. Памятаем аб ім нашых малітвах.
  • 29 кастрычніка, пятніца – успамін бл. Міхала Руа, святара салезіяніна.

 

З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя: 

  • Па традыцыі ў месяцы лістападзе молімся за нашых памерлых. Спіскі з імёнамі просім прыносіць ў парафіяльны кіёск.
  • 1 лістапада, панядзелак – урачыстасць Усіх Святых. Разпарадак св. Імшаў у гэты дзень у нашай святыні будзе наступны: 7.00; 11.00; 19.00.
  • 2 лістапада, аўторак – успамін усіх памерлых вернікаў. Разпарадак св. Імшаў у гэты дзень у нашай святыні будзе наступны: 8.00; 19.00.  У 17.00 разпачынаем зачытваць спіскі з імёнамі нашых блізкіх памерлых, якія вы падавалі ў наш парафіяльны кіёск і за якіх у 19.00 будзе справавацца св. Імша.
  • На працягу месяца лістападу ў нашай святыні па буднях у 18.00 будзем маліцца на св. Ружанцы за нашых памерлых. Заахвочваем вернікаў далучацца да малітвы!
  • Падчас восеньскіх канікул, з 2 па 4 лістапада, запрашаем дзяцей з 3 па 6 клас у восеньскі араторый. Араторый будзе праходзіць з 9 да 15 гадзін. Падчас праграмы прадугледжаны пасілак. Кошт удзелу 12 рублёў. Запісацца можна ў парафіяльным кіёску. За больш падрабязнай інфармацыяй просім звяртацца да кс. Алега Каралёва.
  • Заахвочваем вернікаў набываць у нашым парафіяльным кіёску новыя часопісы “Авэ Марыя” і “Наша Вера”, а таксама вельмі цікавую гістарычную кнігу пра лёс САЛЕЗІЯНАЎ на нашай бацькаўшчыне з 1921 па 2021 год. Кніга з’яўляецца вынікам доўгай і стараннай працы кс.  Артура Ляшнеўскага, нашага святара, які прылажыў шмат намаганняў у пошуках гістарычных матэрыялаў. Ушаноўваючы ахвярную працу святароў салезіянаў на працягу  стагоддзя, заахвочваем вернікаў набываць гэтую гістарычную кнігу! У нашым парафіяльным кіёску можна набыць новую  літаратуру з жыцёрысам св. Яна Боско,  літаратуру на Біблейскую тэматыку, а таксама свечкі і лампадкі для ўшанавання нашых блізкіх памерлых у месяцы лістападзе.
  • Выказваем шчырую падзяку ўсім нашым вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў пагашэнні доўгу за выкананыя будаўнічыя працы ў новай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!

Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні  прыпадае:

  • 18 кастрычніка, панядзелак – свята св. Лукі, евангеліста, а таксама апекуна ўсіх лекараў. Асаблівым чынам, памятаем у гэты дзень у сваіх малітвах пра ўсіх лекараў і медыкаў, асабліва ў гэты нялёгкі час.
  • 19 кастрычніка, аўторак – успамін св. Паўла ад Крыжа, прэзбітэра.
  • 22 кастрычніка, пятніца – успамін св. Яна Паўла II, папы.
  • 23 кастрычніка, субота – успамін св. Яна Капістрана, прэзбітэра.
  • 24 кастрычніка, нядзеля - паводле традыцыі салезіянскай сям’і ўспамінаем Марыю Успамогу Хрысціянаў. У гэты дзень на прыканцы кожнай св. Імшы можна будзе атрымаць праз заступніцтва Марыі Успамогі Хрысціянаў урачытсае благаслаўленне, выпрошваючы патрэбныя ласкі. Пасля вячэрняй св. Імшы, а гадзіне 20.30 у нашай святыні адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Запрашаем усю салезіянскую сям’ю і ўсіх вернікаў.

З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:

 

  • 23 кастрычніка, субота – у Мінскай Архікатэдральнай святыні а 11.00 гадзіне адбудзецца інгрэс, так званае афіцыйнае ўступленне на пасаду новапрызначанага Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага. Запрашаем усіх вернікаў да ўдзелу і супольнай малітвы.
  • 23 кастрычніка, субота – на 17.00 гадзіну для руху апостальства душ чысцовых у нашай святыні будзе справавацца Св. Эўхарыстыя, на якую запрашаем усіх, хто належыць да гэтага руху, а таксама ўсіх жадаючых.
  • Прыпамінаем і заахвочваем моладзь і дзяцей запісвацца на заняткі па рэлігіі. Запісацца можна ў нашым парафіяльным кіёску. Просім бацькоў і апекуноў паклапаціцца аб гэтым! Распарадак заняткаў размешчаны на дошцы аб’яў і пры парафіяльным кіёску.
  • СТУДЭНТЫ І ПРАЦУЮЧАЯ МОЛАДЗЬ! Пры нашай парафіі і араторыі распачалiся катэхезы для студэнтаў, навучэнцаў і працуючай моладзі. Сустрэчы для студэнтаў і навучэнцаў праходзяць па аўторках у класе № 2 у будынку капліцы. Сустрэчы праводзіць кс. Артур Ляшнеўскі. Сустрэчы для працуючай моладзі адбываюцца па серадах у класе № 2 у будынку капліцы. Сустрэчы праводзіць кс. Алег Каралёў.
  • Таксама па аўторках і серадах запрашаем вернікаў і моладзь на малітву “Літургія гадзінаў” (БРЭВІЯРЫЙ), якая праходзіць ў нашай святыні а гадзіне 19.45.
  • Запрашаем хлопцаў стаць міністрантамі ў нашай парафіі, каб служыць Богу пры алтары. Запісацца можна ў парафіяльнай закрыстыі.
  • У месяцы кастрычніку разам з усім Касцёлам молімся на Святым Ружанцы ў інтэнцыі супакою ва ўсім свеце, а таксама аб ласку хуткага спынення пандэміі. Набажэнствы Ружанцовыя з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту для ўсіх вернікаў адбываюцца па будням а 18.00 гадзіне. Для моладзі – па пятніцам у 20.00. Для дзяцей і бацькоў – па суботах ў 16.00. Ўсіх запрашаем!
  • Па традыцыі ў месяцы лістападзе молімся за нашых памерлых. Спіскі з імёнамі можна прыносіць ў парафіяльны кіёск.
  • Сёння ў ІІІ-ю нядзелю месяца, калі ахвяры збіраем на будову нашай новай святыні, выказваем шчырую падзяку ўсім нашым вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў пагашэнні доўгу за выкананыя будаўнічыя працы ў новай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!

Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні  прыпадае: 

  • 11 кастрычніка, панядзелак – успамін св. Яна ХХІІІ, папы.
  • 13 кастрычніка, серада – успамін благаслаўлёнай Александрыны Марыі да Коста салезіянкі-супрацоўніцы. У гэты дзень у гонар успаміну благаслаўлёнай у 19.00 будзе справавацца Святая Эўхарыстыя ў інтэнцыі ўсіх салезіянаў-супрацоўнікаў.
  • 14 кастрычніка, чацвер – успмін св. Калікста І, папы і мучаніка.
  • 15 кастрычніка, пятніца – успамін св. Тэрэзы ад Езуса, панны і доктара Касцёла
  • 16 кастрычніка, субота – успамін св. Ядзвігі, законніцы, а таксама св. Маргарыты Марыі Алякок, панны.

 

З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя: 

  • 14 кастрычніка, чацвер – у 20.00 у капліцы адбудзецца бацькоўскі сход для дзяцей, якія у гэтым годзе распачалі падрыхтоўку да першай Святой Камуніі (тыя дзеці, у якіх катэхезу праводзіць с.Юля). Сардэчна запрашаем!
  • 16 кастрычніка, субота – ў архікатэдральным касцёле г. Мінска ў 18.30. адбудзецца агульная Эўхарыстычная падзяка за 100-гадовую працу салезіянаў на Беларусі. Св.Імшу ўзначаліць апостальскі нунцый. Падчас Эўхарыстыі будуць прысутнічаць ўсе беларускія біскупы
    і салезіяне. Гэта добрая нагода выказаць падзяку святарам, якія нясуць сваё служэнне ў нашай краіне. Запрашаем прыняць удзел!

З гэтай нагоды св. Імшы на 17.00 для членаў апостальства душ чысцовых у нашай святыні не будзе. Св. Імша за душы церпячыя
ў чысцу пераносіцца на суботу 23 кастрычніка на 17.00 гадзіну.

  • 17 кастрычніка, нядзеля - адбудзецца святкаванне юбілею 100-годдзя Салезіянскай прысутнасці на Беларусі ў нашай парафіі. Урачыстую св. Імшу на 10.00 узначаліць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, біскуп Аляксандр Яшэўскі. Таму распарадак св. Імшаў
    у нашай парфіі 17 кастрычніка будзе наступны: 8.00; 10.00 (урачыстая св. Імша); 19.00. Св. Імшы на 12.00 не будзе!!! Просім паведаміць аб гэтым іншых вернікаў.
  • 17 кастрычніка, нядзеля – прыпадае ІІІ-ая нядзеля месяца. Згодна
    з традыцыяй нашай парафіі ахвяры будзем збіраць на патрэбы будовы нашай новай святыні. Ахвяры збіраем на пагашэнне доўгу за выкананыя раней будаўнічыя працы. Просім вернікаў быць зразумелымі, адкрытымі і ахвярнымі. Божа адудзяч кожнаму!
  • Прыпамінаем і заахвочваем моладзь і дзяцей запісвацца на заняткі па рэлігіі. Запісацца можна ў нашым парафіяльным кіёску. Просім бацькоў і апекуноў паклапаціцца аб гэтым! Распарадак заняткаў размешчаны на дошцы аб’яў і пры парафіяльным кіёску.
  • СТУДЭНТЫ І ПРАЦУЮЧАЯ МОЛАДЗЬ! Пры нашай парафіі
    і араторыі распачалiся катэхезы для студэнтаў, навучэнцаў і працуючай моладзі. Сустрэчы для студэнтаў і навучэнцаў праходзяць па аўторках у класе № 2 у будынку капліцы. Сустрэчы праводзіць кс. Артур Ляшнеўскі. Сустрэчы для працуючай моладзі адбываюцца па серадах у класе № 2 у будынку капліцы. Сустрэчы праводзіць кс. Алег Каралёў.
  • Таксама па аўторках і серадах запрашаем вернікаў і моладзь на малітву “Літургія гадзінаў” (БРЭВІЯРЫЙ), якая праходзіць ў нашай святыні
    а гадзіне 19.45.
  • ЗАПРАШАЕМ ХЛОПЦАЎ СТАЦЬ МІНІСТРАНТАМІ ў нашай парафіі, каб служыць Богу пры алтары. Запісацца можна ў закрыстыі.
  • У лучнасці з усім Касцёлам, на працягу ўсяго месяца кастрычніка молімся на Святым Ружанцы ў інтэнцыі супакою ва ўсім свеце,
    а таксама аб ласку хуткага спынення пандэміі. Набажэнствы Ружанцовыя з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту для ўсіх вернікаў адбываюцца па будням а 18.00 гадзіне. Для моладзі – па пятніцам у 20.00. Для дзяцей і бацькоў – па суботах ў 16.00. Ўсіх запрашаем!
  • Па традыцыі ў месяцы лістападзе молімся за нашых памерлых. Спіскі з імёнамі можна прыносіць ў парафіяльны кіёск.
  • Заахвочваем вернікаў набываць у нашым парафіяльным кіёску новы часопіс “Авэ Марыя”, Біблію з каментарыямі, дзіцячую Біблію
    і Біблейскія маляванкі для дзяцей, а таксама новы малітоўнік на беларускай мове!
  • Выказваем шчырую падзяку ўсім нашым вернікам, ахвярадаўцам
    і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў пагашэнні доўгу за выкананыя будаўнічыя працы ў новай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!

Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні  прыпадае:

  • 4 кастрычніка, панядзелак – успамін св. Францішка Асізскага.
  • 5 кастрычніка, аўторак – успамін св. Фаўстыны Кавальскай, панны, а таксама успамін бл. Альберта Марвэллі, салезіянскага выхаванка і аніматара.
  • 6 кастрычніка, серада – успамін св. Бруна, прэзбітэра.
  • 7 кастрычніка, чацвер – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай, а таксама першы чацвер месяца. У лучнасці з усім касцёлам молімся аб новыя і святыя пакліканні да манаскага і святарскага жыцця.
  • 9 кастрычніка, субота – успамін св. Дыянісія, біскупа, і паплечнікаў, мучанікаў, а таксама ўспамін св. Яна Леанардзі, прэзбітэра.

 

З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:

  • Прыпамінаем і заахвочваем моладзь і дзяцей запісвацца на заняткі па рэлігіі. Запісацца можна ў нашым парафіяльным кіёску. Просім бацькоў і апекуноў паклапаціцца аб гэтым! Распарадак заняткаў размешчаны на дошцы аб’яў і пры парафіяльным кіёску.
  • УВАГА! СТУДЭНТЫ І ПРАЦУЮЧАЯ МОЛАДЗЬ! Пры нашай парафіі і араторыі распачалiся катэхезы для студэнтаў, навучэнцаў і працуючай моладзі.

Сустрэчы для студэнтаў і навучэнцаў праходзяць па аўторках у класе № 2 у будынку капліцы. Сустрэчы праводзіць кс. Артур Ляшнеўскі. Сустрэча для працуючай моладзі адбываюцца па серадах у класе № 2, у будынку капліцы. Сустрэчы праводзіць кс. Алег Каралёў.

Таксама запрашаем вернікаў і  моладзь па аўторках і серадах на малітву “Літургія гадзінаў” (брэвіярый), якая праходзіць ў нашай святыні а гадзіне 19.45.

  • Запрашаем дзяцей 5-га і 6-га класа далучыцца да суполкі Савіо-клуб. У суполцы дзяцей чакаюць цікавыя сустрэчы, гульні і выезды. Запісацца можна ў с. Юліі Клевец.
  • Запрашаем хлопцаў стаць міністрантамі ў нашай парафіі, каб служыць Богу пры алтары. Запісацца можна ў закрыстыі.
  • У лучнасці з усім Касцёлам, на працягу ўсяго месяца кастрычніка молімся на Святым Ружанцы ў інтэнцыі супакою ва ўсім свеце, а таксама аб ласку хуткага спынення пандэміі. Набажэнствы Ружанцовыя з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту для ўсіх вернікаў адбываюцца па будням а 18.00 гадзіне. Для моладзі – па пятніцам у 20.00. Для дзяцей і бацькоў – па суботах ў 16.00. Ўсіх запрашаем!
  • 5 кастрычніка, аўторак – запрашаем усіх членаў апостальства душ чысцовых і ўсіх жадаючых на нешпары за памерлых. Набажэнства адбудзецца ў капліцы ў 17.30. Пасля нешпараў для членаў апостальства адбудзецца фармацыйнае спатканне.
  • 9 кастрычніка, субота – а 17.00 гадзіне, у нашай святыні будзе справавацца Св. Эўхарыстыя ў інтэнцыі “Руху Маці Божай Патронкі добрай смерці”. Запрашаем!
  • З 16 кастрычніка Салез’янская сям’я распачынае святкаванне Юбілею 100-годдзя Салезіянскай прысутнасці на Беларусі. Запрашаем ўсіх вернікаў далучыцца да святкавання! У нашай парафіі святкаванне Юбілею будзем святкаваць 17 кастрычніка ўрачыстай св. Імшой на 10.00, якую ўзначаліць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, біскуп Аляксандр Яшэўскі. Таму разпарадак св. Імшаў у нашай парфіі 17 кастрычніка будзе наступны: 8.00; 10.00 (урачыстая св. Імша); 19.00. Св. Імшы на 12.00 не будзе!!! Просім паведаміць аб гэтым іншых вернікаў.
  • Заахвочваем вернікаў набываць у нашым парафіяльным кіёску новы часопіс “Авэ Марыя”, Біблія з каментарыямі, дзіцячая Біблія і Біблейскія маляванкі для дзяцей, а таксама новы малітоўнік на беларускай мове!
  • Можна прыносіць ў парафіяльны кіёск спіскі з імёнамі нашых блізкіх памерлых, за якіх будзем маліцца на працягу ўсяго месяца лістапада.
  • Выказваем шчырую падзяку ўсім нашым вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў пагашэнні доўгу за выкананеыя будаўнічыя працы ў новай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!

Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні  прыпадае:

  • 27 верасня, панядзелак – успамін св. Вінцэнта дэ Поля, святара.
  • 28 верасня, аўторак – успамін cв. Вацлава, мучаніка.
  • 29 верасня, серада – свята св. Міхала Арханёла (апекуна Мінска-Магілёўскай правінцыі Касцёла), св. Габрыэля і Рафала, арханёлаў. Св. Імшы ў нашай святыні 8.00 і 19.00.
  • 30 верасня, чацвер – успамін св. Гераніма, святара і доктара Касцёла. Таксама ў гэты дзень згодна з традыцыяй салезіянскай сям’і, на прыканцы кожнага месяца, успамінаем св. Яна Боско. У гэты дзень молімся праз заступніцтва св. Яна Боско аб патрэбныя ласкі для нас і нашых блізкіх.
  • 1 кастрычніка, пятніца – успамін св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езуса. У гэты дзень таксама прыпадае І-ая пятніца месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, перапрашаючы Яго за ўласныя грахі і за грахі ўсяго свету.
  • З 1 кастрычніка, у лучнасці з усім Касцёлам, на працягу ўсяго месяца будзем маліцца на Святым Ружанцы ў інтэнцыі супакою ва ўсім свеце, а таксама аб ласку хуткага спынення пандэміі. У нашай святыні будзем маліцца кожны дзень з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту а 18.00 гадзіне. Запрашаем да малітвы на святым Ружанцы ўсіх вернікаў!
  • 2 кастрычніка, субота – успамін св. Анёлаў Ахоўнікаў. Таксама ў гэты дзень прыпадая І-ая Субота месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі, дзякуючы Ёй за ўсе атрыманыя ласкі. У гэты дзень у нашай смвячтыні адбудзецца змена таямніц Жывога Ружанца. Усіх, хто належыць да колаў Жывога Ружанца запрашаем на Св. Імшу а 17ай гадзіне.

З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:

  • Прыпамінаем і заахвочваем моладзь і дзяцей запісвацца на заняткі па рэлігіі. Запісацца можна ў нашым парафіяльным кіёску. Просім бацькоў і апекуноў паклапаціцца аб гэтым! Распарадак заняткаў размешчаны на дошцы аб’яў і пры парафіяльным кіёску.
  • УВАГА! СТУДЭНТЫ І ПРАЦУЮЧАЯ МОЛАДЗЬ! Пры нашай парафіі і араторыі распачалiся катэхезы для сдудэнтаў, навучэнцаў і працуючай моладзі. Сустрэчы для студэнтаў і навучэнцаў будуць праходзіць па аўторках у класе № 2, у будынку капліцы. Сустрэчы праводзіць кс. Артур Ляшнеўскі. Першая арганізацыйная сустрэча для працуючай моладзі адбудзецца 29 верасня ў сераду. Сустрэчы для працуючай моладзі будзе праводзіць кс. Алег Каралёў. Таксама запрашаем вернікаў і моладзь па аўторках і серадах на малітву святога брэвярыя, якая праходзіць ў нашай святыні а гадзіне 19.45.
  • Запрашаем дзяцей 5-га і 6-га класа далучыцца да суполкі Савіо-Клуб. У суполцы дзяцей чакаюць цікавыя сустрэчы, гульні і выезды. Запісацца можна ў с. Юліі Клевец.
  • Запрашаем хлопцаў стаць міністрантамі ў нашай парафіі, каб служыць Богу пры алтары. Запісацца можна ў закрыстыі.
  • З 16 кастрычніка Салез’янская сям’я распачынае святкаванне Юбілею 100-гаддзя сваёй Салезіянскай прысутнасці на Беларусі. Запрашаем ўсіх вернікаў далучыцца да святкавання!
  • Заахвочваем вернікаў набываць у нашым парафіяльным кіёску новыя часопісы “Авэ Марыя” і “Наша Вера”!
  • Таксама можна ўжо ў парафіяльны кіёск прыносіць спіскі з імёнамі нашых блізкіх памерлых, так званыя выпамінкі, за якіх будзем маліцца на працягу ўсяго месяца лістапада ў нашай святыні.
  • Выказваем шчырую падзяку ўсім нашым вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэр’яльныя ахвяраванні і дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!

 


Абраз Маці Божай Ружанцовай у касцёле дамініканаў у Познані (Польшча)

2 кастрычніка ў катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава ў Магілёве пад дэвізам «Плыві на глыбіню» пройдзе Ружанцовы кангрэс на тэмы: сям’я, Святое Пісанне, ружанец і адарацыя.

Ужо стала добрай традыцыяй, што на пачатку кастрычніка, асаблівага Марыйнага месяца, па ініцыятыве айцоў дамініканаў у магілёўскай катэдры адбываецца Ружанцовы кангрэс. Мэта сёлетняга, ужо Пятага Ружанцовага кангрэса (як, зрэшты, і папярэдніх падобных форумаў) — паглыбленне духоўнай і інтэлектуальнай фармацыі вернікаў, якія моляцца на ружанцы і хочуць адкрываць тэалагічныя глыбіні, змешчаныя ў яго таямніцах.

Сёлета сустрэча пройдзе пад дэвізам: «Плыві на глыбіню» і будзе прысвечана тэмам: сям’я, Святое Пісанне, ружанец і адарацыя.

Арганізатары запрашаюць узяць удзел у кангрэсе ўсіх ахвотных, а асабліва тых вернікаў, якія належаць да ружанцовых колаў.

Праграма кангрэса:

  • 9.30 – 10.15 — рэгістрацыя ўдзельнікаў
  • 10.20 — адкрыццё кангрэса
  • 10.30 – 11.10 — даклад айца Паўла Мажэйкі OP «Айцец Яцэк Варанецкі. „Паўната малітвы“, частка ІІ»
  • 11.15 – 11.55 — даклад сястры Чэславы Навіцкай USJK «Скарб любові: біблійныя медытацыі святой Уршулі Ледухоўскай да 20-і таямніцаў Ружанца»
  • Пасля дакладаў — пытанні да дакладчыкаў, дыскусія, размова
  • 12.15 – 13.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Ружанец
  • 13.00 – 13.50 — абед
  • 14.00 – 14.40 — даклад айца Рамана Шульца OP «Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту з Марыяй у школе святога Альфонса Марыі Лігуоры»
  • 14.45 – 15.10 — даклад Алены Валаховіч «Зэлі і Луі Мартэн — святыя бацькі святой Тэрэзы з Лізьё, якія жадалі неба»
  • Пасля дакладаў — пытанні да дакладчыкаў, дыскусія, размова
  • 15.30 – 15.55 — перапынак
  • 16.00 – 16.30 — сведчанні аб пладах ружанцовай малітвы і папярэдніх кангрэсаў
  • 16.35 — падрыхтоўка да літургіі
  • 17.00 — Эўхарыстыя

Апекуном кангрэсу з’яўляецца Біскупскі вікарый для горада Магілёва і Магілёўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.

Рэгістрацыя абавязковая! Арганізатары просяць паведаміць пра свой удзел у кангрэсе да 25 верасня.

Для таго, каб зарэгістравацца, дастаткова пазваніць або даслаць SMS-паведамленнем інфармацыю пра ўдзельнікаў:

  • імя, прозвішча
  • мясцовасць, назва парафіі
  • колькасць асоб, якія будуць удзельнічаць у кангрэсе
  • кантактны нумар тэлефона.

Калі пасля рэгістрацыі ўдзел у мерапрыемстве з нейкай прычыны стане немагчымым, пра гэта таксама неабходна будзе паведаміць арганізатарам.

«Для зарэгістраваных удзельнікаў кангрэса рыхтуецца ў падарунку чатыры кніжкі. Мы з радасцю чакаем вас і вашых блізкіх. Просім таксама аб малітве ў інтэнцыі кангрэса»,— гаворыць арганізатар мерапрыемства айцец Раман Шульц, дамініканін.

Адрас:

Магілёў, катэдра Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава, вул. Камсамольская, 4.

Кантакты:

айцец Раман Шульц ОР

  • тэл.: +375 (29) 291 92 11
  • e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

суполка Ружанцовага кангрэсу ў Viber: Kангрэс2021

Апошнія аб'явы

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску