Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Аб'явы

Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:

  • 7 лютага, панядзелак – бл. Пія IX, папы.
  • 8 лютага, аўторак – успамін св. Гераніма Эміліяні, законніка, а таксама св. Жазэфіны Бакіты, панны.
  • 9 лютага, сераду – успамін Эўзэбія Палёміно, сястры салезіянскі.
  • 10 лютага, чацвер – успамін св. Cхалястыкі, панны.
  • 11 лютага, пятніца – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Люрда, а таксама сусветны дзень хворых. У гэты дзень, у нашай святыні а 11.00 гадзіне, адбудзецца святая Імша ў інтэнцыі ўсіх хворых, у часе Якой святары будуць удзяляць Сакрамэнт Намашчэння Хворых. Запрашаем да Сакрамэнту Намашчэння Хворых усіх, хто знаходзіцца ўстане ласкі Божай, а гэта значыць пасля Сакрамэнту Споведзі.

 

З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:

  • Сёння ў будынку нашага араторыя а 15.00 гадзіне для падлеткаў адбудуцца чарговыя “РЭАЛЬНЫЯ ГУЛЬНІ”. Запрашаем падлеткаў!
  • Сення на 18.00 запрашаем членаў Апостальства дапамогі душам чысцовым і ўсіх жадаючых на нешпары за памерлых і фармацыйную канферэнцыю. Нешпары адбудуцца ў касцёле. Пасля канферэнцыі а 19.00 гадзіне будзе цэлебравацца св. Імша ў інтэнцыі душаў чысцовых.
  • Сёння ў 15 адбудзецца чарговая сустрэча для мужчын. На сустрэчу запрашаем у клас нумар 2, будынак нашай капліцы.
  • 13 лютага, нядзеля – пасля святой Імшы а 10-ай гадзіне адбудзецца катэхэза для сем'яў. Катэхэза будзе праходзіць у будынку араторыі. Падчас катэхэзы дзетак ў зале будуць аніміваць аніматары.
  • 20 лютага, нядзеля – дзень свайго нараджэння адзначае наш святар кс. Алег Каралёў. Св. Імша ў інтэнцыі кс. Алега будзе справавацца а 10.00 гадзіне, пасля якой усёй нашай парафіяй будзем яго віншаваць. Запрашаем!
  • У нашым парафіяльным кіёску можна набыдзь новыя часопісы “Авэ Марыя”, “Наша Вера”, каляндары на 2022 год, а таксама Бібліі.
  • Выказваем шчырую падзяку ўсім вернікам, ахвярадаўцамі дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў будаўніцтве нашай святыні, а таксама ў навядзенні парадку вакол нашай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!

Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:

  • 31 студзеня, панядзелак – свята св. Яна Боско, прэзбітэра і заснавальніка салезіянскай сям’і.
  • 2 лютага, серада – свята Ахвяравання Пана (свята Маці Божай Грамнічнай). Святыя Імшы ў нашай святыні: 7.00; 11.00; 19.00. У часе святых Імшаў адбудзецца благаслаўленне свечак.
  • 3 лютага, чацвер – успамін Св. Блажэя. Св. Імшы: 8.00; 19.00. Падчас святых Імшаў адбудзецца благаслаўленне праз заступніцтва св. Блажэя ад хваробаў горла.

Таксама ў гэты дзень прыпадае першы чацвер месяца. У лучнасці з усім Касцёлам молімся аб новыя і святыя пакліканні да манаскага і святарскага жыцця. А 18.00 гадзіне ў нашай святыні адбудзецце адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту ў інтэнцыі новых і святых пакліканняў.

  • 4 лютага, пятніца – першая пятніца месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, перапрашаючы Яго за ўласныя грахі і грахграхі ўсяго свету.
  • 5 лютага, субота – успамін св. Агаты, панны і мучаніцы.
    Св. Імшы: 8.00; 19.00. У часе святых Імшаў адбудзецца благаслаўленне хлеба і вады ў гонар св. Агаты.

Таксама ў гэты дзень прыпадае першая субота месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі, дзякуючы Ёй за ўсе атрыманыя ласкі. У гэты дзень адбудзецца змена таямніц Жывога Ружанца. Усіх, хто належыць да колаў Жывога Ружанца, запрашаем на Св. Імшу а 17.00 гадзіне.

 

З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:

  • У нашым парафіяльным кіёску можна набыдзь грамнічныя свечкі, каляндары на 2022 год, а таксама Бібліі.
  • Выказваем шчырую падзяку ўсім вернікам, ахвярадаўцамі дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў будаўніцтве нашай святыні, а таксама ў навядзенні парадку вакол нашай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!

На жаль, спектакль "Святар", які павінен быў прайсці ў нашым араторыі ў нядзелю 30 студзеня пераносіцца па вымушаных абставінах. Новая дата хутка будзе вызначана!

Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:

  • 24 студзеня, панядзелак – свята св. Францішка Сальскага, біскупа і доктара Касцёла.
  • 26 студзеня, серада – успамін св. Цімафея і Ціта, біскупаў.
  • 27 студзеня, чацвер - успамін св. Анжэлы Мэрычы, панны, а таксама бл. Юрыя Матулевіча, біскупа.
  • 28 студзеня, пятніца – успамін св. Тамаша Аквінскага, святара і доктара Касцёла.
  • 29 студзеня, субота – успамін бл. Баляславы Марыі Лямэнт, панны.

 

З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:

  • 24 студзеня, панядзелак – прыпадае свята св. Фрацішка Сальскага, апекуна салезіянскай сям’і. Напрыканцы кожнай Святой Імшы ў гэты дзень будзем благаслаўляць мёд. Мёд можна набыць у нашым парафіяльным кіёску. Заахвочвам вернікаў зкарыстацца з гэтай магчымасці.
  • 29 студзеня, субота – пасля вячэрняй Святой Імшы адбудзецца Транзітус – набажэнства пераходу св. Яна Боско з зямной рэчаіснасці ў нябесную.
  • 30 студзеня, нядзеля - усёй салезіянскай сям’ёй, а таксама ўсёй нашай парафіяй будзем святкаваць урачыстасць Св. Яна Боско, заснавальніка салезіянскай сям’і і апекуна нашай парафіі. Саму ўрачыстасць у гэты дзень узначаліць арцыбіскуп эмэрыт Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі біскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Распарадак святых Імшаў: 8.00; 10.00 – галоўная ўрачыстая св. Імша з удзелам арцыбіскупа; 19.00. НА 12.00 у ГЭТЫ ДЗЕНЬ СВ. ІМШЫ НЕ БУДЗЕ!

Пасля Імшы на 10.00 у араторыі адбудзецца спектакль-драма "Святар". Спектакль, які нам прадставіць наша моладзь, дзеці і парафіяне, раскажа аб жыцці, дзейнасці на Беларусі і мучаніцкай смерці салезіяніна кс. Уладзіслава Вячорка. Улічваючы сур’ёзны змест драмы, падчас спектаклю дзецям будзе прапанавана правесці час з аніматарамі ў асобным пакоі. Запрашайце знаёмых да прагляду спектакля!

  • Прагнем прыпомніць, што 2 лютага, у сераду, прыпадае свята Ахвяравання Пана, альбо так званае свята Маці Божай Грамнічнай.

Святыя Імшы ў нашай парафіі будуць: 7.00; 11.00; 19.00. У часе святых Імшаў будзем благаслаўляць свечкі, так званыя грамніцы. Свечкі можна таксама набыць у нашым парафіяльным кіоску.

  • Выказваем шчырую падзяку ўсім вернікам, ахвярадаўцамі дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў будаўніцтве нашай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!

 

Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:

  • 17 студзеня, панядзелак – успамін св. Антонія, абата.
  • 20 студзеня, чацвер – успамін св. Фабіяна, папы і мучаніка
    і св. Себасцьяна, мучаніка. У гэты дзень таксама разпачынаем навэнну да Св. Яна Боско, заснавальніка салезіянскай сям’і
    і апекуна нашай парафіі.
  • 21 студзеня, пятніца – успамін св. Агнешкі, панны
    і мучаніцы.
  • 22 студзеня, субота – успамін св. Вінцэнта, дыякана
    і мучаніка, а таксама бл. Лаўры Вікуньі, вучаніцы сясцёр салезіянак.

 

З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:

  • 17 студзеня, панядзелак – разпачынаем тыдзень малітваў аб адзінстве ўсіх хрысціян. Набажэнства аб адзінстве хрысціян адбудзецца 22 студзеня 2022 года ў архікатэдры імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску, якое ўзначаліць Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі. Пачатак малітвы ў 19.15. Перад малітвай ў 18.30 адбудзецца Святая Імша. Запрашаем да ўдзелу!
  • 17 студзеня, панядзелак – запрашаем вернікаў дапамагчы разабраць дэкарацыі са святаў Божага Нараджэння. Прыходзіць можна пасля ранішняй Св. Імшы, альбо пасля вячэрняй. Загадзя выказваем шчырую падзяку за адкрытасць і ахвярнасць!
  • 20 студзеня, чацвер – у 20.00 у будынку нашай капліцы адбудзецца катэхеза для бацькоў, дзеці, якіх першы год рыхтуюцца да першай Святой Камуніі (катэхезу праводзіць с.Юля). Сардэчна запрашаем!
  • 24 студзеня, панядзелак – прыпадае свята св. Фрацішка Сальскага, апекуна салезіянскай сям’і. Напрыканцы кожнай Святой Імшы ў гэты дзень будзем благаслаўляць мёд. Мёд можна набыць у нашым парафіяльным кіёску. Заахвочвам вернікаў зкарыстацца з гэтай магчымасці.
  • 30 студзеня, нядзеля - усёй салезіянскай сям’ёй, а таксама ўсёй нашай парафіяй будзем святкаваць урачыстасць Св. Яна Боско, заснавальніка салезіянскай сям’і і апекуна нашай парафіі. Саму ўрачыстасць у гэты дзень узначаліць арцыбіскуп эмэрыт Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі біскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Распарадак святых Імшаў: 8.00; 10.00 – галоўная ўрачыстая св. Імша з удзелам арцыбіскупа; 19.00. На 12.00 ў гэты дзень св. Імшы не будзе!
  • Выказваем шчырую падзяку ўсім вернікам, ахвярадаўцамі дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу
    ў будаўніцтве нашай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!

 

 Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні  прыпадае:

  • 3 студзеня, панядзелак - успамін Найсвяцейшага Імя Езуса, а таксама дзень нараджэння арцыбіскупа-эмэрыта Тадэвуша Кандрусевіча. Памятаем пра яго ў сваіх малітвах!
  • 6 студзеня, чацвер - Урачыстасць Аб’яўлення Пана, альбо Тры Каралі. Св. Імшы: 8.00; 10.00; 12.00; 19.00. У часе кожнай Святой Імшы будзем благаслаўляць крэду, кадзіла і ваду. Кадзіла можна набыць у нашым парафіяльным кіёску. Таксама ў гэты дзень прыпадае І-ы чацвер месяца. У лучнасці з усім Касцёлам молімся аб новыя і святыя пакліканні да манаскага і святарскага жыцця.
  • 7 студзеня, пятніца - І-ая Пятніца месяца. Аддаем пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, перапрашаючы Яго за ўласныя грахі і за грахі ўсяго свету. А 18.00 гадзіне ў нашай святыні адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Запрашаем! 

З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:

  • 9 студзеня ў 16.30 запрашпем усіх ў араторый св. Яна Боско на святочны канцэрт “Радасная Вестка”, каб разам працягваць святкаваць свята Божага Нараджэння.
  • Падчас Адвэнту ўсёй нашай парафія мы збіралі сродкі на пагашэнне доўгу за выкананыя раней будаўнічыя працы нашай новай святыні. Дзякуючы Вашай ахвярнасці і адкрытасці было сабрана: 8 367 руб. 24 кап., 306$.
  • Выказваем шчырую падзяку ўсім вернікам, ахвярадаўцам
    і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу
    ў пагашэнні доўгу за выкананыя будаўнічыя працы ў новай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!

31 СНЕЖНЯ 2021 г. – ПЯТНІЦА

  • 8 00 – св. Імша
  • 19 00 – св. Імша
  • 23 00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту

 

1 СТУДЗЕНЯ 2022 г. – СУБОТА

  • 8 00 – св. Імша
  • 11 00 – св. Імша
  • 19 00 – св. Імша

 

2 СТУДЗЕНЯ 2022 Г. – НЯДЗЕЛЯ

  • 8 00 – св. Імша
  • 10 00 – св. Імша
  • 12 00 – св . Імша
  • 19 00 – св. Імша

 Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні  прыпадае:

  • 27 снежня, панядзелак – свята св. Яна, апостала і евангеліста. Згодна з традыцыяй у гэты дзень можна прынесці віно да благаслаўлення.
  • 28 снежня, аўторак – свята святых Немаўлят, мучанікаў.
  • 29 снежня, серада – успамін св. Томаса Бэкета, біскупа і мучаніка.
  • 31 снежня, пятніца – успамін св. Сільвэстра І, папы.

У гэты дзень таксама прыпадае заканчэнне 2021 года. З гэтай нагоды ў 23.00 у нашай парафіі адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, падчас якой будзем дзякаваць Богу за атрыманыя ласкі ў 2021 годзе, перапрашаць за нашыя знявагі і прасіць аб патрэбныя ласкі на 2022 год. Скрыня, ў якую вернікі могуць складаць свае просьбы, падзякі і перапрашэнні, будзе знаходзіцца пры яслях, у капліцы.

А поўначы запрашаем усіх вернікаў разам распачаць Новы 2022 год праз удзел у  Святой Імшы. У гэты дзень за прачытанне гімну “Цябе Бога праслаўляем”, як падзяка Богу за атрыманыя ласкі, можна атрымаць поўны адпуст.

  • 1 студзеня, субота – Урачыстасць Св. Багародзіцы Марыі. Святыя Імшы: 8.00; 11.00; 19.00. Вернікі маюць абавязак пряняць удзел ў святой Імшы, а таксама ўстрымлівацца ад неабавязковых працаў. У гэты дзень за прачытанне гімну да Духа Св. можна атрымаць поўны адпуст.

Таксама ў гэты дзень прыпадая І-ая Субота месяца. Аддаем пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі. Св. Імша ў інтэнцыі колаў Жывога Ружанца будзе справавацца ў 19.00. Запрашаем!

 

З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:

  • 6 студзеня, чацвер – урачыстасць Аб’яўлення Пана. У гэты дзень благаслаўляем ваду, кадзідла і крэду. У нашым парафіяльным кіёску можна будзе набыць кадзідла для асвячэння.
  • Выказваем шчырую падзяку ўсім, хто дапамагаў у падрыхтоўцы да свята Божага Нараджэння. Божа адудзяч!
  • Таксама дзякуем ўсім вернікам, ахвярадаўцам
    і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу
    ў пагашэнні доўгу за выкананыя будаўнічыя працы ў новай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!

 

IV НЯДЗЕЛЯ АДВЭНТУ – 19 СНЕЖНЯ 2021 ГОДА

Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні  прыпадае:

  • 24 снежня, пятніца – Св. Імшы:
  • Раратняя св. Імша ў 6 55
  • св. Імша Вігілійная ў 22 00 (св. Імша адначасова будзе адпраўляцца як у новай святыні, так і ў нашай капліцы)
  • Св. Імша Пастэрка ў 24.00 (св. Імша адначасова будзе адпраўляцца як у новай святыні, так і ў нашай капліцы)
  • 25 снежня, субота - Урачыстасць Нараджэння Пана. Св. Імшы: 8.00; 10.00; 12.00. У 19.00 гадзін Св. Імшы не будзе.

 

З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:

  • Сення ў 20.15 адбудзецца чарговая сустрэча для мужчын. На сустрэчу запрашаем у клас нумар 2, будынак нашай капліцы.
  • Сёння моладзь з каталіцкіх супольнасцяў даставіла Бэтлеемскі агонь у нашу парафію. Агонь можна набываць да 26 снежня як у парафіяльнай капліцы, так і ў новай святыні.
  • У панядзелак, 20 снежня, запрашаем мужчын і хлоцаў на 20.00 гадзіну дапамагчы ўсталяваць святочную дэкарацыю ў святыні, а таксама звонку яе.
  • У аўторак, 21 снежня, з самой раніцы, запрашаем жанчын і дзяўчат, дапамагчы ўпрыгожыць ёлкі на Свята Божага Нараджэння. Божа адўдзяч кожнаму за дапамогу і ахвярнасць!
  • 21 снежня ў аўторак на 18.00 запрашаем членаў апостальства дапамогі душам чысцовым і апостальства Маці Божай Патронкі добрай смерці на аплатковую сустрэчу. Сустрэча адбудзецца ў капліцы.
  • 26 снежня ў нядзелю пасля Імшы на 10.00 дзеткі нашай парафіі пакажуць калядную сцэнку. Запрашаем да прагляду.
  • Запрашаем дзяцей ад 2 класа і вышэй у лагер з 27 па 29 снежня на базе араторыя. Запісацца можна ў нашым парафіяльным кіёску. За больш дакладнай інфармацыяй просім калі ласка звяртацца да кс. Алега.
  • Прыпамінаем: для дзяцей і моладзi нашай парафіі завяршаецца конкурс на прыгажэйшы раратнi лiхтарык, з якімі запрашаем прыходзіць на Раратнія Св. Імшы. Конкурс лiхтарыкаў завяршаецца 23 снежня. Пераможцаў чакаюць цудоўныя ўзнагароды.
  • Памятаем пра пастанову на час Адвэнту для ўсёй нашай парафіі: збіраем сродкі на пагашэнне доўгу за выкананыя раней будаўнічыя працы ў новай святыні. Скрыня для ахвяраў знаходзіцца з левага боку ад галоўнага алтара нашай святыні. Сродкі будзем збіраць да 26 снежня ўключна!
  • Заахвочваем вернікаў набываць у нашым парафіяльным кіёску новыя часопісы “Авэ Марыя”, літургічныя каляндары на новы 2022 год, аплаткі і сена для надыходзячага свята Божага Нараджэння.

Таксама пры выхадзе з нашай святыні можна набыць святочныя ўпрыгожванні, зробленыя нашыми парафіянамі, ахвяры з якіх пойдуць на завяршэнне рамонтных прац у нашым моладзевым цэнтры. Заахвочваем усіх быць адкрытымі і ахвярнымі!

  • Выказваем шчырую падзяку ўсім вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу
    ў пагашэнні доўгу за выкананыя будаўнічыя працы ў новай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!

АДВЭНТОВЫЯ РЭКАЛЕКЦЫІ

Ў ПАРАФІІ СВ. ЯНА ХРЫСЦІЦЕЛЯ

3 – 5 снежня 2021 г.

 

І дзень   3 СНЕЖНЯ - ПЯТНІЦА

19.00    Св. Імша з агульнай навукай для ўсіх (пачатак рэкалекцый)

20.30    навука для сем’яў

 

ІІ дзень   4 СНЕЖНЯ - СУБОТА

7.00      Св. Імша з агульнай навукай для ўсіх (Рараты)

10.00    Св. Імша з навукай для групаў парафіяльных: Жывы Ружанец,  Легіён Марыі,  Маці Божай Патронкі добрай смерці,  Маці ў малітве, Апостальства дапамогі душам чысцовым.

17.30         Выстаўленне Найсв. Сакрамэнту і пакутнае набажэнства.

19.00         Св. Імша з агульнай навукай для ўсіх.

20.30        Навука для моладзі + адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту

    

ІІІ дзень   5 СНЕЖНЯ – НЯДЗЕЛЯ

8.00            Св. Імша на польскай мове з агульнай навукай для ўсіх

10.00       Св. Імша з навукай для дзяцей і іх бацькоў

12.00       Св. Імша Сумма з агульнай навукай для ўсіх

17.30         Выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту – Адарацыя – на заканченне Нешпары

19.00    Св. Імша з агульнай навукай для ўсіх (заканчэнне рэкалекцый)

Апошнія аб'явы

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску