Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Аб'явы

 Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае: 

  • 30 студзеня, панядзелак - успамін бл. Браніслава Маркевіча, святара.
  • 31 студзеня, аўторак - усёй салезіянскай сям’ёй, а таксама ўсёй нашай парафіяй святкуем урачыстасць Св. Яна Боско, заснавальніка салезіянскай сям’і і апекуна нашай парафіі. Галоўная ўрачыстая св. Імша будзе цэлебравацца ў 19.00, пасля якой запрашаем усіх на дальнейшае святкаванне ў  араторый. У гэты дзень можна атрымаць поўны адпуст.
  • 2 лютага, чацвер - Свята Ахвяравання Пана (Маці Божай Грамнічнай).
    Св. Імшы: 7.00; 11.00; 19.00. Падчас святых Імшаў адбудзецца благаслаўленне свечак. Свечкі можна набыць у парафіяльным кіёску. У гэты дзень таксама прыпадае першы чацвер месяца - молімся аб новыя і святыя пакліканні да святарскага і манаскага жыцця.
  • 3 лютага, пятніца - Успамін Св. Блажэя. Св. Імшы: 8.00; 19.00. Падчас святых Імшаў адбудзецца благаслаўленне праз заступніцтва св. Блажэя ад хваробаў горла. Таксама ў гэты дзень прыпадае першая пятніца месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, перапрашаючы Яго за ўласныя грахі і грахі ўсяго свету.
  • 4 лютага, субота - першая субота месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі, дзякуючы Ёй за ўсе атрыманыя ласкі. У гэты дзень адбудзецца змена таямніц Жывога Ружанца. Усіх, хто належыць да колаў Жывога Ружанца запрашаем на Св. Імшу ў 17.00.
  • 5 лютага, нядзеля - успамін св. Агаты, панны і мучаніцы. Падчас святых Імшаў адбудзецца благаслаўленне хлеба і вады ў гонар св. Агаты.

 

З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя: 

  • Калядныя наведванні на гэтым тыдні адбудуцца па вул. Жылуновіча, вул. Карыцкага, вул. Шышкіна, вул. Кабушкіна. Загаддзя будзем тэлефанаваць вернікам, каб удакладніць час і дзень наведвання. Калі хто не зможа прыняць святара, просім інфармаваць аб гэтым у парафіяльным кіёску.
  • 5 лютага, нядзеля - пасля св. Імшы на 10.00 адбудзеца чарговая сустрэча для сямейных пар, якая носіць характар “Дыялогу”. Сустрэча пройдзе ў класе нумар 2, буднак капліцы. Адказная - сястра Ірына.
  • З 3 па 5 лютага ў ЦЭНТРЫ “КАРЫТАС” у вёсцы Ляскоўка, что ў Бараўлянах, пройдуць Сужэнскiя Рэкалекцыі, якiя праводзiць рух "Сужэнскiя Сустрэчы". Да удзелу запрашаем сужэнствы, якiя жадаюць паглыбiць сваю любоў i ўзаемапаразуменне, альбо перажываюць часовыя цяжкасцi ў адносiнах. Дадатковая інфармацыя пра рэкалекцыі і парадак запiсу прадстаўлены на ПЛАКАЦЕ на дошцы аб’яў.
  • Выказваем падзяку ўсім вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў будаўніцтве нашай святыні, а таксама за ўсе выкананыя працы ў святыні, вакол яе і пры нашым араторыі. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!

 Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае: 

  • 17 студзеня, аўторак - успамін св. Антонія, абата.
  • 20 студзеня, пятніца - успамін св. Фабіяна, папы і мучаніка, ўспамін св. Себасцьяна, мучаніка.
  • 21 студзеня, субота - успамін св. Агнешкі, панны і мучаніцы.

 

З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя: 

  • 15 студзеня – прыпадае трэцяя нядзеля месяца. Згодна з традыцыяй нашай парафіі ахвяры збіраем на далейшыя патрэбы будаўніцтва нашай новай святыні, а дакладна - на электрашчыт для новай святыні. Выказваем шчырую падзяку ўсім вернікам за дапамогу ў будаўніцтве нашай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
  • Скончыўся перыяд Божага Нараджэння. У аўторак, 17 студзеня, запрашаем усіх вернікаў дапамагчы прыбраць святочныя ўпрыгожванні: раніцай у 9.00, вечарам - у 18.00. Асабліва запрашаем мужчын дапамагчы дэмантаваць яслі, якія знаходзяцца пры нашай святыні.
  • У нашай парафіі распачынаем калядныя наведванні. На гэтым тыдні калядныя наведванні адбудуцца па вул. Куляшова, вул. Народная,
    вул. Надзежды Крупскай. Загаддзя будзем тэлефанаваць вернікам, каб удакладніць час і дзень наведвання. Калі хто не зможа прыняць святара, просім інфармаваць аб гэтым у парафіяльным кіёску.
  • 21 студзеня, субота - у 17.00 гадзін будзе цэлебравацца св. Імша ў інтэнцыі душаў церпячых у чысцу, а таксама ў інтэнцыі памерлых вернікаў, якія належылі да Апостальства Дапамогі Душам Чысцовым.
  • 22 студзеня, нядзеля - распачынаем навэнну перад ўрачыстасцю св. Яна Боско, якой будзем маліцца на прыканцы св. Імшаў. Запрашаем ахвяраваць гэтую малітву ў інтэнцыі дзяцей і моладзі.

У знак нашага клопату пра бедных, па прыкладу св. Ян Боско, на працягу студзеня можна прыносіць да выстаўленага ў святыні кошыка прадукты харчавання (муку, рыс, групу, алей, цукар і інш.), якія ва ўрачыстасць св. Яна Боска, 31 студзеня, будуць перададзены ў бедныя сем’і. Заклікаем быць адкрытымі і ахвярнымі на тых, хто знаходзіцца ў патрэбе.

  • 24 студзеня, аўторак - успамін св. Францішка Сальскага, біскупа і доктара Касцёла, а таксама апекуна салезіянскай сям’і. Падчас св. Імшаў на 8.00 і на 19.00 адбудзецца благаслаўленне мёду. Мёд можна набыць ў нашым парафіяльным кіёску.
  • 31 студзеня, аўторак - усёй салезіянскай сям’ёй, а таксама ўсёй нашай парафіяй будзем святкаваць урачыстасць Св. Яна Боско, заснавальніка салезіянскай сям’і і апекуна нашай парафіі. Галоўную ўрачыстую св.Імшу ў 19.00 узначаліць арцыбіскуп-эмэрыт мінска-магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Тадэвуш Кандрусевіч. У гэты дзень можна атрымаць поўны адпуст. Запрашаем усіх!
  • У нашым парафіяльным кіёску можна набыць грамнічныя свечкі для благаслаўлення ў свята Маці Божай Грамнічнай.
  • Выказваем падзяку ўсім вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў будаўніцтве нашай святыні, а таксама за ўсе выкананыя працы ў святыні і вакол яе. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!

Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае: 

  • 21 снежня, серада – успамін св. Пятра Канізія, прэзбітэра і доктара Касцёла

 

З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя: 

  • Сёння прыпадае трэцяя нядзеля месяца. Згодна з традыцыяй нашай парафіі ахвяры збіраем на патрэбы будовы нашай святыні. Божа адудзяч!
  • Сёння ў нашу святыню прыбудзе Бэтлеемскі агонь, які можна будзе занесці ў свае сем’і. Загадзя просім набыць лампадкі.
  • Час Адвэнту - час асабістага навяртання і духоўнай падрыхтоўкі да надыходзяча свята Божага Нараджэння, а таксама час на добрыя ўчынкі для бліжніх. На час Адвэнту для нашай парафіі выбрана наступная пастанова: Збор ахвяраванняў для дзецей у Сіера Леонэ, Афрыка - мейсца, дзе працуе
    кс. Сяргей Гоман. Ахвяраванні можна складаць у скрыню, якая знаходзіцца пры галоўным алтары.
  • Прыпамінаем, што на гэтым тыдні ў нашай парафіі будуць цэлебравацца апошнія ў гэтым годзе Раратнія Св. Імшы ў 6.55. Запрашаем да ўдзелу дзяцей, моладзь, сем’і і ўсіх вернікаў.
  • Распарадак св. Імшаў на свята Божага Нараджэння:

24 снежня: 6.55 – Раратняя св. Імша; 22.00 – св. Імша – Вігілія; 24.00 – св. Імша – Пастэрка.

25 снежня: 8.00; 10.00; 12.00; 19.00

 

  • Увага! Дзеці і падлеткі!!

З 27 па 29 снежня пры араторыі пройдуць зімовыя вакацыі.

Для дзяцей з 2 па 5 клас вакацыі будуць праходзіць з  9.00 да 16.00. Аднак прыводзіць дзяцей можна, пачынаючы з 8.00. Ахвяра за вакаці: 25 BYN. Калі хто мае фінансавыя цяжкасці каб скласці ахвяру, просім звяртацца да кс. Алега.

Для падлеткаў з 6 по 11 клас вакацыі будуць праходзіць з 17.30 да 21.00. Ахвяра за вакацыі: 5 BYN. Для бацькоў даннаў группы 26 снежня ў 18.30 у будынку араторыя адбудзецца арганізацыйная сустрэча.

Запісацца на вакацыі можна да 21 снежня толькі ў нашым парафіяльным кіёску.

  • Да свята Божага Нараджэння ёсць магчымасць набыць смачная печыва, а таксама прыгожыя стаенкі, якія рабілі аніматары і група Адкрытыя сэрцы. Продаж арганізаваны пры выхадзе са святыні і ў кіёску. Ахвяраванні пойдуць на ўтрыманне нашага араторыя.
  • 30 снежня – свята св. Сям’і. З гэтай нагоды ў нашай парафіі адбудзецца аднаўленне сужанскіх абяцанняў для сем’яў, якія ў гэтым годзе абыходзяць свой чарговы юбілей. Для тых, хто прагне ўзяць удзел у гэтым прыгожым святкаванні, просім звяртацца да с. Ірыны. Больш дакладная інфармацыя знаходзіцца на дошцы аб’яў.

Увага дзеці і бацькі! 2 студзеня, панядзелак – у нашай парафіі на 11.00 гадзіну адбудзецца святочная аплаткавая сустрэча для ўсіх дзяцей Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі, якую ўзначаліць св. Імшой арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Запрашаем і просім запісацца да ўдзелу да 30 снежня толькі ў нашым парафіяльным кіёску.

  • Заахвочваем вернікаў набываць у нашым парафіяльным кіёску аплаткі, сена і літургічныя каляндары на новы 2023 год.
  • Выказваем шчырую падзяку ўсім мужчынам, якія на гэтым тыдні дапамагалі ўсталяваць яслі і ёлкі ў святкаванні надыходзячых святаў Божага Нараджэння. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
  • Выказваем шчырую падзяку ўсім вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў будове новай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!

 

Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае: 

  • 12 снежня, панядзелак – Успамін Найсвяцейшай Панны Марыі
    з Гвадэлупы.
  • 13 снежня, аўторак – Успамін св. Люцыі, панны і мучаніцы
  • 14 снежня, серада – Успамін св. Яна ад Крыжа, святара і доктара Касцёла.
  • 16 снежня, пятніца – пачатак Навэнны да Божага Нараджэння. У нашай парафіі навэннай будзем маліцца кожны дзень на прыканцы вячэрняй
    св. Імшы. Запрашаем і заахвочваем да гэтай малітвы ўсіх вернікаў.

 

З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя: 

  • Час Адвэнту - час асабістага навяртання і духоўнай падрыхтоўкі да надыходзяча свята Божага Нараджэння, а таксама час на добрыя ўчынкі для бліжніх. На час Адвэнту для нашай парафіі выбрана наступная пастанова: Збор ахвяраванняў для дзецей у Сіера Леонэ, Афрыка - мейсца, дзе працуе кс. Сяргей Гоман. Ахвяраванні можна складаць у скрыню, якая знаходзіцца пры галоўным алтары.
  • Прыпамінаем, што падчас Адвэнту ў нашай парафіі цэлебруюцца Раратнія Св. Імшы – з панядзельніка па суботу ў 6.55. Запрашаем да ўдзелу дзяцей, моладзь, сем’і і ўсіх вернікаў.
  • Завяршаецца конкурс калядных ясляў. Захвочваем дзетак разам з бацькамі змайстраваць да Божага Нараджэння яслі і прадставіць свае працы на выставу ў Касцёл да 17 снежня. Пераможцаў чакаюць узнагароды.
  • Звяртаемся з просьбай да мужчын нашай парафіі. У сераду ў 18.30 патрэбна дапамога ва ўсталяванні ясляў, як у святыні, так і побач яе. Загадзя выказваем усім шчырую падзяку.
  • У бліжэйшы час дзень сваіх імянінаў і дзень нараджэння будзе абыходзіць сястра Люцыя Бальцэвіч, салезіянка. Памятаем пра яе ў сваіх малітвах. Віншаваць сястру Люцыю ўсёй парафіяй будзем у наступную нядзелю 18 снежня падчас Імшы на 10.00. Запрашаем!
  • 18 снежня, нядзеля – да Імшы на 19.00 у нашу святыню прыбудзе Бэтлеемскі агонь, які можна будзе занесці ў свае сем’і. Загадзя просім набыць лампадкі.
  • 18 снежня, нядзеля – прыпадае трэцяя нядзеля месяца. Згодна з традыцыяй нашай парафіі ахвяры збіраем на патрэбы будовы нашай святыні. Божа адудзяч!
  • Нагадваем вернікам памятаць пра хворых і адзінокіх. На гэтым тыдні ад нашай парафіі запланавана іх наведванне са святымі Сакрамэнтамі. Калі ў вас есць інфармацыя аб такіх людзях, просім паведаміць аб гэтым у нашым  парафіяльным кіёску.
  • Распарадак св. Імшаў на свята Божага Нараджэння:

24 снежня: 6.55 – Раратняя св. Імша; 22.00 – св. Імша – Вігілія; 24.00 – св. Імша – Пастэрка.

25 снежня: 8.00; 10.00; 12.00; 19.00

 

  • Увага! Дзеці і падлеткі!!

З 27 па 29 снежня пры араторыі пройдуць зімовыя вакацыі.

Для дзяцей з 2 па 5 клас вакацыі будуць праходзіць з  9.00 да 16.00. Аднак прыводзіць дзяцей можна, пачынаючы з 8.00. Ахвяра за вакаці: 25 BYN. Калі хто мае фінансавыя цяжкасці, каб скласці ахвяру, просім звяртацца да кс. Алега.

Для падлеткаў з 6 по 11 клас вакацыі будуць праходзіць з 17.30 да 21.00. Ахвяра за вакацыі: 5 BYN.

Запісацца на вакацыі можна да 21 снежня толькі ў нашым парафіяльным кіёску.

  • Да свята Божага Нараджэння ёсць магчымасць набыць смачная печыва, а таксама прыгожыя стаенкі, якія рабілі аніматары і група Адкрытыя сэрцы. Продаж арганізаваны пры выхадзе са святыні і ў кіёску. Ахвяраванні пойдуць на ўтрыманне нашага араторыя.
  • 30 снежня – свята св. Сям’і. З гэтай нагоды ў нашай парафіі адбудзецца аднаўленне сужанскіх абяцанняў для сем’яў, якія ў гэтым годзе абыходзяць свой чарговы юбілей. Для тых, хто прагне ўзяць удзел у гэтым прыгожым святкаванні, просім звяртацца да с. Ірыны. Больш дакладная інфармацыя знаходзіцца на дошцы аб’яў.
  • Заахвочваем вернікаў набываць у нашым парафіяльным кіёску аплаткі, сена і літургічныя каляндары на новы 2023 год.
  • Выказваем шчырую падзяку ўсім вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў будове новай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!

І дзень   9 СНЕЖНЯ - ПЯТНІЦА

19.00        Св. Імша з агульнай навукай для ўсіх (пачатак рэкалекцый)

20.30        навука для сем’яў

 

ІІ дзень   10 СНЕЖНЯ - СУБОТА

6.55          Св. Імша з агульнай навукай для ўсіх (Рараты)

10.00        Св. Імша з навукай для групаў парафіяльных: Жывы Ружанец,  Легіён Марыі,  Маці Божай Патронкі добрай смерці,  Маці ў малітве, Апостальства дапамогі душам чысцовым.

16.00          навука для дзяцей

17.30         Выстаўленне Найсв. Сакрамэнту і пакутнае набажэнства.

19.00         Св. Імша з агульнай навукай для ўсіх.

20.30         Навука для моладзі + адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту

    

ІІІ дзень   11 СНЕЖНЯ – НЯДЗЕЛЯ

8.00            Св. Імша на польскай мове з агульнай навукай для ўсіх

10.00          Св. Імша з навукай для дзяцей і іх бацькоў

12.00          Св. Імша Сумма з агульнай навукай для ўсіх

18.15          Выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту – Адарацыя – на заканченне Нешпары

19.00         Св. Імша з агульнай навукай для ўсіх (заканчэнне рэкалекцый)

Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні  прыпадае:

  • 29 лістапада, аўторак – першы дзень навэнны да Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.
  • 30 лістапада, серада – свята св. Андрэя Апостала.
  • 1 снежня, чацвер – першы чацвер месяца. У лучнасці з усім Касцёлам молімся аб новыя і святыя пакліканні да манаскага і святарскага жыцця.
  • 2 снежня, пятніца – першая пятніца месяца. Аддаем пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, перапрашаючы Яго за ўласныя грахі і за грахі ўсяго свету. А 18.00 гадзіне ў нашай святыні адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Запрашаем!
  • 3 снежня, субота – Успамін св. Францішка Ксавэрыя, прэзбітэра. Таксама ў гэты дзень прыпадае першая субота месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі. Для колаў Жывога Ружанца ў гэты дзень у 17.00 будзе цэлебравацца святая Імша. Запрашаем!

 

 З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя: 

  • 9, 10, 11 снежня ў нашай парафіі пройдуць Адвэнтовыя Рэкалекцыі. Абвяшчаць іх будзе айцец Пётр Карнэлюк, францішканін.
    Дакладны разпарадак рэкалекцый будзе прадстаўлены ў бліжэйшыя дні. Просім вернікаў запланаваць свой час.
  • Падчас Адвэнту ў нашай парафіі будуць цэлебравацца Раратнія Св. Імшы – кожны тыдзень з панядзельніка па суботу ў 6.55. Запрашаем да ўдзелу дзяцей, моладзь, сем’і і ўсіх вернікаў.
  • На пачату Адвэнту ў нашай парафіі аб’яўлены конкурс калядных ясляў. Прапануем дзеткам разам з бацькамі змайстраваць яслі да Божага Нараджэння і прадставіць свае працы на выставу ў Касцёл да 17 снежня. Пераможцаў чакаюць узнагароды. За больш дакладнай інфармацыяй просім звяртацца да нашых сясцёр-салезіянак.
  • Заахвочваем вернікаў набываць у нашым парафіяльным кіёску новыя часопісы “Авэ Марыя” і “Наша Вера”,  аплаткі і літургічныя календары на новы 2023 год.
  • Шчыра дзякуем ўсім мужчынам, якія на гэтым тыдні дапамаглі перанесці арган з араторыя ў нашу новую святыню. Божа, адары ўсіх патрэбнымі ласкамі!
  • Выказваем шчырую падзяку ўсім вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў будове новай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!

Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні  прыпадае:

  • 21 лістапда, панядзелак – Успамін Ахвяравання Найсвяцейшай Панны Марыі.
  • 22 лістапада, аўторак – Успамін св. Цэцыліі, панны і мучаніцы, апякункі спеву і музыкі сакральнай. Асаблівым чынам памятаем
    у гэты дзень у малітвах нашых арганістаў і ўдзельнікаў дзіцячага
    і дарослага хору.
  • 23 лістапада, серада – Успамін св. Клімэнта І, папы і мучаніка,
    а таксама св. Калюмбана, абата.
  • 24 лістапада, чацвер – Успамін св. Андрэя Зунг Лака, прэзбітэра,
    і паплечнікаў, мучанікаў. Таксама ў гэты дзень паводле традыцыі салезіянскай сям’і ўспамінаем Марыю Успамогу Хрысціянаў. На прыканцы кожнай св. Імшы можна будзе атрымаць праз заступніцтва Марыі Успамогі Хрысціянаў урачытсае благаслаўленне, выпрошваючы патрэбныя ласкі. Пасля вячэрняй
    св. Імшы, а гадзіне 20.00 у нашай святыні адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Запрашаем усю салезіянскую сям’ю
    і ўсіх вернікаў.
  • 25 лістапада, пятніца – успамін св. Кацярыны Александрыйскай, панны і мучаніцы.
  • 27 лістапада, нядзеля – І Нядзеля Адвэнту, час асабістага навяртання і духоўнай падрыхтоўкі да надыходзячых Святаў Божага Нараджэння.

 

 З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя: 

  • УВАГА! Сёння можна атрымаць поўны адпуст за прачытанне акта прысвячэння роду людскога Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса.
  • Сённяшні збор ахвяраванняў прызначаецца на патрэбы Міждэяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродна.
  • 27 лістапада, нядзеля – пасля св. Імшы на 10.00 гадзіну, у класе нумар 2 будынку нашай капліцы, адбудзеца чарговая сутрэча для сямейных пар. Адказная за сустрэчу с. Ірына Барцэвіч FMA. Запрашаем да ўдзелу ўсе сем’і.
  • Адвэнтовыя Рэкалекцыі ў нашай парафіі адбудуцца 9,10,11 снежня. Абвяшчаць іх будзе айцец Пётр Карнэлюк, францішканін. У бліжэйшым часе будзе пададзены дакладны разпарадак рэкалекцый. Просім вернікаў запланаваць сабе гэты час.
  • На Адвэнтовы час, Раратнія Св. Імшы ў нашай Святыні будуць адбывацца кожны будні дзень у 6.55. Запрашаем і заахвочваем да ўдзелу дзяцей, моладзь, сем’і і ўсіх вернікаў.
  • Заахвочваем вернікаў набываць у нашым парафіяльным кіёску новыя часопісы “Авэ Марыя” і “Наша Вера”,  літургічныя каляндары на Новы 2023 год.
  • Выказваем шчырую падзяку ўсім нашым вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў пагашэнні доўгу за выкананыя будаўнічай працы ў новай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!

Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае: 

  • 15 лістапада, аўторак – Успамін св. Альберта Вялікага, біскупа
    і доктара Касцёла.
  • 16 лiстапада, серада – Успамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Міласэрнасці (Маці Божай Вастрабрамскай).
  • 17 лiстапада, чацвер – Успамін св. Альжбеты Венгерскай, законніцы.
  • 20 лістапада, нядзеля – Урачыстасць Пана Нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету.

 

З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя: 

  • На працягу месяца лістапада ў нашай святыні па буднях у 18.00 молімся на св. Ружанцы за нашых памерлых. Заахвочваем вернікаў далучацца да малітвы!
  • 20 лістапада, нядзеля – збор ахвяраванняў прызначаецца на патрэбы Міждэяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродна.
  • 20 лістапада, нядзеля – пройдуць 2 святочных мерапрыемствы:

-    канцэрт у гонар Хрыста Валадара і ўспамін св. Цэцыліі.  Да ўдзелу запрашаем кожнага, хто жадае падзяліцца музычнымі талентамі і здольнасцямі.  У якасці нумара можна прадставіць як музычны твор, так і прыгожы спеў. Запісацца можна ў нашым парафіяльным кіёску.   

-    конкурс караваяў. Прапануем усім жадаючым падрыхтаваць салодкія пачастункі і печыва, якія будуць ацэнены спецыяльнай конкурснай камісіяй. Пасля падвядзення вынікаў конкурсу адбудзецца суместны салодкі стол.

Праграма свята: 10.00 – урачыстая св. Імша. Пасля св. Імшы ў нашым араторыі адбудзецца святочны канцэрт і конкурс караваяў
УВАГА! У гэты дзень (20.11.22 г.)  св. Імшы на 12.00 не будзе!

  • У наступную нядзелю, 20 лістапада ў 17.00 адбудзецца чарговае малітоўнае спатканне апостальства МБПДС. Запрашаем!
  • У нашым парафіяльным кіёску можна новы часопіс “Авэ Марыя”,
    а таксама літургічныя каляндары на новы 2023 год.
  • Выказаваем шчырую падзяку ўсім вернікам, хто на гэтым тыдні прыйшоў на суботнік дапамагчы ў працах пры будове нашай новай святыні. Божа, адары ўсіх патрэбнымі ласкамі!
  • Таксама выказваем шчырую падзяку ўсім вернікам, ахвярадаўцам
    і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў будаўніцтве нашай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!

Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае: 

  • 9 лістапада, серада – свята гадавіны пасвячэння Ларэтанскай базылікі.
  • 10 лiстапада, чацвер – успамін св. Льва Вялікага, папы і доктара Касцёла.
  • 11 лiстапада, пятнiца – успамін св. Марціна Турскага, бiскупа.
  • 12 лістапада, субота – свята св. Язафата. Біскупа і мучаніка.
  • 13 лістапада, нядзеля – успамін св. Арцёмія Дзацці, салезіяніна.

 

З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя: 

  • На працягу месяца лістапада ў нашай святыні па буднях у 18.00 молімся на св. Ружанцы за нашых памерлых. Заахвочваем вернікаў далучацца да малітвы!
  • 13 лістапада, нядзеля – збор ахвяраванняў прызначаецца на патрэбы дальнейшай будовы нашай святыні.
  • 20 лістапада, нядзеля – збор ахвяраванняў прызначаецца на патрэбы Міждэяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродна.
  • 20 лістапада, нядзеля – пройдуць 2 святочных мерапрыемствы:

           -    канцэрт у гонар Хрыста Валадара і ўспамін св. Цэцыліі.  Да ўдзелу запрашаем кожнага, хто жадае падзяліцца музычнымі талентамі і здольнасцямі.  У якасці нумара можна прадставіць як музычны твор, так і прыгожы спеў. Запісацца можна ў нашым парафіяльным кіёску.   

           -    конкурс караваяў. Прапануем усім жадаючым падрыхтаваць салодкія пачастункі і печыва, якія будуць ацэнены спецыяльнай конкурснай камісіяй. Пасля падвядзення вынікаў конкурсу адбудзецца суместны салодкі стол.

Праграма свята: 10.00 – урачыстая св. Імша. Пасля св. Імшы ў нашым араторыі адбудзецца святочны канцэрт і конкурс караваяў. 
УВАГА! У гэты дзень св. Імшы на 12.00 не будзе!

  • У нашым парафіяльным кіёску можна набыць свечкі і лампадкі для ўшанавання нашых блізкіх памерлых у месяцы лістападзе, а таксама літургічныя каляндары на новы 2023 год.
  • Выказаваем шчырую падзяку ўсім вернікам, хто дапамагаў у падрыхтоўцы і правядзенні набажэнства за памерлых (“Выпамінкі”). Божа, адары усіх патрэбнымі ласкамі!
  • Выказваем шчырую падзяку ўсім вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў будаўніцтве нашай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!

30 кастрычніка 2022 года

 Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае: 

  • 1 лiстапада, аўторак – Урачыстасць усіх Святых. св. Iмшы:00; 11.00; 19.00. Удзел у св. Імшы абавязковы. З 1 па 8 лiстапада можна кожны дзень атрымаць поўны адпуст за пабожнае наведванне могiлак і малiтву за памерлых, ахвяраваць адпуст можна толькi за памерлых.
  • 2 лістапада, серада – успамін усіх памерлых вернікаў. Раcпарадак св. Імшаў у гэты дзень у нашай святыні будзе наступны: 8.00; 19.00.

У 17.00 раcпачынаем зачытваць спіскі з імёнамі нашых блізкіх памерлых, якія вы падавалі ў наш парафіяльны кіёск і за якіх у 19.00 будзе справавацца св. Імша. У гэты дзень можна атрымаць поўны адпуст за пабожнае наведванне касцёла або каплiцы i за прачытанне малітваў «Ойча наш» i «Веру у Бога». Гэты адпуст можна ахвяраваць толькi за памерлых.

  • 3 лiстапада, чацвер – першы чацвер месяца. Молiмся аб новыя i святыя паклiканнi да святарскага i манаскага жыцця.
  • 4 лiстапада, пятнiца – першая пятнiцa месяца. Аддаём пашану i хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, перапрашаючы Яго за ўласныя грахi i грахi ўсяго свету. Таксама ў гэты дзень Касцёл успамiнае св. Караля Барамея, бiскупа.
  • 5 лістапада, субота – першая субота месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі. У 17.00 гадзін будзе цэлебравацца св. Імша для колаў Жывога Ружанца. Запрашаем.

 

З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя: 

  • На працягу месяца лістападу ў нашай святыні па буднях у 18.00 будзем маліцца на св. Ружанцы за нашых памерлых. Заахвочваем вернікаў далучацца да малітвы!
  • Парафія св. Яна Хрысціцеля запрашае ўсіх вернікаў 20 лістапада на святочны канцэрт у гонар Хрыста Валадара і ўспамін св. Цэцыліі, а таксама аб’яўляе конкурс найлепшага каравая, які можа спячы кожны жадаючы і стаць пераможцам. Праграма свята: У 10.00 – урачыстая св. Імша. Пасля св. Імшы ў нашым араторыі адбудзецца святочны канцэрт і конкурс караваяў. Да ўдзелу ў канцэрце запрошаны ўсе. Можна падрыхтаваць як музычны твор, так і прыгожы спеў. Запісацца можна ў нашым парафияльным киёску.
    УВАГА! У гэты дзень св. Імшы на 12.00 не будзе!
  • У нашым парафіяльным кіёску можна набыць свечкі і лампадкі для ўшанавання нашых блізкіх памерлых у месяцы лістападзе, а таксама літургічныя каляндары на новы 2023 год.
  • Выказваем шчырую падзяку ўсім вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў будаўніцтве нашай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!

Апошнія аб'явы

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску