Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Аб'явы

Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:

  • 19 снежня, аўторак – дзень свайго нараджэння святкуе сястра Люцыя. Віншаванні адбудзецца ў наступную нядзелю ў 10.00. Запрашаем усіх і атуляем сястру Люцыю нашымі малітвамі.
  • 21 снежня, чацвер – успамін св. Пятра Канізія, святара і доктара Касцёла.

 

З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:

  • Знаходзімся ў часе навэнны да Божага Нараджэння.
  • У нашай святыні молімся кожны дзень напрыканцы вячэрняй Св. Імшы. Запрашаем усіх вернікаў да супольнай малітвы ў асабістых інтэнцыях.
  • 17 снежня ў нашу парафію дастаўлены Бэтлеемскі агонь. Агонь  на святочны стол можна набываць да 26 снежня з дапамогай лампадкі як у парафіяльнай капліцы, так і ў новай святыні.
  • У панядзелак, 18 снежня ў 18.30, запрашаем мужчын і хлоцаў дапамагчы ўсталяваць святочныя дэкарацыі ў святыні і звонку яе.
  • На гэтым тыдні ў нашай святыні будуць цэлебравацца апошнія Раратнія Св.Імшы. Запрашаем да ўдзелу дзяцей, моладзь, сем’і і ўсіх вернікаў.
  • У якасці пастановы на час Адвэнту ў нашай парафіі збіраем сродкі на патрэбы бедным і адзінокім. Засталіся апошнія дні. Скрыня для ахвяраванняў знаходзіцца з правага боку ад галоўнага алтара нашай святыні.
  • Прыпамінаем: для дзяцей і моладзi нашай парафіі завяршаецца конкурс на прыгажэйшы святочны вянок. Вынікі конкурсу будуць аб’яулены 24 снежня пасля Святой Імшы на 10.00 гадзіну. Пераможцаў чакаюць цудоўныя ўзнагароды.
  • Заахвочваем вернікаў запісваць хворых і пажылых людзей да Святых Сакрамэнтаў, каб на гэтым тыдні святары маглі іх наведаць і праз Сакрамэнты дапамаглі ім падрыхтавацца да надыходзячых Святаў. Запісацца можна ў нашым парафіяльным кіоску.
  • Распарадак св. Імшаў на Свята Божага Нараджэння ў парафіі св. Яна Хрысціцеля на 2023 год
    24 снежня, нядзеля:
    22 00 – св. Імша – Вігілія;
    24.00 – св. Імша – Пастэрка.
    25 снежня, панядзелак:

    Святыя Імшы:
    8.00; 10.00; 12.00;

      Увага! Удзел у нядзельных Святых Імшах 24 снежня (на 8.00; 10.00; 12.00; 19.00) для ўсіх вернікаў абавязковы. Больш дакладная інфармацыя знаходзіцца на дошцы аб’яў. 

  • У парафіяльным кіёску можна набыць новыя часопісы “Авэ Марыя”, “Наша Вера”, літургічныя каляндары на новы 2024 год, а таксама аплаткі і сена.
  • Набліжаюцца зімовыя вакацыі, а гэта азначае, што з 26 па 29 снежня чакаем дзяцей і падлеткаў у араторыі на вакацыі з Богам. Дзеці 2-5 клас: з 9.00 да 16.00 (араторый адчынены з 8.00). Падлеткі: з 17.00-21.00. Ахвяра за удзел дзетак 35р, для падлеткаў 10р. Хто мае фінансавыя складанасці, просім звяртацца да кс. Алега, альбо да нашых сясцёр. Запіс у кіёску, альбо праз інстаграм-старонку араторыя.
  • Падчас выкацый з Богам патрабуем дапамогі ў наступных рэчах:
    - уборка араторыя з 16.00 да 17.00 (паміж дзіцячымі вакацыямі і вакацыямі для падлеткаў).
    - дапамога у раздачы пасілкаў на сняданак і на абед.
  • Выказаваем шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам за ахвяраванні і за дапамогу ў завяршэнні будовы нашай новай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!

Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:

  • 06 снежня, серада – успамін св. Мікалая, біскупа.
  • 07 снежня, чацвер. - успамін св. Амброзія, біскупа і доктара Касцёла, І чацвер месяца. Злучаючыся з усім Касцёлам молімся аб новыя і святыя пакліканні да манаскага і святарскага жыцця.
  • 08 снежня, пятніца — урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Св. Імшы ў нашай святыні:7.00; 11.00; 19.00. Удзел у св. Імшах абавязковы. Напрыканцы св. Імшы на 19.00 адбудзецца ўрачысты акт даверу Беззаганнаму Сэрцу Марыі. У часе акту даверу Маці Божай будуць прадстаўлены вашы просьбы, падзякі і перапрашэнні, якія вы складзеце ў скрыню пры алтары Маці Божай ў нашай капліцы. Лісты да Маці Божай можна прыносіць з панядзелка (з 4 снежня).

 

З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:

  • Падчас Адвэнту традыцыйна ў нашай Святыні будуць цэлебравацца Раратнія Св. Імшы - кожны дзень акрамя нядзелi ў 6.55. Запрашаем да ўдзелу дзяцей, моладзь, сем’і і ўсіх вернікаў.
  • Для дзяцей і моладзі нашай парафіі аб’яўляецца конкурс на прыгажэйшы вянок на Божае Нараджэнне. Конкурс вянкоў пройдзе на прыканцы Адвэнту. Пераможцаў чакаюць цудоўныя ўзнагароды.
  • Увага! Падлеткі з 6 па 11 клас! З 9 па 10 снежня для вас адбудзецца сустрэча ў араторыі. Пачатак сустрэчы 9 снежня ў 15.15, заканчэнне 10 снежня ў нядзелю пасля св. Імшы на 10.00. Запісацца можна да 7 снежня ў кіёску нашай капліцы, альбо анлайн праз інстаграм-старонку. Ахвяра за ўдзел - 10 рублёў.
  • Адвэнтовыя Рэкалекцыі ў нашай парафіі адбудуцца 8, 9, 10 снежня. Абвяшчаць іх будзе ксёндз Андрэй Рылка. Просім вернікаў запланаваць свой час! Разпарадак рэкалекцый знаходзицца на дошцы аб’яў.
  • Заахвочваем вернікаў запісваць хворых і пажылых людзей да Святых Сакрамэнтаў, каб у бліжэйшым часе святары маглі іх наведаць і праз Сакрамэнты дапамглі ім падрыхтавацца да надыходзячых Свят. Запісацца можна ў нашым парафіяльным кіоску.
  • У парафіяльным кіёску можна набыць новыя часопісы “Авэ Марыя”, “Наша Вера”, літургічныя каляндары на новы 2024 год, а таксама аплаткі.
  • Выказаваем шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам за ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!

І дзень    ПЯТНІЦА – 8 снежня

18.45         Гімн да Духа Святога (пачатак рэкалекцый)

19.00         Св. Імша з агульнай навукай для ўсіх

 

ІІ дзень  СУБОТА – 9 снежня

7.00           Св. Імша з агульнай навукай для ўсіх (Рараты)

10.00         Св. Імша з навукай для групаў парафіяльных: Жывы Ружанец,  Легіён Марыі,  Маці Божай Патронкі добрай смерці,  Маці ў малітве, Апостальства дапамогі душам чысцовым.

16.00         Св. Імша з навукай для падлеткаў і іх бацькоў

18.00         Выстаўленне Найсв. Сакрамэнту і пакутнае набажэнства.

19.00         Св. Імша з навукай для моладзі

20.30         Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту для моладзі

        

ІІІ дзень  НЯДЗЕЛЯ – 10 снежня

8.00           Св. Імша на польскай мове з агульнай навукай для ўсіх

10.00         Св. Імша з навукай для дзяцей і іх бацькоў

12.00         Св. Імша Сумма з агульнай навукай для ўсіх

18.15         Выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту (Нешпары)

19.00         Св. Імша з агульнай навукай для ўсіх (заканчэнне рэкалекцый)

Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:

  • 30 лістапада, чацвер – Свята св. Андрэя Апостала.
  • 1 снежня, пятніца – І пятніца месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, перапрашаючы Яго за ўласныя грахі і грахі ўсяго свету.
  • 2 снежня, субота – І субота месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі, дзякуючы Ёй за ўсе атрыманыя ласкі. Св. Імша для колаў Жывога Ружанца адбудзецца ў суботу 9 снежня ў 10.00 з рэкалекцыйнай навукай.
  • 3 снежня, нядзеля - І Нядзеля Адвэнту, час асабістага навяртання і духоўнай падрыхтоўкі да надыходзячых Святаў Божага Нараджэння.

 

З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:

  • Увага! Падлеткі з 6 па 11 клас! З 9 па 10 снежня для вас адбудзецца сустрэча ў араторыі. Пачатак сустрэчы 9 снежня ў 15.15, заканчэнне 10 снежня ў нядзелю пасля св. Імшы на 10.00. Запісацца можна да 7 снежня ў кіёску нашай капліцы, альбо анлайн праз інстаграм-старонку. Ахвяра за ўдзел - 10 рублёў.
  • Адвэнтовыя Рэкалекцыі ў нашай парафіі адбудуцца 8, 9, 10 снежня. Абвяшчаць іх будзе ксёндз Андрэй Рылка. Просім вернікаў запланаваць час на Рэкалекцыі!
  • Падчас Адвэнту традыцыйна ў нашай Святыні будуць цэлебравацца Раратнія Св. Імшы - кожны дзень акрамя нядзелi ў 6.55. Запрашаем да ўдзелу дзяцей, моладзь, сем’і і ўсіх вернікаў.
  • У парафіяльным кіёску можна набыць новыя часопісы “Авэ Марыя”, “Наша Вера”, літургічныя каляндары на новы 2024 год, а таксама аплаткі.
  • Выказаваем шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам за ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!

Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:

  • 20 лістапада, панядзелак – успамін св. Рафала Каліноўскага, прэзбітэра.
  • 21 лістапада, аўторак – успамін Ахвяравання Найсвяцейшай Панны Марыі.
  • 22 лістапада, серада – успамін св. Цэцыліі, панны і мучаніцы, апякункі спеву і сакральнай музыкі. Асаблівым чынам у гэты дзень памятаем у малітвах нашых арганістаў, ўдзельнікаў дзіцячага і дарослага хору.
  • 23 лістапада, чацвер – успамін св. Клімэнта І, папы і мучаніка, а таксама св. Калюмбана, абата.
  • 24 лістапада, пятніца – успамін св. Андрэя Зунг Лака, прэзбітэра, і паплечнікаў, мучанікаў. Таксама ў гэты дзень паводле традыцыі салезіянскай сям’і ўспамінаем Марыю Успамогу Хрысціянаў. На прыканцы кожнай св. Імшы праз заступніцтва Марыі Успамогі Хрысціянаў можна будзе атрымаць урачытсае благаслаўленне, выпрошваючы патрэбныя ласкі. Пасля вячэрняй св. Імшы, а гадзіне 20.30 у нашай святыні адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Запрашаем усю салезіянскую сям’ю і ўсіх вернікаў.
  • 25 лістапада, субота – успамін св. Кацярыны Александрыйскай, панны і мучаніцы.

 

З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:

  • У наступную нядзелю, 26 лістапада, зборы ахвяраванняў прызначаюцца на патрэбы Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродна.
  • 26 лістапада, нядзеля - запрашаем ўсіх вернікаў на святочны канцэрт у гонар Хрыста Валадара і ўспамін св. Цэцыліі. Праграма свята: у 10.00 – урачыстая св. Імша. Пасля св. Імшы ў святыні адбудзецца святочны канцэрт. Да ўдзелу ў канцэрце запрошаны ўсе. Можна падрыхтаваць як музычны твор, так і прыгожы спеў. Запісацца можна ў сястры Ірыны.

УВАГА! У гэты дзень св. Імшы на 12.00 не будзе!

  • 26 лістапада, нядзеля – у 16.00 у будынку араторыя за шклянкай гарбаты адбудзецца чарговая сустрэча сужанскіх пар. Праводзіць сустрэчу будзе сястра Ірына. Больш дакладная інфармацыя знаходзіцца на дошцы аб’яў. Запрашаем!
  • Адвэнтовыя Рэкалекцыі ў нашай парафіі адбудуцца 8, 9, 10 снежня. Абвяшчаць іх будзе ксёндз Андрэй Рылка. Просім вернікаў запланаваць свой час.
  • У парафіяльным кіёску можна набыць новыя часопісы “Авэ Марыя” і “Наша Вера”, а таксама літургічныя каляндары на новы 2024 год.
  • Выказаваем шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам
    і дабрачынцам за ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!

Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:

  • 15 лістапада, серада – успамін св. Альбэрта Вялікага, біскупа
    і доктара Касцёла, а таксама бл. Магдалены Марано, салезіянкі.
  • 16 лістапада, чацвер – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Міласэрнасці (Маці Божай Вастрабрамскай).
  • 17 лістапада, пятніца – успамін св. Альжбеты Венгерскай, законніцы.
  • 18 лістапада, субота – успамін гадавіны пасвячэння рымскіх базылік св. апосталаў Пятра і Паўла.

 

З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:

  • Рэлігійная каталіцкая місія Таварыства Святога Францішка Сальскага ў Беларусі (Салезіяне ксяндза Боско) са смуткам паведамляе, што 11 лістапада на 87-м годзе жыцця адышоў у вечнасць святой памяці ксендз-канонік Здзіслаў Вэдэр, салезіянін. У чэрвені мінулага года найстарэйшы салезіянін у нашай краіне адзначыў 60-ю гадавіну святарства і 70-годдзе манаскага жыцця.

Спачылы святар прысвяціў значную частку свайго жыцця служэнню ў Беларусі, асабліва ў парафіі святога Міхала Арханёла ў Смаргоні (Гродзенская дыяцэзія), дзе ён выконваў абавязкі настаяцеля манаскай супольнасці і пробашча парафіі, а ў апошні час — вікарыя парафіі. Падчас свайго служэння ў Беларусі ён два гады выконваў функцыю духоўнага айца ў вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродна.

Святая Імша за спачылага ксяндза Здзіслава Вэдэра SDB адбудзецца ў панядзелак 13 лістапада а 19-й гадзіне ў Мінску ў касцёле святога Яна Хрысціцеля ў Серабранцы. Цэлебрацыю ўзначаліць арцыбіскуп-эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч. Запрашаем вернікаў да супольнай малітвы.

Пахаванне адбудзецца ў сераду 15 лістапада ў г.Лодзь (Польша).

  • 18 лістапада, субота - у 17.00 запрашаем на св. Імшу членаў апостальства дапамогі душам чыстцовым і ўсіх жадаючых.
  • 19 лістапада, нядзеля – прыпадае ІІІ нядзеля месяца. Згодна
    з традыцыяй нашай парафіі ахвяры будзем збіраць на патрэбы будовы новай святыні. Просім аб адкрытасці і ахвярнасці. Божа адудзяч кожнаму!
  • На працягу месяца лістапада па буднях у 18.00 у нашай святыні молімся на св. Ружанцы за нашых памерлых. Заахвочваем вернікаў далучацца да малітвы!
  • 26 лістапада, нядзеля - запрашаем ўсіх вернікаў на святочны канцэрт у гонар Хрыста Валадара і ўспамін св. Цэцыліі. Праграма свята: у 10.00 – урачыстая св. Імша. Пасля св. Імшы ў святыні адбудзецца святочны канцэрт. Да ўдзелу ў канцэрце запрошаны ўсе. Можна падрыхтаваць як музычны твор, так і прыгожы спеў. Запісацца можна ў сястры Ірыны.

УВАГА! У гэты дзень св. Імшы на 12.00 не будзе!

  • 26 лістапада, нядзеля – у 16.00 у будынку араторыя за шклянкай гарбаты адбудзецца чарговая сустрэча сужанскіх пар. Праводзіць сустрэчу будзе сястра Ірына. Больш дакладная інфармацыя знаходзіцца на дошцы аб’яў. Запрашаем!
  • Адвэнтовыя Рэкалекцыі ў нашай парафіі адбудуцца 8, 9, 10 снежня. Абвяшчаць іх будзе ксёндз Андрэй Рылка. Просім вернікаў запланаваць час на Рэкалекцыі!
  • У парафіяльным кіёску можна набыць новыя літургічныя каляндары на новы 2024 год, а таксама свечкі і лампадкі для ўшанавання блізкіх памерлых у месяцы лістападзе.
  • Выказаваем шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам
    і дабрачынцам за ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа адары кожнага патрэбнымі ласкамі!

Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае: 

  • 9 лістапада, чацвер – свята гадавіны пасвячэння Латэранскай базылікі.
  • 10 лістапада, пятніца – успамін св. Льва Вялікага, папы і доктара Касцёла.
  • 11 лістапада, субота – успамін св. Марціна Турскага, біскупа.

 

    З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя: 

  • На працягу месяца лістападу ў нашай святыні па буднях у 18.00 молімся на св. Ружанцы за нашых памерлых. Заахвочваем вернікаў далучацца да малітвы!
  • Парафія св. Яна Хрысціцеля запрашае ўсіх вернікаў 26 лістапада на святочны канцэрт у гонар Хрыста Валадара і ўспамін св. Цэцыліі. Праграма свята: У 10.00 – урачыстая св. Імша. Пасля св. Імшы ў святыні адбудзецца святочны канцэрт. Да ўдзелу ў канцэрце запрошаны ўсе. Можна падрыхтаваць як музычны твор, так і прыгожы спеў. Запісацца можна ў сястры Ірыны.

УВАГА! У гэты дзень св. Імшы на 12.00 не будзе!

  • Адвэнтовыя Рэкалекцыі ў нашай парафіі адбудуцца 8, 9, 10 снежня. Абвяшчаць іх будзе ксёндз Андрэй Рылка. Просім вернікаў запланаваць час на Рэкалекцыі!
  • У парафіяльным кіёску можна набыць новыя літургічныя каляндары на новы 2024 год, а таксама свечкі і лампадкі для ўшанавання нашых блізкіх памерлых у месяцы лістападзе.
  • Выказаваем шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам за ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа адары кожнага патрэбнымі ласкамі!

 

 

Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае: 

  • 1 лiстапада, серада – Урачыстасць усіх Святых. св. Iмшы:00; 11.00; 19.00. Удзел у св. Імшы абавязковы. З 1 па 8 лiстапада можна кожны дзень атрымаць поўны адпуст за пабожнае наведванне могiлак і малiтву за памерлых, ахвяраваць адпуст можна толькi за памерлых.
  • 2 лістапада, чацвер – успамін усіх памерлых вернікаў. Разпарадак
    св. Імшаў у гэты дзень у нашай святыні будзе наступны: 8.00; 19.00.
    У 00 разпачынаем зачытваць спіскі з імёнамі нашых блізкіх памерлых, якія вы падавалі ў наш парафіяльны кіёск і за якіх у 19.00 будзе справавацца св. Імша. У гэты дзень можна атрымаць поўны адпуст за пабожнае наведванне касцёла або каплiцы i за прачытанне малітваў «Ойча наш» i «Веру у Бога». Гэты адпуст можна ахвяраваць толькi за памерлых.
  • 3 лiстапада, пятнiца – першая пятнiцa месяца. Аддаём пашану i хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, перапрашаючы Яго за ўласныя грахi
    i грахi ўсяго свету.
  • 4 лістапада, субота – першая субота месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі. У 17.00 гадзін будзе цэлебравацца
    св. Імша для колаў Жывога Ружанца. Запрашаем. Таксама ў гэты дзень Касцёл успамiнае св. Караля Барамея, бiскупа.

  

    З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя: 

  • Па традыцыі ў месяцы лістападзе молімся за нашых памерлых. Засталіся апошнія дні кастрычніка. Просім вернікаў своечасова прыносіць спіскі з імёнамі памерлых у парафіяльны кіёск.
  • Распарадак наведвання могілак знаходзіцца на дошцы аб’яў. Просім вернікаў пазнаёміцца.
  • На працягу месяца лістападу ў нашай святыні па буднях у 18.00 будзем маліцца на св. Ружанцы за нашых памерлых. Заахвочваем вернікаў далучацца да малітвы!
  • Парафія св. Яна Хрысціцеля запрашае ўсіх вернікаў 26 лістапада на святочны канцэрт у гонар Хрыста Валадара і ўспамін св. Цэцыліі. Праграма свята: У 10.00 – урачыстая св. Імша. Пасля св. Імшы ў святыні адбудзецца святочны канцэрт. Да ўдзелу ў канцэрце запрошаны ўсе. Можна падрыхтаваць як музычны твор, так і прыгожы спеў. Запісацца можна ў сястры Ірыны.

УВАГА! У гэты дзень св. Імшы на 12.00 не будзе! 

  • У парафіяльным кіёску можна набыць новыя часопісы “Авэ Марыя”
    і “Наша Вера” з гістарычнымі артыкуламі на розныя хрысціянскія тэматыкі, новыя літургічныя каляндары на новы 2024 год, а таксама свечкі і лампадкі для ўшанавання нашых блізкіх памерлых у месяцы лістападзе.
  • Набліжаюцца восеньскія вакацыі, а гэта азначае, што ў араторыі
    з 30 кастрычніка па 2 лістапада чакам дзяцей і падлеткаў, якія запісаліся на вакацыі з Богам. Дзеці 2-5 класс праца араторыя 9.00-16.00 (араторый будзе адчынены з 8.00), падлеткі праца араторыя 17.00-21.00.

Падчас выкацый з Богам патрабуем дапамогі нашых парафіянаў ў наступных рэчах:

- уборка араторыя з 16.00 да 17.00 (паміж дзіцячымі вакацыямі і вакацыямі для падлеткаў)

- дапамога у раздачы пасілкаў на сняданак і на абед 

  • Выказаваем шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам за ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа адары кожнага патрэбнымі ласкамі!




Дэканат Мінск-Захад:

  • Воўкавічы — 7 лістапада ў 11.00
  • Зарэчча — 5 лістапада ў 13.00
  • Заслаўе (новыя могілкі) — 29 кастрычніка ў 13.30
  • Захарычы — 29 кастрычніка ў 15.00
  • Заходнія могілкі — 28 кастрычніка ў 10.00 (каля галоўнага ўваходу)
  • Ждановічы — 5 лістапада ў 11.00
  • Кальварыйскія могілкі – 2 лістапада
    • 10.00 — Імша за памерлых
    • 18.00 — працэсія на могілкі
    • 19.00 — Імша за памерлых
  • Качына — 4 лістапада ў 13.00
  • Лашаны — 2 лістапада ў 13.30
  • Маскоўскія могілкі — 4 лістапада ў 12.00
  • Масюкоўшчына — 29 кастрычніка ў 15.00
  • Паўночныя могілкі — 4 лістапада ў 10.00 (каля ўсіх уваходаў)
  • Сухараўскія могілкі (па вуліцы Янкоўскага) — 5 лістапада ў 14.00
  • Сёмкаў Гарадок — 4 лістапада ў 11.00
  • Тарасава — 5 лістапада ў 15.00
  • Чучаны — 4 лістапада ў 9.00
  • Шабуні — 28 кастрычніка ў 12.00 (каля капліцы св. Роха)
  • Яркава — 4 лістапада ў 15.30

Дэканат Мінск-Уcход:

  • Аляксееўскія могілкі — 28 кастрычніка ў 14.00
  • Аколіца — 29 кастрычніка ў 14.00
  • Астрашыцкі Гарадок (старыя і новыя могілкі) — 28 кастрычніка ў 10.00
  • Гатава — 29 кастрычніка ў 13.30
  • Забалаць — 28 кастрычніка ў 12.00
  • Калодзішчы — 28 кастрычніка ў 10.00 (каля галоўнага ўваходу), 29 кастрычніка ў 10.00 (каля галоўнага ўваходу)
  • Каралёў Стан — 28 кастрычніка ў 11.00 (каля галоўнага ўваходу)
  • Каралішчавічы — 4 лістапада ў 10.00
  • Козыраўскія могілкі (2-гі Германаўскі зав.) — 29 кастрычніка ў 14.00
  • Копішча — 1 лістапада ў 18:00
  • Лошыцкія могілкі (праезд Галадзеда, 15 В) — 5 лістапада ў 13.00 (каля касцёла)
  • Лясныя могілкі — 4 лістапада 11.00 (каля галоўнага ўваходу)
  • Малінаўка — 28 кастрычніка ў 12.45
  • Міханавічы — 28 кастрычніка ў 10.00 (каля галоўнага ўваходу)
  • Мачулішчы — 29 кастрычніка ў 15.00
  • Сініло — 5 лістапада ў 11.15
  • Уручча (вул. Лажынская) — 2 лістапада ў 17.00
  • Чыжоўскія могілкі — 4 лістапада 13.00 (каля галоўнага ўваходу)

Апошнія аб'явы

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску