Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Аб'явы

Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае: 

  • 24 кастрычніка, аўторак - паводле традыцыі салезіянскай сям’і ўспамінаем Марыю Успамогу Хрысціянаў. У гэты дзень на прыканцы кожнай св. Імшы праз заступніцтва Марыі Успамогі Хрысціянаў можна будзе атрымаць урачытсае благаслаўленне, з магчымасцю атрымаць патрэбныя ласкі. Пасля вячэрняй св. Імшы, у 20.00 адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Запрашаем усю салезіянскую сям’ю і ўсіх вернікаў.
  • 28 кастрычніка, субота – свята св. Сымона і Юды, апосталаў, а таксама дзень імянінаў арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча. Памятаем аб ім у нашых малітвах.

 

 З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя: 

  • 22 кастрычніка, нядзеля – у 16.00 гадзін, у будынку святыні, адбудзецца асобная Святая Імша для дзетак, якія рыхтуюцца да першай Святой Камуніі, а таксама для іх бацькоў. Просім бацькоў звярнуць на гэта асаблівую ўвагу!
  • У месяцы кастрычніку разам з усім Касцёлам молімся на Святым Ружанцы ў інтэнцыі супакою ва ўсім свеце. Набажэнствы Ружанцовыя з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту для ўсіх вернікаў будуць адбываюцца па буднях і нядзелях у 18.15. Для моладзі – па пятніцах у 20.00 (у будынку араторыя). Для дзяцей і бацькоў – па суботах ў 16.00 (у будынку святыні). Запрашаем!
  • Па традыцыі ў месяцы лістападзе молімся за нашых памерлых. Спіскі з імёнамі можна прыносіць ў парафіяльны кіёск.
  • Распарадак наведвання могілак знаходзіцца на дошцы аб’яў. Просім вернікаў запазнаёміцца.
  • з 30 кастрычніка па 2 лістапада, падчас восеньскіх канікул, ў араторыі для дзяцей і падлеткаў пройдуць вакацыі з Богам. Час працы араторыя для дзецей з 2 па 5 класс – 9.00-16.00 (араторый будзе адчынены з 8.00), для падлеткаў – 17.00-21.00.

Ахвяра за удзел для дзяцей - 35р, для падлеткаў - 10р.

Калі хто мае фінансавыя складанасці, просім звяртацца да ксяндза Алега. Запісацца можна ў кіёску, альбо анлайн у інстаграме араторыя.

Падчас выкацый з Богам патрабуем дапамогі нашых парафіянаў ў наступных рэчах:

  • уборка араторыя з 16.00 да 17.00 (паміж дзіцячымі вакацыямі і вакацыямі для падлеткаў)
  • дапамога у раздачы пасілкаў на сняданак і на абед
  • У парафіяльным кіёску можна набыць новыя часопісы “Авэ Марыя” і “Наша Вера” з гістарычнымі артыкуламі на розныя хрысціянскія тэматыкі, а таксама новыя літургічныя каляндары на новы 2024 год.
  • Выказаваем шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам за ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!

Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:

  • 29 мая, панядзелак - Успамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Касцёла, а таксама ўспамін бл. Юзафа Кавальскага, салезіяніна святара, мучаніка.
  • 31 мая, серада - Свята адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі.
  • 1 чэрвеня, чацвер - Свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара. Першы дзень Чэрвенскіх набажэнстваў пасвэчаных Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, а таксама першы чацвер месяца, дзень малітваў аб новыя і святыя пакліканні да манаскага і святарскага жыцця.
  • 2 чэрвеня, пятніца - першая пятніца месяца, аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, перапрашаючы Яго за ўласныя грахі і грахі ўсяго свету.
  • 3 чэрвеня, субота – Успамін св. Караля Луангі і паплечнікаў, мучанікаў, а таксама першая субота месяца, аддаём пашану і хвалу Насйсвяцейшаму Сэрцу Марыі. А 19.00 гадзіне адбудзецца змена таямніц Жывога Ружанца.
  • 4 чэрвеня, нядзеля – Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы.

 

З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:

  • Сёння, ва Урачыстасць спаслання Духа Святога можна атрымаць поўны адпуст за прачытанне гімна да Духа Святога.
  • Чэрвенскія набажэнствы пасвечаныя Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса будуць адбывацца ў нашай святыні па будням у 18.30. Запрашаем да супольнай малітвы.
  • 3 чэрвеня, субота - у першую суботу месяца, ў Нацыянальным санктуарыі ў Будславе адбудзецца заключная малітоўная сустрэча ў межах Вялікай навэнны падрыхтоўкі да юбілею 25-годдзя з часу каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай у якой прымуць таксама свой удзел дзеці, якія сёлета ўпершыню прыступілі да споведзі і прынялі сваю першую святую Камунію. Выязд для дзяцей з нашай парафіі ў 8.00 гадзін ад нашай капліцы.
  • 4 чэрвеня, нядзеля - на св. Імшы а 10.00 гадзіне будзем дзякаваць Богу за святарскае служэнне кс. Алега ў нашай парафіі. Кс. Алег па рашэнню нашых вышэйшых настаяцеляў прызначаны пробашачам у парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах. У знак нашай удзячнасці запрашаем усіх да супольнай малітвы.
  • 11 чэрвеня, нядзеля – адбудзецца ўрачыстая працэсія па вуліцах г. Мінска. Разпачнецца працэсія Святой Эўхарыстыяй на Залатой Горцы ў 9.00. Таму ў гэты дзень ў нашай парафіі Святая Імша будзе толькі ў 19.00. Заахвочваем усіх вернікаў, асабліва дзяцей, моладзь, парафіяльныя групы і колы прыняць свой актыўны ўдзел у працэсіі.
  • У нашым парафіяльным кіёску можна набыць новы часопіс “Авэ Марыя” з цікавымі Марыйнымі тэматыкамі.
  • Запрашаем моладзь ад 14 да 35 гадоў у Салеліянскую моладзевую евангелізацыйную пілігрымку Смаргонь-Будслаў з 25 чэрвеня па 1 ліпеня. Запісацца на яе можна да 15 чэрвеня па спасылцы на SDB.BY, альбо акаунце араторыя. Для тых, хто не зможа пайсці ў пілігрымку, можа далучыцца духоўна праз скарбонку пілігрыма, у якой можна заставіць свае інтэнцыі і ахвяру.

 

Увага дзеці і падлеткі! Якія акцыі чакаюць вас летам: 

  • Вакацыі з Богам для дзетак з 2 па 5 клас і для падлеткаў з 6 класа і вышэй адбудуцца з 10 па 20 ліпеня ў нашым араторыі. Запісацца можна ў нашым кіеску да 5 ліпеня. За дадатковай інфармацыяй можна звяртацца да кс. Алега Каралёва, сясцёр і аніматараў.
  • Зараз увага падлеткі. Для вас будзе выезд з 28 па 30 ліпеня. Запіс на гэты выезд у нашым кіёску да 23 ліпеня. За дадатковай інфармацыяй звяртацца да кс. Алега Каралёва.
  • Увага! Інфармацыя для дзяцей пачатковай школы і іх бацькоў! У новым навучальным годзе пры араторыі будзе праводзіцца падрыхтоўка дзяцей да школы, як было ў гэтым годзе і заняткі для дзетак з 1 па 4 клас, якім трэба дапамога ў вывучэнні школьнага матэрыялу. Заняткі распачнуцца з верасня. Расклад будзе вядомы, калі набяруцца групы. Праводзіць заняткі будзе Дар'я Купцова, настаўнік пачатковай школы і аніматар нашага араторыя. Запісацца можна ў нашым кіёску альбо па нумары телефона, які прадстаўлены на дошцы аб'яў.
  • Запрашаем дзяцей, хто скончыў 5 і 6 клас, і зацікаўлены ў матэматыцы і ангельскай мове на заняткі “Для цікавых і цікаўных”, дзе будзем развіваць крытычнае мышленне і логіку. Заняткі будуць адбывацца з 5 па 18 чэрвеня з панядзелка па пятніцу па 1 гадзіне ў дзень. За больш падрабязнай інфармацыяй звяртацца па нумары, які прадстаўлены на дошцы аб’яў.
  • Выказваем шчырую падзяку ўсім вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў будаўніцтве нашай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі.

Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:

  • 16 мая, аўторак - успамін св. Андрэя Баболі, прэзбітэра і мучаніка.
  • 18 мая, чацвер - Урачыстасць Унебаўшэсця Пана. Распарадак Святых Імшаў у нашай парафіі: 7.00; 11.00; 19.00. Удзел у св. Імшах абавязковы.
  • 20 мая, субота - успамін св. Бэрнардына Сіенскага, прэзбітэра.

 

З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:

  • Удзячнасць – адна з самых прыгожых чалавечых якасцяў. Запрашаем 18 мая (чацвер) на Св. Імшу ў 19.00 усіх дзяцей і моладзь разам з бацькамі, каб падзякаваць Езусу Хрысту, найлепшаму Настаўніку і Выхавацелю, за навучальны і катэхэтычны год, за ўсе атрыманыя ласкі, а аксама папрасіць Бога аб благаслаўленні на час летняга адпачынку.
  • 21 мая, нядзеля - а 10.00 гадзіне ўсёй нашай парафіяй будзем перажываць Урачыстасць першай Святой Камуніі. 25 дзяцей упершыню прымуць Найсвяцейшае Цела Хрыста. Памятаем пра іх у нашых малітвах.
  • 21 мая, нядзеля - прыпадае ІІІ нядзеля месяца. Згодна з традыцыяй нашай парафіі ахвяраванні збіраем на патрэбы дальнейшай будовы нашай святыні. Божа адудзяч кожнаму!
  • 24 мая, серада – Урачыстасць Марыі Успамогі Хрысціянаў. Св. Імшы будуць цэлебравацца ў 7.00; 11.00; 19.00. Вячэрнюю Св. Імшу ўзначаліць арцыбіскуп-эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч. Пасля вячэрняй св. Імшы вакол святыні адбудзецца ўрачыстая працэсія з фігурай Марыі Успамогі Хрысціянаў. Запрашаем усіх вернікаў, дзяцей, моладзь, парафіяльныя групы прыняць удзел у працэсіі. З сабой просім узяць лампадкі. У гэты дзень за набожны ўдзел ва ўрачыстасці можна атрымаць поўны адпуст.
  • 11 чэрвеня, нядзеля – адбудзецца ўрачыстая працэсія па вуліцах г. Мінска. Разпачнецца працэсія Святой Эўхарыстыяй на Залатой Горцы ў 9.00. Таму ў гэты дзень ў нашай парафіі Святая Імша будзе толькі ў 19.00. Заахвочваем усіх вернікаў, асабліва дзяцей, моладзь, парафіяльныя групы і колы прыняць свой актыўны ўдзел у працэсіі.
  • У нашым парафіяльным кіёску можна набыць новы часопіс “Авэ Марыя” з цікавымі Марыйнымі тэматыкамі.
  • Выказваем шчырую падзяку ўсім вернікам, ахвярадаўцам
    і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў будаўніцтве нашай святыні, а таксама за ўсе выкананыя працы ў святыні, вакол яе і пры нашым араторыі. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!

 

 

УВАГА Моладзь, дзеці і бацькі!!!

Гэтым летам нас чакаюць наступныя акцыі:

  • З'езд міністрантаў – з 2 па 4 чэрвеня.
  • Вакацыі Савіо-клуба – з 8 па 11чэрвеня.
  • Лагер-БАЗА для памочнікаў аніматараў – з 12 па 16 чэрвеня.
  • СМЕП (салезіянская моладзевая евангелізацыйная пілігрыіка) – з 25 чэрвеня па 1 ліпеня. Узрост удзельнікаў ад 14 гадоў.
  • Вакацыі з Богам у Мінску – з 10 па 20 ліпеня і будуць праходзіць у двух групах:  дзяці (3-5 клас) і падлеткі ад 6 класа і вышэй.
  • Выезд для падлеткаў ад 6 класа і вышэй – з 28 па 30 ліпеня.
  • Выкацыі для міністрантаў – з 14 па 18 жніўня.
  • Вакацыі для хлопцаў ProVocatio – з 22 па 26 жніўня.

ВЯЛІКІ ЧАЦВЕР - 6 красавіка

20.00 — святая Імша Вячэры Пана

 

ВЯЛІКАЯ ПЯТНІЦА МУКІ ПАНА - 7 красавіка

18.30 – Крыжовы шлях і

20.00 — Літургія Вялікай пятніцы

           — Навэнна да Божай Міласэрнасці

 

ВЯЛІКАЯ СУБОТА - 8 красавіка

Благаслаўленне страваў на Велікодны стол:
з 9.00 да 19.00 (кожныя паўгадзіны)

20.00 — св. Пасхальная Вігілія

           — Навэнна да Божай Міласэрнасці

 

ВЕЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ УВАСКРАСЕННЯ ПАНА - 9 красавіка

6.30 — св. Імша з Рэзурэкцыйнай працэсіяй

         — Навэнна да Божай Міласэрнасці

10.00, 12.00 — св. Імшы; 19.00 – св. Імшы НЕ будзе.

Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае: 

  • 1 красавіка, субота - першая субота месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі, дзякуючы Ёй за ўсе атрыманыя ласкі. У гэты дзень адбудзецца змена таямніц Жывога Ружанца. Усіх, хто належыць да колаў Жывога Ружанца, запрашаем на св. Імшу ў 17.00.
  • 2 красавіка – Пальмовая Нядзеля альбо Нядзеля Мукі Пана. Распарадак Св. Імшаў будзе наступны: 8.00; 10.00, 12.00 і 19.00 У гэты дзень ахвяраванні збіраем на патрэбы духоўнай семінарыі.

 

З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя: 

  • Увага шаноўныя вернікі! Адной маленькай дзяўчынцы пільна патрэбна наша матэр’яльная дапамога ў барацьбе з анкалагічным захворваннем. Дзяўчынку завуць Стэфанія. У наступную нядзелю, на прыканцы ўсіх св. Імшаў, пры выхадзе з святыні, прадстаўнікі нашай парафіі будуць збіраць матэрыяльную дапамогу для Стэфаніі. Просім Вас быць адкрытымі і міласэрным.
  • Памятаем пра хворых і адзінокіх людзей у нашай парафіі. Запрашаем да іх святароў, каб праз Святыя Сакрамэнты дапамагчы ім духоўна падрыхтавацца да надыходзячых Святаў. Наведванне хворых і адзінокіх у парафіі св. Яна Хрысціцеля адбудзецца ў нядзелю 2 красавіка.
  • За два тыдні ўсім касцёлам будзем перажываць трыдуум Пасхальны. Літургія трыдуума Пасхальнага ў кожны дзень нашай святыні будзем справавацца а 20.00 гадзіне.
  • Ндз. – Урачыстасць Змёртвыхпаўстання Пана. Распарадак Св. Імшаў у нашай святыні будзе наступны: 6.30 – рэзурэкцыйная Св. Імша з працэсіяй вакол нашай святыні, а таксама а 10.00 і 12.00 гадзіне. А 19.00 св. Імшы не будзе.
  • На гэтым тыдні, у суботу на 10.00 гадзіну, запрашаем усіх нашых вернікаў, а таксама моладзь на парафіяльны суботнік, каб прыбраць і падрыхтаваць тэрыторыю вакол нашай святыні да надыходзячых Святаў.
  • Пры бакавым алтары ў нашай святыні знаходзіцца скрыня, у якую збіраем ахвяраванні на кветкі да гробу нашага Збаўцы Езуса Хрыста.
  • Выказваем шчырую падзяку ўсім вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў будаўніцтве нашай святыні, а таксама за ўсе выкананыя працы ў святыні, вакол яе і пры нашым араторыі. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!

 Рэкалекцыяніст ксёндз Мікалай Ціхановіч

 

І дзень

24.03.2023 – Пятніца

18.00 – крыжовы шлях для ўсіх вернікаў.

19.00 – Св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для ўсіх вернікаў.

20.00 – крыжовы шлях і рэкалекцыйная навука для моладзі.

 

ІІ дзень

25.03.2023 – Субота

08.00 – Св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для ўсіх вернікаў. Пасля Св. Імшы Духоўнае ўсынаўленне ненароджанага дзіцяці.

10.00 – Св. Імша для падлеткаў і бацькоў. Пасля Св. Імшы Духоўнае ўсынаўленне ненароджанага дзіцяці.

12.00 – Св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для колаў парафіяльных: Жывы Ружанец, Легіён Марыі, Апостальства дапамогі душам чыстцовым, Маці Божай Патронкі добрай смерці, Маці ў малітве. Пасля Св. Імшы Духоўнае ўсынаўленне ненароджанага дзіцяці.

16.00 – крыжовы шлях з рэкалекцыйнай навукай для дзетак.

18.00 – пакутнае набажэнства для ўсіх вернікаў і магчымасць прыступіць да Сакрамэнту Споведзі.

19.00 – Св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для ўсіх вернікаў. Пасля Св. Імшы Духоўнае ўсынаўленне ненароджанага дзіцяці.

20.30 – навука для моладзі, Салезіянаў Супрацоўнікаў, Адкрытых Сэрцаў і для ўсіх жадаючых вернікаў.

  

ІІІ дзень

26.03.2023 – Нядзеля

08.00 – Св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для ўсіх вернікаў.

10.00 – Св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для маладых сем’яў.

11.30 – песні жальбаў з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту.

12.00 – Св. Імша (Сумма) з рэкалекцыйнай навукай для ўсіх вернікаў.

18.15 – Нешпары

19.00 – Св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для ўсіх вернікаў. (Заканчэнне рэкалекцый).

  

Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае: 

  • 20 сакавіка, панядзелак - Урачыстаць св. Юзафа. Св. Імшы: 7.00; 11.00; 19.00. Удзел у св. Імшы ў гэты дзень абавязковы.
  • 25 сакавіка, субота - Урачыстасць Звеставання Пана. Св. Імшы: 8.00; 10.00; 12.00; 19.00, пасля якіх адбудзецца духоўнае ўсынаўленне ненароджаных дзяцей. Заахвочваем вернікаў да ўдзелу.

 

З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя: 

  • Вялікапостныя рэкалецыі ў нашай парафіі адбудуцца 24, 25, 26 сакавіка. Абвяшчаць рэкалекцыі будзе кс. Мікалай Ціхановіч. Просім вернікаў запланаваць сабе гэты час і прыняць удзел у рэкалекцыях. Дакладны разпарадак рэкалекцый знаходзіцца на дошцы аб’яў.
  • Памятаем пра хворых і адзінокіх людзей у нашай парафіі. Запрашаем да іх святароў, каб праз Святыя Сакрамэнты дапамагчы ім духоўна падрыхтавацца да надыходзячых Святаў. Запісацца можна ў парафіяльным кіёску да 26 сакавіка.
  • З 27 па 29 сакавіка пры нашым араторыі для дзяцей і падлеткаў пройдуць канікулы з Богам.
  • з 2 па 5 клас кожны дзень з 8.00 да 16.00. Ахвяра - 25 руб.
  • з 6 па 11 клас кожны дзень з 17.30 да 21.00. Ахвяра - 5 руб.

Запісацца на канікулы з Богам можна да 26 сакавіка ў нашым парфіяльным кіёску,  альбо па нумарах, якія змешчаны на дошцы аб'яў.

Спатканне для бацькоў дзяцей 2-5 клас адбудзецца 26 сакавіка ў 18:00, 6 - 11 клас - у 18:30 у будынку араторыя.

Таксама звяртаемся з просьбай да ўсіх вернікаў. Патрэбна дапамога на працягу трох дзён вакацый у прыбіранні араторыя паміж першай
і другой зменай (з 16:00 да 17:00). Жадаючых дапамагчы просім звяртацца ў наш парафіяльны кіёск, альбо безпасрэдна да
кс. Алега. Загадзя выказваем шчырую падзяку.

  • Дальнейшы працяг калядных наведванняў на гэтым тыдні адбудзецца па вул. Пляханава. Пры немагчымасці прыняць святара просім інфармаваць аб гэтым у парафіяльным кіёску.
  • Выказваем шчырую падзяку ўсім вернікам, ахвярадаўцам
    і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў будаўніцтве нашай святыні, а таксама за ўсе выкананыя працы ў святыні,вакол яе і пры нашым араторыі. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!

 Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае: 

  • 16 сакавіка, чацвер - Гадавіна пасвячэння Катэдральнага Касцёла ў Мінску. Галоўная ўрачыстая св. Імша будзе цэлебравацца ў гэтай святыні ў 18.30. Заахвочваем вернікаў прыняць удзел ва ўрачыстасці з магчымасцю атрымаць поўны адпуст.

 

З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя: 

  • 12 сакавіка, нядзеля - прыпадае сусветны дзень “КАРЫТАС”. Ахвяры, збіраныя падчас св. Імшаў, пойдуць на патрэбы дабрачыннай арганізацыі “Карытас” у Беларусі.
  • Месяц сакавік прысвечаны ўшанаванню св. Юзафа. З гэтай нагоды ў нашай парафіі распачалася навэнна, якой молімся ў нашай святыні пасля св. Імшаў. Урачыстаць св. Юзафа ў гэтым годзе святкеум 20 сакавіка. Урачтыстасць абавязковая. Св. Імшы – у 7.00; 11.00; 19.00.
  • 25 сакавіка, субота - святкуем Урачыстасць Звеставання Пана. Св. Імшы – у 8.00; 10.00; 12.00; 19.00, пасля якіх адбудзецца духоўнае ўсынаўленне ненароджаных дзяцей. Заахвочваем вернікаў да ўдзелу.
  • З 27 па 29 сакавіка пры нашым араторыі для дзяцей і падлеткаў пройдуць канікулы з Богам.
  • з 2 па 5 клас кожны дзень з 8.00 да 16.00. Ахвяра - 25 руб.
  • з 6 па 11 клас кожны дзень з 17.30 да 21.00. Ахвяра - 5 руб.

Запісацца на канікулы з Богам можна да 22 сакавіка ў нашым парфіяльным кіёску,  альбо па нумарах, якія змешчаны на дошцы аб'яў.

  • Падчас Вялікага Посту прапануем наступны распарадак набажэнстваў:
    • Крыжовы шлях для дарослых – па пятніцах ў 8.45 і ў00
    • Крыжовы шлях для моладзі – па пятніцах у00
    • Крыжовы шлях для дзяцей і бацькоў – па суботах у00
    • Песні жальбы – па нядзелях у20.
  • Памятаем пра пастанову на Вялікі Пост у нашай парафіі: збіраем матэр’яльную дапамогу для пацярпелых ад землятрусу ў Турцыі
    і Сырыі. Пры галоўным алтары знаходзіцца скрыня для ахвяраванняў. Заахвочваем вернікаў быць адкрытымі і ахвярнымі.
  • Вялікапостныя рэкалецыі ў нашай парафіі адбудуцца 24, 25, 26 сакавіка. Абвяшчаць рэкалекцыі будзе кс. Мікалай Ціхановіч. Просім вернікаў запланаваць сабе гэты час і прыняць удзел у рэкалекцыях.
  • Калядныя наведванні на гэтым тыдні адбудуцца па вул. Пляханава. Пры немагчымасці прыняць святара просім інфармаваць аб гэтым у парафіяльным кіёску.
  • 19 сакавіка, прыпадая трэцяя нядзеля месяца, згодна з традыцыяй ахвяры будзем збіраць на дальнейшыя патрэбы будаўніцтва нашай новай святыні.
  • Выказваем шчырую падзяку ўсім вернікам, ахвярадаўцам
    і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў будаўніцтве нашай святыні, а таксама за ўсе выкананыя працы ў святыні і вакол яе. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!

Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае: 

  • 2 сакавіка, чацвер - першы чацвер месяца. Молімся аб новыя і святыя пакліканні да святарскага і манаскага жыцця.
  • 3 сакавіка, пятніца - першая пятніца месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, перапрашаючы Яго за ўласныя грахі і грахі ўсяго свету. Пасля св. Імшы адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.
  • 4 сакавіка, субота – успамін св. Казіміра, а таксама першая субота месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі, дзякуючы Ёй за ўсе атрыманыя ласкі. У гэты дзень адбудзецца змена таямніц Жывога Ружанца. Усіх, хто належыць да колаў Жывога Ружанца, запрашаем на
    св. Імшу ў 17.00. 

З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя: 

  • У нядзелю, 5 сакавіка ў 18.00 адбудуцца нешпары за памерлых
    і канферэнцыя для членаў Апостальства дапамогі душам чыстцовым, а таксма для ўсіх жадаючых. Нешпары адбудуцца ў будынку касцёла. Пасля нешпараў у 19.00 у інтэцыі душаў чыстцовых будзе цэлебравацца св. Імша.
  • Падчас Вялікага Посту прапануем наступны распарадак набажэнстваў:
    • Крыжовы шлях для дарослых – па пятніцах ў 8.45 і ў00
    • Крыжовы шлях для моладзі – па пятніцах у00
    • Крыжовы шлях для дзяцей і бацькоў – па суботах у00
    • Песні жальбы – па нядзелях у20.
  • Памятаем пра пастанову на Вялікі Пост у нашай парафіі: збіраем матэр’яльную дапамогу для пацярпелых ад землятрусу ў Турцыі
    і Сырыі. Пры галоўным алтары знаходзіцца скрыня для ахвяраванняў. Заахвочваем вернікаў быць адкрытымі і ахвярнымі.
  • Ад пепельнай серады, пры алтары Езуса Міласэрнага, знаходзіцца кніга цвярозасці, у якую заахвочваем і запрашаем запісвацца вернікаў, якія прагнуць Вялікі Пост перажыць без ужывання алкаголю.
  • Вялікапостныя рэкалецыі ў нашай парафіі адбудуцца: 24, 25, 26 сакавіка. Абвяшчаць рэкалекцыі будзе кс. Мікалай Ціхановіч. Просім вернікаў запланаваць сабе гэты час і прыняць удзел у рэкалекцыях.
  • Калядныя наведванні на гэтым тыдні адбудуцца па вул. Карыцкага, вул. Філатава, вул. Васняцова. Пры немагчымасці прыняць святара просім інфармаваць аб гэтым у парафіяльным кіёску.
  • Выказваем шчырую падзяку ўсім вернікам, ахвярадаўцам
    і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў будаўніцтве нашай святыні, а таксама за ўсе выкананыя працы ў святыні і вакол яе. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!

Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае: 

  • 22 лютага, серада - ПАПЯЛЬЦОВАЯ СЕРАДА. Дзень сціслага посту і ўстрымання ад мясных страваў. св. Імшы: 7.00; 11.00; 19.00.
  • 23 лютага, чацвер - успамін св. Палікарпа, біскупа і мучаніка.
  • 25 лютага, серада - успамін св. Алаізія Версілія, і св. Калікста Караварыё, салезіянаў мучанікаў. 

З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:

  • Распарадак Набажэнстваў на Вялікі Пост у парафіі Св. Яна Хрысціцеля будзе наступны:
      
    • Крыжовы шлях для дарослых па пятніцам у 8.45 і а 18.00 гадзіне. 
    • Крыжовы шлях для моладзі па пятніцам а 20.00 гадзіне. 
    • Крыжовы шлях для дзяцей і бацькоў па суботам а 16.00 гадзіне.
    • Песні жальбаў з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту па нядзелям а гадзіне 11.20. 
  • Пастановай на Вялікі Пост у нашай парафіі будзе: збіраем матэр’яльную дапамогу для пацярпелых ад землятрусу ў Турцыі і Сырыі. Пры галоўным алтары будзе знаходзіцца скрыня для ахвяраванняў. Заахвочваем вернікаў быць адкрытымі і ахвярнымі.
  • Ад пепельнай серады, пры алтары Езуса Міласэрнага, будзе знаходзіцца кніга цвярозасці, у якую заахвочваем і запрашаем запісвацца вернікаў, якія прагнуць Вялікі Пост перажыць без ужывання алкаголю.
  • Вялікапостныя рэкалецыі ў наша парафіі адбудуцца: 24, 25, 26 сакавіка. Абвяшчаць рэкалекцыі будзе кс. Мікалай Ціхановіч. Просім вернікаў запланаваць сабе гэты час і прыняць удзел у рэкалекцыях.
  • 25 лютага, субота - адбудзецца выезд для падлеткаў 6-11 клас у парк актыўнага адпачынку 067. Кошт выезду 30 рублёў. Запісацца можна ў кіёску да 22 лютага ўключна. Колькасць месцаў абмежавана.
  • 26 лютага, нядзеля - пасля св. Імшы на 10.00 гадзін адбудзецца цікавая і плённая сустрэча для дзяцей з 2 па 5 клас. Запрашаем!
  • У нашым парафіяльным кіёску можна набыць новы часопіс “Авэ Марыя” з цікавымі духоўнымі разважаннямі і падзеямі ў жыцці Касцёла на Беларусі.
  • Выказваем падзяку ўсім вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў будаўніцтве нашай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі.

Апошнія аб'явы

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску