Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Аб'явы

 

 Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні  прыпадае:

  • 31, панядзелак – свята Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі, а таксама 40-ая гадавіна святарскага пасвячэння арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча. Памятаем аб ім у сваіх малітвах!
  • 1, аўторак – успамін св. Юстына, мучаніка. а таксама першы дзень Чэрвенскіх набажэнстваў, пасвечаных Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса. У нашай парафіі набажэнствы будуць адбывацца ў буднія дні а гадзіне 18.15. Запрашаем!
  • 2, серада – успамін свв. Марцэліна і Пятра, мучанікаў.
  • 3, чацвер – Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, а таксама І-ы чацвер месяца. Молімся аб новыя
    і святыя пакліканні да святарскага і манаскага жыцця. Святыя Імшы ў нашай парафіі: 7.00; 11.00; 19.00. Пасля вячэрняй св. Імшы адбудзецца ўрачыстая працэсія да 4-х алтароў вакол нашай новай святыні. Запрашаем усіх вернікаў прыняць актыўны ўдзел.
  • 4, пятніца – першая пятніца месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, перапрашаючы за ўласныя грахі і грахі ўсяго свету.
  • 5, суботу – першая субота месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марый, дзякуючы Ёй за Яе Матчыную любоў да нас. Для колаў Жывога Ружанца а 17.00 гадзіне адбудзецца св. Імша. Запрашаем!

  

 З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:

  • Дарагія дзеці, запрашаем вас прыняць удзел у летніх акцыях:
  • - з 06 па 02.07 адбудуцца вакацыі з Богам для дзяцей
    з 3 па 5 класс на базе нашага араторыя.
  • - з 07 па 05.07 адбудзецца выязны лагер для падлеткаў
    з 6 па 8 класс.
  • З-за пандэміі колькасць удзельнікаў і колькасць дзён абмежаваны. Запісацца на лагер і атрымаць дадатковую інфармацыю можна ў нашым парафіяльным кіёску.
  • 6 чэрвеня, нядзеля – а 10.00 гадзіне адбудзецца Урачыстая Св. Імша і агульная працэсія Божага Цела на прыкасцёльнай тэрыторыі ў парафіі Найсвяцейшай Троіцы (св. Роха) на Залатой Горцы ў Мінску. Таму ў нашай парафіі ў гэты дзень Св. Імшы будуць толькі ў: 00 і 19.00. А 10.00 і 12.00 гадзіне Св. Імшаў не будзе.
  • 20 чэрвеня, нядзеля – нашу парафію наведае кс. Чэслаў Паўлюкевіч, пробашч з Росі. У часе ўсіх Св. Імшаў будзе абвяшчаць нам Слова Божае. Запрашаем!
  • 24 чэрвеня, чацвер – парафіяльная ўрачыстасць нараджэння Св. Яна Хрысціцеля. Галоўная св. Імша адбудзецца а 19.00 гадзіне, якую ўзначаліць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Просім вернікаў запланаваць гэты час і прыняць свой удзел.
  • Выказваем таксама падзяку ўсім нашым вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за ахвяраванні на пагашэнне доўгу ў будове нашай новай святыні. Божа адары кожнага патрэбнымі ласкамі!

 Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні  прыпадае:

  • 24, панядзелак – урачыстасць Марыі Успамогі Хрысціянаў, а таксама Успамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Касцёла.
  • 25, аўторак – успамін св. Бэды Вялебнага, прэзбітэра і доктара Касцёла, а таксама ўспамін св. Грыгорыя VII, папы.
  • 26, серада – успамін св. Філіпа Нэры, святара.
  • 27, чацвер – свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара.
  • 29, субота – успамін св. Паўла VI, папы, а таксама ўспамін бл. Юзафа Кавальскага, салезіяніна, мучаніка.
  • 30, нядзеля – урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы.

 

З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:

  • 24, панядзелак – а 19.00 гадзіне галоўная ўрачыстая Св. Імша ў гонар Марыі Успамогі Хрысціянаў. Пасля св. Імшы вакол нашай новай святыні адбудзецца ўрачыстая працэсія з фігурай Марыі Успамогі Хрысціянаў. Запрашаем усіх нашых вернікаў!
  • У нашай парафіі адкрыты збор сродкаў на аднаўленне святыні ў Будславе пасля пажару. Скрыня для ахвяраванняў выстаўлена ў нашай святыні пры алтары Маці Божай. Божа адудзяч кожнаму!
  • Заахвочваем вернікаў набываць у нашым парафіяльным кіёску новы часопіс “Авэ Марыя”.
  • 3 чэрвеня, чацвер – прыпадая ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста. Св. Імшы будуць: 7.00; 11.00; 19.00. Пасля вячэрняй Св. Імшы адбудзецца ўрачыстая працэсія да 4-х алтароў. Запрашаем і заахвочваем вернікаў прыняць свой удзел у працэсіі!
  • 6 чэрвеня, нядзеля – а 10.00 гадзіне адбудзецца Урачыстая Св. Імша і агульная працэсія Божага Цела на прыкасцёльна тэрыторыі парафіі Найсвяцейшай Троіцы (св. Роха) на Залатой Горцы ў Мінску. Таму ў нашай парафіі ў гэты дзень Св. Імшы будуць толькі ў: 8.00 і 19.00. А 10.00 і 12.00 гадзіне Св. Імшаў не будзе.
  • 20 чэрвеня, нядзеля – нашу парафію наведае кс. Чэслаў Паўлюкевіч, пробашч з Росі. У часе ўсіх Св. Імшаў будзе абвяшчаць нам Слова Божае. Запрашаем!
  • 24 чэрвеня, чацвер – парафіяльная ўрачыстасць нараджэння Св. Яна Хрысціцеля. Галоўная св. Імша а 19.00 гадзіне, якую ўзначаліць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Просім вернікаў запланаваць гэты час і прыняць свой удзел.
  • Выказваем шчырую падзяку ўсім, хто на мінулым тыдні дапамагаў у навядзенні парадку вакол святыні: усім вернікам, моладзі, аніматарам, сем’ям! Божа адудзяч кожнаму патрэбнымі ласкамі!
  • Выказваем таксама падзяку ўсім нашым вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за ахвяраванні на пагашэнне доўгу ў будове нашай новай святыні. Божа адары кожнага патрэбнымі ласкамі!

 Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні  прыпадае:

  • 18, аўторак – успамін св. Яна І, папы і мучаніка, а таксама св. Леанарды Мурыальдо, салезіянкі.
  • 20, чацвер – успамін св. Бэрнардына Сіенскага, прэзбітэра.
  • 21, пятніца – успамін св. Хрыстафора Магалана і паплечнікаў, мучанікаў.
  • 22, субота – успамін св. Рыты з Касіі, законніцы.

 

З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:

  • Сёння, 16 мая, ўсёй нашай парафіяй святкуем свята першай Святой Камуніі. 37 дзетак упершыню прыступілі да алтара нашага Збаўцы Езуса Хрыста, яднаючыся з Ім у Святой Камуніі. Віншуем дзетак і атуляем іх сваімі малітвамі. Таксама выказваем падзяку нашым сёстрам-салезіянкам і бацькам за ахвярнасць і дапамогу ў падрыхтоўцы да гэтай прыгожай падзеі. Божа адудзяч кожнаму патрэбнымі ласкамі!
  • 22, субота – а 20.00 гадзіне, у вігілію спаслання Духа Святога, у нашай новай святыні адбудзецца адарацыя “Праслаўлення”, якую правядуць ўдзельнікі музычнага гурту “РЫБЫ”. Запрашаем да ўдзелу моладзь і ўсіх жадаючых!
  • 24, панядзелак - ва Урачыстасць Марыі Успамогі Хрысціянаў вакол нашай новай святыні адбудзецца ўрачыстая працэсія з фігурай Марыі Успамогі Хрысціянаў, на якую запрашаем усіх нашых вернікаў.
  • У нашай парафіі адкрыты збор сродкаў на аднаўленне святыні ў Будславе пасля пажару. Скрыня для ахвяраванняў будзе выстаўлена ў нашай святыні пры алтары Маці Божай. Божа адудзяч кожнаму!
  • Заахвочваем вернікаў набываць у нашым парафіяльным кіёску кнігу-дзённік сведчанняў Аліцыі Лянчэўскай, візіянеркі нашага стагоддзя, а таксама новы часопіс “Авэ Марыя”.
  • Яшчэ раз запрашаем усіх вернікў на гэтым тыдні дапамагчы ў навядзеньні парадку вакол нашай новай святыні. Прыходзіць можна ў чацвер, пачынаючы з 18.00.
  • Выказваем шчырую падзяку ўсім, хто на мінулым тыдні дапамагаў у навядзенні парадку вакол святыні: бацькам першакамунійных дзетак, суполцы Адкрытыя Сэрцы, вернікам сталага ўзросту. Божа адудзяч кожнаму патрэбнымі ласкамі!
  • Выказваем шчырую падзяку ўсім нашым вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за ахвяраванні на пагашэнне доўгу ў будове нашай новай святыні. Божа адары кожнага патрэбнымі ласкамі!

 

 Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні  прыпадае:

  • 12, Серада – успамін св. Нэрэя і Ахіла, мучанікаў, а таксама св. Панкрата, мучаніка.
  • 13, Чацвер – урачыстасць Унебаўшэсця Пана. Св. Імшы ў нашай святыні будуць адпраўляцца ў 7.00; 11.00; 19.00. Выконваць фізычныя працы ў гэты дзень забаронена.

Таксама ў  гэты дзень прыпадае свята святой Марыі Дамінікі Мадзарэлло, заснавальніцы сясцёр Салезіянак. Урачыстая св. Імша ў гонар Св. Марыі Дамінікі Мадзарэлло адбудзецца 12 мая ў сераду а 19.00 гадзіне, якая будзе цэлебравацца ў інтэнцыі нашых сясцёр Салезіянак. Сардэчна запрашаем!

  • 14, Пятніца – свята св. Мацея, апостала, а таксама пачатак навэнны да Духа Святога.
  • 15, Субота – пачатак навэнны да Марыі Успамогі Хрысціянаў.

 

З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:

  • 15, Субота – а 16.00 гадзіне адбудзецца Сакрамаэнт першай споведзі для дзетак, якія 16 мая а 10.00 гадзіне прыступяць да першая Святой Камуніі. Споведзь адбудзецца ў нашай парафіяльнай капліцы. Просім бацькоў і хросных у вольным часе таксама прыступіць да Сакрамэнту споведзі, каб у лучнасці з сваімі дзеткамі перажываць Урачыстасць першай Святой Камуніі.
  • 16, Нядзеля – прыпадая ІІІ-ая нядзеля месяца. Згодна з традыцыяй нашай парафіі ахвяры будзем збіраць на патрэбы будовы нашай новай святыні. Да канца месяца мая нашай парафіі трэба пагасіць доўг за выкананыя раней будаўнічыя працы. Просім вернікаў быць адкрытымі і ахвярнымі. Божа адудзяч кожнаму!
  • 22, Субота – а 20.00 гадзіне, у вігілію спаслання Духа Святога, у нашай новай святыні адбудзецца адарацыя “Праслаўлення”, якую правядзуць ўдзельнікі музычнага гурту “РЫБЫ”. Запрашаем да ўдзелу моладзь і ўсіх жадаючых!
  • 24 мая, у панядзелак, ва Урачыстасць Марыі Успамогі Хрысціянаў, вакол нашай новай святыні адбудзецца ўрачыстая працэсія з фігурай Марыі Успамогі Хрысціянаў, на якую запрашаем усіх нашых вернікаў.
  • Заахвочваем вернікаў набываць у нашым парафіяльным кіёску кнігу-дзённік сведчанняў Аліцыі Лянчэўскай, візіянеркі нашага стагоддзя, а таксама новы часопіс “Авэ Марыя”!
  • Яшчэ раз запрашаем на гэтым тыдні ўсіх нашых вернікў у вольным часе дапамагчы навесці парадак вакол нашай новай святыні. Патрэбна разраўняць зямлю, каб пасля засеяць траву.
  • Выказваем шчырую падзяку ўсім нашым вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэр’яльныя ахвяраванні і дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа адары кожнага патрэбнымі ласкамі!

 

Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні  прыпадае:

  • 03 мая, панядзелак — свята св. Філіпа і Якуба, апосталаў.
  • 06 мая, чацвер – успамін св. Дамініка Савіо, заступніка міністрантаў і моладзі. Асаблівым чынам у гэты дзень памятаем у сваіх малітвах міністрантаў і моладзь, просячы для іх праз заступніцтва св. Дамініка Савіо ласку святасці.

З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:

  • 9 мая, нядзеля – юбілей 80 годдзя дня нараджэння абыходзіць кс. Юзаф Занеўскі, салезіянін. Юбілей адбудзецца ў в. Жупраны, Ашмянскага р-н., а 14.00 гадзіне. У знак нашай удзячнасці атуляем шаноўнага юбіляра сваімі малітвамі.
  • Месяц май у жыцці Касцёла пасвечаны ўшанаванню Найсвяцейшай Панны Марыі. Маёвыя набажэнствы ў нашай парафіі адбываюцца ў звычайныя дні а гадзіне 18.15 з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту. Калі хто не можа прымаць удзел у маёвых набажэнствах у святыні, заахвочваем маліцца ў сваіх сем’ях.
  • 15 мая, субота – а 16.00 гадзіне адбудзецца Сакрамаэнт першай споведзі для дзетак, якія 16 мая а 10.00 гадзіне прыступяць да першай Святой Камуніі. Споведзь адбудзецца ў нашай парафіяльнай капліцы. Просім бацькоў і хросных у вольным часе таксама прыступіць да Сакрамэнту споведзі, каб у лучнасці са сваімі дзеткамі перажываць Урачыстасць першай Святой Камуніі.
  • 22 мая, субота – а 20.00 гадзіне, у вігілію спаслання Духа Святога ў нашай новай святыні адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, якую правядзе музычны гурт “РЫБЫ”. Запрашаем моладзь і ўсіх жадаючых!
  • 24 мая, панядзелак, ва Урачыстасць Марыі Успамогі Хрысціянаў, вакол нашай новай святыні адбудзецца ўрачыстая працэсія з фігурай Марыі Успамогі Хрысціянаў, на якую запрашаем усіх нашых вернікаў.
  • 6 чэрвеня, нядзеля – нашу парафію наведае ўсім нам знаны кс. Чэслаў Паўлюкевіч, святар з Росі.
  • Заахвочваем вернікаў набываць у нашым парафіяльным кіёску кнігу – дзённік сведчанняў Аліцыі Лянчэўскай, візіянеркі нашага стагоддзя.
  • Яшчэ раз запрашаем на гэтым тыдні ўсіх нашых вернікў у вольным часе дапамагчы навесці парадак вакол нашай новай святыні. Патрэбна разраўняць зямлю, каб пасля засеяць траву.
  • Выказваем шчырую падзяку ўсім нашым вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэр’яльныя ахвяраванні і дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа адары кожнага патрэбнымі ласкамі!

 

Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні  прыпадае:

  • 28, Серада – успамін св. Людвіка Марыі Грыньён дэ Манфора, прэзбітэра, а таксама св. Пятра Шанэля, прэзбітэра і мучаніка
  • 29, Чацвер – свята св. Кацярыны Сіенскай, панны і доктара Касцёла, апякункі Еўропы.
  • Пятніца – успамін св. Пія V, папы, а тасксама ў салезіянскай сям’і ўспамін св. Яна Боско.
  • 1 мая. Субота – І-ая субота месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі. А 17.00 гадзіне – будзе справавацца Св. Эўхарыстыя ў інтэнцыях колаў Жывога Ружанца. Запрашаем усіх, хто належыць да Жывога Ружанца.
  • 1 мая. Субота – першы дзень маёвых набажэнстваў. Час асаблівага ўшанавання Найсвяцейшай Панны Марыі. Маёвыя набажэнствы ў нашай парафіі будуць адбывацца ў звычайныя дні а гадзіне 18.15 з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту. Запрашаем!

З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:

  • Выказваем шчырую падзяку аніматарам, моладзі, сем’ям і ўсім вернікам, хто дапамог у суботу папрыбіраць пры нашым араторыі! Божа адудзяч кожнаму патрэбнымі ласкамі.
  • Запрашаем таксама на гэтым тыдні ўсіх нашых вернікў, у вольным часе, дапамагчы прывесці ў парадак вакол нашай новай святыні. Патрэбна разраўняць зямлю, каб пасля засеяць траву. 24 мая, у панядзелак, ва Урачыстасць Марыі Успамогі Хрысціянаў, вакол нашай новай святыні адбудзецца ўрачыстая працэсія з фігурай  Марыі Успамогі Хрысціянаў, на якую запрашаем усіх нашых вернікаў.
  • Выказваем шчырую падзяку ўсім нашым вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэр’яльныя ахвяраванні і дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа адары кожнага патрэбнымі ласкамі!

Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні  прыпадае:

  • 21, Серада – успамін св. Анзэльма, біскупа і доктара Касцёла.
  • 23, Пятніца – успамін св. Адальбэрта, біскупа і мучаніка, а таксама св. Юрыя, мучаніка.
  • 24, Субота – успамінаем Марыю Успамогу Хрысціянаў. Згодна з традыцыяй Салезіянскай сям’і напрыканцы св. Імшы, праз заступніцтва Марыі Успамогі Хрысціянаў, можна будзе атрымаць урачыстае благаслаўленне. Пасля св. Імшы адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Запрашаем!

З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:

 

  • 19, Панядзелак – а 19.00 гадзіне ў нашай святыні, праз заступніцтва святога Юзафа, будзе справавацца Святая Эўхарыстыя ў інтэнцыі ўсіх мужчын. Запрашаем!
  • 24, Субота – а 16.00 гадзіне адбудзецца чарговая сустрэча міністрантаў нашай парафіі. Сустрэча пройдзе ў новай святыні. Запрашаем!
  • Сёння, у ІІІ-ю нядзелю месяца, выказваем шчырую падзяку ўсім нашым вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэр’яльныя ахвяраванні і дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа адары кожнага патрэбнымі ласкамі!

11 красавіка 2021 года

 

Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні  прыпадае:

  • 13, Аўторак – успамін св. Марціна І, папы і мучаніка.

 З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:

 

  • Выказваем яшчэ раз падзяку ўсім, хто дапамагаў у падрыхтоўках святочнага перажывання Велікодных Святаў. Добры Божа адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
  • Выказваем таксама ўсім падзяку, хто прыняў свой удзел у пастанове нашай парафіі на вялікі пост. Збіралі фінансавыя сродкі на распрацоўку праектнай дакументацыі па выкананю інтэр’ерных працаў у святыні. Дзякуючы Вашай ахвярнасці было сабрана 4100 руб. 95 кап.
  • 15, Чацвер – а 20.00 гадзіне адбудзецца чарговая сустрэча для бацькоў, дзяці якіх у гэтым годзе прыступяць да першай Святой Камуніі. Сустрэча адбудзецца ў будынку капліцы. Запрашаем!
  • У наступную нядзелю прыпадая ІІІ-ая нядзеля месяца. Згодна з традыцыяй нашай парафіі ў гэты дзень ахвяраванні будзем збіраць на патрэбы дальнейшага будаўніцтва нашай новай святыні. Божа адудзяч кожнаму!

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ
НА ПАСХАЛЬНЫ ТРЫДУУМ  І  ВЯЛІКДЗЕНЬ

У ПАРАФІІ СВ. ЯНА ХРЫСЦІЦЕЛЯ

 

ВЯЛІКІ ЧАЦВЕР, 1 красавіка

20.00 — святая Імша Вячэры Пана

 

ВЯЛІКАЯ ПЯТНІЦА МУКІ ПАНА, 2 красавіка

18.30 – Крыжовы шлях і

20.00 — Літургія Вялікай пятніцы

- Навэнна да Божай Міласэрнасці

 

ВЯЛІКАЯ СУБОТА, 3 красавіка

Благаслаўленне страваў на Велікодны стол:
з 9.00 да 19.00 (кожныя паўгадзіны)

20.00 — св. Пасхальная Вігілія

                - Навэнна да Божай Міласэрнасці

 

ВЕЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ УВАСКРАСЕННЯ ПАНА,
4 красавіка

6.30 — св. Імша з Рэзурэкцыйнай працэсіяй

                - Навэнна да Божай Міласэрнасці

10.00, 12.00 — св. Імшы; 19.00 – св. Імшы НЕ будзе.

 

Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні  прыпадае:

  • 1 красавіка. Вялікі Чацвер – Свята ўстанаўлення двух цудоўных Сакрамэнтаў: Святарства і Эўхарыстыі. У гэты дзень галоўная Св. Імша адбудзецца толькі а 20.00 гадзіне. Пасля Св. Імшы – адбудзецца адарацыя пры цямніцы Панскай.
  • 2 красавіка. Вялікая Пятніца Мукі Пана. У гэты дзень усім Касцёлам перажываем Літургію Мукі Пана, а таксама адарацыю крыжа. Пачатак Літургіі а 20.00 гадзіне. Адарацыя і ўшанаванне Крыжа будзе адбывацца праз нізкі ўклон, альбо ўкленчванне на два каленка, без уцалавання. У Вялікую Пятніцу абавязуе сціслы пост і ўстрыманне ад мясных страў. Таксама ў гэты дзень разпачынаем навэнну да Божай Міласэрнасці.
  • 3 красавіка. Вялікая Субота. – Пасхальная Вігілія. Пачатак а 20.00 гадзіне. Усіх удзельнікаў Вігіліі просім у гэты дзень узяць з сабой свечкі.

У Вялікую Суботу ад 9.00 гадзіны раніцы будзем асвячаць Вялікодныя стравы, праз кожных 30 хвілін, да гадзіны 19.00.

  • 4 красавіка. Велікодная Нядзеля, Урачыстасць Змёртвыхпаўстання Пана.

Св. Імшы:

6.30 – рэзурэкцыйная Св. Імша з урачыстай працэсіяй вакол нашай Святыні. Запрашаем прыняць удзел у працэсіі: моладзь, дзяцей і ўсіх вернікаў нашай парафіі.

10.00 – Св. Імша для ўсіх

12.00 – Св. Імша для ўсіх

 

19.00 - Св. Імшы НЕ будзе!!!

 

З падзей нашай парафіі і араторыя:

  • З панядзелка па сераду запрашаем усіх вернікаў: мужчын, жанчын, моладзь, дапамагчы ў падрыхтоўцы да надыходзячых святаў як у святыні, так і вакол яе.
  • 31, Ср. – а 17.00 гадзіне адбудзецца чарговая сустрэча міністрантаў нашай парафіі.
  • Запрашаем набываць як Пасхальныя падарункі - пернікі( імбірные прянікі) прыгатаваныя групай адкрытыя сэрцы. Ахвяры з іх продажу пойдуць на утрыманне і рамонт араторыя. Набыць іх можна ў намёце(палатцы) альбо пры ўваходзе ў касцёл.
  • Выказваем шчырую падзяку за сённяшнія ахвяраванні на патрэбы духоўнай семінарыі. Божа адудзяч!

Апошнія аб'явы

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску