Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
 
З 10 па 11 снежня ў араторыі імя cвятога Яна Боско ў Мінску адбыліся чарговыя рэкалекцыі «Разважанні аб добрай смерці» (РДС), якія сабралі каля 25 удзельнікаў. Моладзь з Бараўлян, Смаргоні, Дзятлава і Мінска прыехала дзеля таго, каб паразважаць над тэмай «Адносіны ў сям’і: бацькі і дзеці».
 
Рэкалекцыі распачаліся адмысловай гульнёй. Нават там, каб пераадолець выпрабаванні і выканаць усе ўмовы, трэба было стаць адной моцнай сям’ёй.

Пад час канферэнцыі, якую праводзіў кл. Марк Найдзіч SDB, малады салезіянін прапанаваў заплюшчыць вочы, ўявіць партрэт сваёй сям’і і адказаць сабе на некалькі пытанняў: Хто там? Яны ўсміхаюцца? Я там ёсць? Было неаднаразова падкрэслена, сям’я — гэта дар. Ці дзякуем мы за яго Пану Богу? Ці ўмеем прабачыць? На тэму прабачэння сабраныя паглядзелі мастацкі фільм «Дзіця кастрычніка». Пасля некаторых каментараў сястры Тэрэзы Сальнічак FMA і анонсавага прагляду кожны меў магчамасць падзяліцца сваімі ўражаннямі і думкамі. Увечары перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам у цішыні маладыя людзі падзякавалі Богу за свае сем’і, таксама была магчымасць перапрасіць Бога ў сакрамэнце споведзі.

На другі дзень пасля смачнага снядання кс. Іван Огар SDB звярнуў увагу моладзі на важнасць дыялогу ў сям’і, уменне слухаць і выказваць падзяку. З дапамогай кс. Алега Каралёва SDB удзельнікі РДС засяродзіліся на  Слове Божым, разважаючы над сям’ёй Езуса Хрыста.
Далей — «пустыня» (час цішыні і сустрэчы з Богам сам на сам, каб абмеркаваць з Ім усё пачутае і перажытае) і святая Імша. 

Апошнія аднаўленні

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску