Нарадзіўся 29 студзеня 1978 г. у вёсцы Баруны Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Сакрамант хросту атрымаў 25 лютага 1978 г. у вёсцы Баруны, парафія Святых Апосталаў Пятра і Паўла з рук Кс. Станіслава Казлоўскага. Да першай Святой Камуніі прыступіў 24 чэрвеня 1990 года, святар які яго падрыхтаваў да гэтага Сакраманту, быў Айцец Пётр Дэптула з ордэну Цыстэрсаў.
- 1984–1995 гг. – Барунская сярэдняя школа;
- 1990-1995 гг. – міністрантская паслуга ў Барунскай парафіі.
- 1995–1996 гг. — навіцыят (п. Акцябрскі, Расія). Першы салезіянскі навіцыят у Расіі;
- 26 жніўня 1996 г. — першыя законныя шлюбы, складзеныя на рукі Генеральнага настаяцеля Салезіянскай супольнасці Вэккі;
- 1996–1998 гг. — курс філасофіі ў Вышэйшай Салезіянскай Духоўнай Семінарыі (Кракаў, Польшча);
- 1998–2001 гг. — выхаваўчая практыка ў Жупранах Ашмянскага раёна, Гродзенскай вобласці.
- 2001 -2004 гг. — курс тэалогіі (Санкт-Пецярбург, Расія)
- 2004 - 2006 гг. — курс тэалогіі (Кракаў, Польшча);
- 26 лютага 2006 г. – абарона дыпломнай працы (Кракаў, Польшча);
- 10 чэрвеня 2006 г. — святарскае пасвячэнне, удзеленае Ардынарыем Гродзенскай дыяцэзіі біскупам Аляксандрам Кашкевічам у парафіі Святых Апосталаў Пятра і Паўла ў Барунах.
- 2007–2008 гг. — адказны за салезіянскі цэнтар моладзі г. Смаргонь (Гродзенская дыяцэзія) і вікарый смаргонскай парафіі Святога Міхала Арханёла;
- 2008 - 2011 г. – адміністратар Салезіянскага дома ў г. Смаргонь ;
- 13 ліпеня 2011 - дэкрэтам № 11/д/11 Яго Эксэленцыі Арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам быў прызначаны пробашчам парафіі Святога Яна Хрысціцеля ў Мінску.