Аб'явы
РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ НА ПАСХАЛЬНЫ ТРЫДУУМ І ВЯЛІКДЗЕНЬ 2023 года У ПАРАФІІ СВ. ЯНА ХРЫСЦІЦЕЛЯ
- Катэгорыя: Аб'явы
ВЯЛІКІ ЧАЦВЕР - 6 красавіка
20.00 — святая Імша Вячэры Пана
ВЯЛІКАЯ ПЯТНІЦА МУКІ ПАНА - 7 красавіка
18.30 – Крыжовы шлях і
20.00 — Літургія Вялікай пятніцы
— Навэнна да Божай Міласэрнасці
ВЯЛІКАЯ СУБОТА - 8 красавіка
Благаслаўленне страваў на Велікодны стол:
з 9.00 да 19.00 (кожныя паўгадзіны)
20.00 — св. Пасхальная Вігілія
— Навэнна да Божай Міласэрнасці
ВЕЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ УВАСКРАСЕННЯ ПАНА - 9 красавіка
6.30 — св. Імша з Рэзурэкцыйнай працэсіяй
— Навэнна да Божай Міласэрнасці
10.00, 12.00 — св. Імшы; 19.00 – св. Імшы НЕ будзе.
5-ая НЯДЗЕЛЯ ВЯЛІКАГА ПОСТУ– 26 сакавіка 2023 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 1 красавіка, субота - першая субота месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі, дзякуючы Ёй за ўсе атрыманыя ласкі. У гэты дзень адбудзецца змена таямніц Жывога Ружанца. Усіх, хто належыць да колаў Жывога Ружанца, запрашаем на св. Імшу ў 17.00.
- 2 красавіка – Пальмовая Нядзеля альбо Нядзеля Мукі Пана. Распарадак Св. Імшаў будзе наступны: 8.00; 10.00, 12.00 і 19.00 У гэты дзень ахвяраванні збіраем на патрэбы духоўнай семінарыі.
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- Увага шаноўныя вернікі! Адной маленькай дзяўчынцы пільна патрэбна наша матэр’яльная дапамога ў барацьбе з анкалагічным захворваннем. Дзяўчынку завуць Стэфанія. У наступную нядзелю, на прыканцы ўсіх св. Імшаў, пры выхадзе з святыні, прадстаўнікі нашай парафіі будуць збіраць матэрыяльную дапамогу для Стэфаніі. Просім Вас быць адкрытымі і міласэрным.
- Памятаем пра хворых і адзінокіх людзей у нашай парафіі. Запрашаем да іх святароў, каб праз Святыя Сакрамэнты дапамагчы ім духоўна падрыхтавацца да надыходзячых Святаў. Наведванне хворых і адзінокіх у парафіі св. Яна Хрысціцеля адбудзецца ў нядзелю 2 красавіка.
- За два тыдні ўсім касцёлам будзем перажываць трыдуум Пасхальны. Літургія трыдуума Пасхальнага ў кожны дзень нашай святыні будзем справавацца а 20.00 гадзіне.
- Ндз. – Урачыстасць Змёртвыхпаўстання Пана. Распарадак Св. Імшаў у нашай святыні будзе наступны: 6.30 – рэзурэкцыйная Св. Імша з працэсіяй вакол нашай святыні, а таксама а 10.00 і 12.00 гадзіне. А 19.00 св. Імшы не будзе.
- На гэтым тыдні, у суботу на 10.00 гадзіну, запрашаем усіх нашых вернікаў, а таксама моладзь на парафіяльны суботнік, каб прыбраць і падрыхтаваць тэрыторыю вакол нашай святыні да надыходзячых Святаў.
- Пры бакавым алтары ў нашай святыні знаходзіцца скрыня, у якую збіраем ахвяраванні на кветкі да гробу нашага Збаўцы Езуса Хрыста.
- Выказваем шчырую падзяку ўсім вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў будаўніцтве нашай святыні, а таксама за ўсе выкананыя працы ў святыні, вакол яе і пры нашым араторыі. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
Распарадак рэкалекцый на Вялікі Пост 2023 года ў парафіі Святога Яна Хрысціцеля г.Мінска (Серабранка)
- Катэгорыя: Аб'явы
Рэкалекцыяніст ксёндз Мікалай Ціхановіч
І дзень
24.03.2023 – Пятніца
18.00 – крыжовы шлях для ўсіх вернікаў.
19.00 – Св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для ўсіх вернікаў.
20.00 – крыжовы шлях і рэкалекцыйная навука для моладзі.
ІІ дзень
25.03.2023 – Субота
08.00 – Св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для ўсіх вернікаў. Пасля Св. Імшы Духоўнае ўсынаўленне ненароджанага дзіцяці.
10.00 – Св. Імша для падлеткаў і бацькоў. Пасля Св. Імшы Духоўнае ўсынаўленне ненароджанага дзіцяці.
12.00 – Св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для колаў парафіяльных: Жывы Ружанец, Легіён Марыі, Апостальства дапамогі душам чыстцовым, Маці Божай Патронкі добрай смерці, Маці ў малітве. Пасля Св. Імшы Духоўнае ўсынаўленне ненароджанага дзіцяці.
16.00 – крыжовы шлях з рэкалекцыйнай навукай для дзетак.
18.00 – пакутнае набажэнства для ўсіх вернікаў і магчымасць прыступіць да Сакрамэнту Споведзі.
19.00 – Св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для ўсіх вернікаў. Пасля Св. Імшы Духоўнае ўсынаўленне ненароджанага дзіцяці.
20.30 – навука для моладзі, Салезіянаў Супрацоўнікаў, Адкрытых Сэрцаў і для ўсіх жадаючых вернікаў.
ІІІ дзень
26.03.2023 – Нядзеля
08.00 – Св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для ўсіх вернікаў.
10.00 – Св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для маладых сем’яў.
11.30 – песні жальбаў з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту.
12.00 – Св. Імша (Сумма) з рэкалекцыйнай навукай для ўсіх вернікаў.
18.15 – Нешпары
19.00 – Св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для ўсіх вернікаў. (Заканчэнне рэкалекцый).
4-ая НЯДЗЕЛЯ ВЯЛІКАГА ПОСТУ– 19 сакавіка 2023 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 20 сакавіка, панядзелак - Урачыстаць св. Юзафа. Св. Імшы: 7.00; 11.00; 19.00. Удзел у св. Імшы ў гэты дзень абавязковы.
- 25 сакавіка, субота - Урачыстасць Звеставання Пана. Св. Імшы: 8.00; 10.00; 12.00; 19.00, пасля якіх адбудзецца духоўнае ўсынаўленне ненароджаных дзяцей. Заахвочваем вернікаў да ўдзелу.
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- Вялікапостныя рэкалецыі ў нашай парафіі адбудуцца 24, 25, 26 сакавіка. Абвяшчаць рэкалекцыі будзе кс. Мікалай Ціхановіч. Просім вернікаў запланаваць сабе гэты час і прыняць удзел у рэкалекцыях. Дакладны разпарадак рэкалекцый знаходзіцца на дошцы аб’яў.
- Памятаем пра хворых і адзінокіх людзей у нашай парафіі. Запрашаем да іх святароў, каб праз Святыя Сакрамэнты дапамагчы ім духоўна падрыхтавацца да надыходзячых Святаў. Запісацца можна ў парафіяльным кіёску да 26 сакавіка.
- З 27 па 29 сакавіка пры нашым араторыі для дзяцей і падлеткаў пройдуць канікулы з Богам.
- з 2 па 5 клас кожны дзень з 8.00 да 16.00. Ахвяра - 25 руб.
- з 6 па 11 клас кожны дзень з 17.30 да 21.00. Ахвяра - 5 руб.
Запісацца на канікулы з Богам можна да 26 сакавіка ў нашым парфіяльным кіёску, альбо па нумарах, якія змешчаны на дошцы аб'яў.
Спатканне для бацькоў дзяцей 2-5 клас адбудзецца 26 сакавіка ў 18:00, 6 - 11 клас - у 18:30 у будынку араторыя.
Таксама звяртаемся з просьбай да ўсіх вернікаў. Патрэбна дапамога на працягу трох дзён вакацый у прыбіранні араторыя паміж першай
і другой зменай (з 16:00 да 17:00). Жадаючых дапамагчы просім звяртацца ў наш парафіяльны кіёск, альбо безпасрэдна да
кс. Алега. Загадзя выказваем шчырую падзяку.
- Дальнейшы працяг калядных наведванняў на гэтым тыдні адбудзецца па вул. Пляханава. Пры немагчымасці прыняць святара просім інфармаваць аб гэтым у парафіяльным кіёску.
- Выказваем шчырую падзяку ўсім вернікам, ахвярадаўцам
і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў будаўніцтве нашай святыні, а таксама за ўсе выкананыя працы ў святыні,вакол яе і пры нашым араторыі. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
3-ая НЯДЗЕЛЯ ВЯЛІКАГА ПОСТУ– 12 сакавіка 2023 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 16 сакавіка, чацвер - Гадавіна пасвячэння Катэдральнага Касцёла ў Мінску. Галоўная ўрачыстая св. Імша будзе цэлебравацца ў гэтай святыні ў 18.30. Заахвочваем вернікаў прыняць удзел ва ўрачыстасці з магчымасцю атрымаць поўны адпуст.
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- 12 сакавіка, нядзеля - прыпадае сусветны дзень “КАРЫТАС”. Ахвяры, збіраныя падчас св. Імшаў, пойдуць на патрэбы дабрачыннай арганізацыі “Карытас” у Беларусі.
- Месяц сакавік прысвечаны ўшанаванню св. Юзафа. З гэтай нагоды ў нашай парафіі распачалася навэнна, якой молімся ў нашай святыні пасля св. Імшаў. Урачыстаць св. Юзафа ў гэтым годзе святкеум 20 сакавіка. Урачтыстасць абавязковая. Св. Імшы – у 7.00; 11.00; 19.00.
- 25 сакавіка, субота - святкуем Урачыстасць Звеставання Пана. Св. Імшы – у 8.00; 10.00; 12.00; 19.00, пасля якіх адбудзецца духоўнае ўсынаўленне ненароджаных дзяцей. Заахвочваем вернікаў да ўдзелу.
- З 27 па 29 сакавіка пры нашым араторыі для дзяцей і падлеткаў пройдуць канікулы з Богам.
- з 2 па 5 клас кожны дзень з 8.00 да 16.00. Ахвяра - 25 руб.
- з 6 па 11 клас кожны дзень з 17.30 да 21.00. Ахвяра - 5 руб.
Запісацца на канікулы з Богам можна да 22 сакавіка ў нашым парфіяльным кіёску, альбо па нумарах, якія змешчаны на дошцы аб'яў.
- Падчас Вялікага Посту прапануем наступны распарадак набажэнстваў:
- Крыжовы шлях для дарослых – па пятніцах ў 8.45 і ў00
- Крыжовы шлях для моладзі – па пятніцах у00
- Крыжовы шлях для дзяцей і бацькоў – па суботах у00
- Песні жальбы – па нядзелях у20.
- Памятаем пра пастанову на Вялікі Пост у нашай парафіі: збіраем матэр’яльную дапамогу для пацярпелых ад землятрусу ў Турцыі
і Сырыі. Пры галоўным алтары знаходзіцца скрыня для ахвяраванняў. Заахвочваем вернікаў быць адкрытымі і ахвярнымі. - Вялікапостныя рэкалецыі ў нашай парафіі адбудуцца 24, 25, 26 сакавіка. Абвяшчаць рэкалекцыі будзе кс. Мікалай Ціхановіч. Просім вернікаў запланаваць сабе гэты час і прыняць удзел у рэкалекцыях.
- Калядныя наведванні на гэтым тыдні адбудуцца па вул. Пляханава. Пры немагчымасці прыняць святара просім інфармаваць аб гэтым у парафіяльным кіёску.
- 19 сакавіка, прыпадая трэцяя нядзеля месяца, згодна з традыцыяй ахвяры будзем збіраць на дальнейшыя патрэбы будаўніцтва нашай новай святыні.
- Выказваем шчырую падзяку ўсім вернікам, ахвярадаўцам
і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў будаўніцтве нашай святыні, а таксама за ўсе выкананыя працы ў святыні і вакол яе. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
1-ая НЯДЗЕЛЯ ВЯЛІКАГА ПОСТУ– 26 лютага 2023 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 2 сакавіка, чацвер - першы чацвер месяца. Молімся аб новыя і святыя пакліканні да святарскага і манаскага жыцця.
- 3 сакавіка, пятніца - першая пятніца месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, перапрашаючы Яго за ўласныя грахі і грахі ўсяго свету. Пасля св. Імшы адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.
- 4 сакавіка, субота – успамін св. Казіміра, а таксама першая субота месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі, дзякуючы Ёй за ўсе атрыманыя ласкі. У гэты дзень адбудзецца змена таямніц Жывога Ружанца. Усіх, хто належыць да колаў Жывога Ружанца, запрашаем на
св. Імшу ў 17.00.
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- У нядзелю, 5 сакавіка ў 18.00 адбудуцца нешпары за памерлых
і канферэнцыя для членаў Апостальства дапамогі душам чыстцовым, а таксма для ўсіх жадаючых. Нешпары адбудуцца ў будынку касцёла. Пасля нешпараў у 19.00 у інтэцыі душаў чыстцовых будзе цэлебравацца св. Імша. - Падчас Вялікага Посту прапануем наступны распарадак набажэнстваў:
- Крыжовы шлях для дарослых – па пятніцах ў 8.45 і ў00
- Крыжовы шлях для моладзі – па пятніцах у00
- Крыжовы шлях для дзяцей і бацькоў – па суботах у00
- Песні жальбы – па нядзелях у20.
- Памятаем пра пастанову на Вялікі Пост у нашай парафіі: збіраем матэр’яльную дапамогу для пацярпелых ад землятрусу ў Турцыі
і Сырыі. Пры галоўным алтары знаходзіцца скрыня для ахвяраванняў. Заахвочваем вернікаў быць адкрытымі і ахвярнымі. - Ад пепельнай серады, пры алтары Езуса Міласэрнага, знаходзіцца кніга цвярозасці, у якую заахвочваем і запрашаем запісвацца вернікаў, якія прагнуць Вялікі Пост перажыць без ужывання алкаголю.
- Вялікапостныя рэкалецыі ў нашай парафіі адбудуцца: 24, 25, 26 сакавіка. Абвяшчаць рэкалекцыі будзе кс. Мікалай Ціхановіч. Просім вернікаў запланаваць сабе гэты час і прыняць удзел у рэкалекцыях.
- Калядныя наведванні на гэтым тыдні адбудуцца па вул. Карыцкага, вул. Філатава, вул. Васняцова. Пры немагчымасці прыняць святара просім інфармаваць аб гэтым у парафіяльным кіёску.
- Выказваем шчырую падзяку ўсім вернікам, ахвярадаўцам
і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў будаўніцтве нашай святыні, а таксама за ўсе выкананыя працы ў святыні і вакол яе. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
VIІ Звычайная нядзеля – 19 лютага 2023 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 22 лютага, серада - ПАПЯЛЬЦОВАЯ СЕРАДА. Дзень сціслага посту і ўстрымання ад мясных страваў. св. Імшы: 7.00; 11.00; 19.00.
- 23 лютага, чацвер - успамін св. Палікарпа, біскупа і мучаніка.
- 25 лютага, серада - успамін св. Алаізія Версілія, і св. Калікста Караварыё, салезіянаў мучанікаў.
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- Распарадак Набажэнстваў на Вялікі Пост у парафіі Св. Яна Хрысціцеля будзе наступны:
- Крыжовы шлях для дарослых па пятніцам у 8.45 і а 18.00 гадзіне.
- Крыжовы шлях для моладзі па пятніцам а 20.00 гадзіне.
- Крыжовы шлях для дзяцей і бацькоў па суботам а 16.00 гадзіне.
- Песні жальбаў з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту па нядзелям а гадзіне 11.20.
- Пастановай на Вялікі Пост у нашай парафіі будзе: збіраем матэр’яльную дапамогу для пацярпелых ад землятрусу ў Турцыі і Сырыі. Пры галоўным алтары будзе знаходзіцца скрыня для ахвяраванняў. Заахвочваем вернікаў быць адкрытымі і ахвярнымі.
- Ад пепельнай серады, пры алтары Езуса Міласэрнага, будзе знаходзіцца кніга цвярозасці, у якую заахвочваем і запрашаем запісвацца вернікаў, якія прагнуць Вялікі Пост перажыць без ужывання алкаголю.
- Вялікапостныя рэкалецыі ў наша парафіі адбудуцца: 24, 25, 26 сакавіка. Абвяшчаць рэкалекцыі будзе кс. Мікалай Ціхановіч. Просім вернікаў запланаваць сабе гэты час і прыняць удзел у рэкалекцыях.
- 25 лютага, субота - адбудзецца выезд для падлеткаў 6-11 клас у парк актыўнага адпачынку 067. Кошт выезду 30 рублёў. Запісацца можна ў кіёску да 22 лютага ўключна. Колькасць месцаў абмежавана.
- 26 лютага, нядзеля - пасля св. Імшы на 10.00 гадзін адбудзецца цікавая і плённая сустрэча для дзяцей з 2 па 5 клас. Запрашаем!
- У нашым парафіяльным кіёску можна набыць новы часопіс “Авэ Марыя” з цікавымі духоўнымі разважаннямі і падзеямі ў жыцці Касцёла на Беларусі.
- Выказваем падзяку ўсім вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў будаўніцтве нашай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі.
Группа "Очаг"
- Катэгорыя: Аб'явы
VI Звычайная нядзеля – 12 лютага 2023 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 14 лютага, аўторак - свята святых Кірыла, мніха, і Мятода, біскупа, апекуноў Еўропы.
- 15 лютага, серада - дзень нараджэння абыходзіць біскуп Юрый Касабуцкі. Памятаем пра яго ў малітве.
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- 21 лютага, аўторак, прыпадае дзень нараджэння нашага святара кс. Алега Каралёва. Св. Імша ў інтэнцыі кс. Алега будзе справавацца 19 лютага ў нядзелю а 10.00 гадзіне, пасля якой усёй парафіяй будзем складаць віншаванні. Усіх сардэчна запрашаем!
- Заахвочваем вернікаў прыносіць вербы з мінулага года, якія ў бліжэйшым часе будуць спалены, попел з якіх будзе выкарыстаны ў пепельную сераду для пасыпання галоваў. Вербы можна заставіць пры нашым парафіяльным кіёску.
- З вялікім смуткам мы чуем паведамленне аб моцным землятрусе, які адбыўся 6 лютага гэтага года на паўднёвым усходзе Турцыі і ў паўночнай частцы Сірыі. Ад 13 лютага ў нашай парафіі аб’яўляем збор матэр’яльнай дапамогі для пацярпелых ад землятрусу. Пры галоўным алтары будзе знаходзіцца скрыня для ахвяраванняў. Заахвочваем вернікаў быць адкрытымі і ахвярнымі.
- 19 лютага, нядзеля – прыпадае ІІІ-я нядзеля месяца. Згодна з традыцыяй нашай парафіі ахвяры будзем збіраць на патрэбы будовы нашай новай святыні. На дадзены момант ахвяраванні збіраем на інсталяцыю электрашчытавой у новай святыні.
- У нашым парафіяльным кіёску можна набыць новы часопіс “Авэ Марыя” з цікавымі духоўнымі разважаннямі і падзеямі ў жыцці Касцёла на Беларусі.
- Выказваем падзяку ўсім вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў будаўніцтве нашай святыні, а таксама за ўсе выкананыя працы ў святыні, вакол яе і пры нашым араторыі. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі.
IV Звычайная нядзеля – 29 студзеня 2023 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 30 студзеня, панядзелак - успамін бл. Браніслава Маркевіча, святара.
- 31 студзеня, аўторак - усёй салезіянскай сям’ёй, а таксама ўсёй нашай парафіяй святкуем урачыстасць Св. Яна Боско, заснавальніка салезіянскай сям’і і апекуна нашай парафіі. Галоўная ўрачыстая св. Імша будзе цэлебравацца ў 19.00, пасля якой запрашаем усіх на дальнейшае святкаванне ў араторый. У гэты дзень можна атрымаць поўны адпуст.
- 2 лютага, чацвер - Свята Ахвяравання Пана (Маці Божай Грамнічнай).
Св. Імшы: 7.00; 11.00; 19.00. Падчас святых Імшаў адбудзецца благаслаўленне свечак. Свечкі можна набыць у парафіяльным кіёску. У гэты дзень таксама прыпадае першы чацвер месяца - молімся аб новыя і святыя пакліканні да святарскага і манаскага жыцця. - 3 лютага, пятніца - Успамін Св. Блажэя. Св. Імшы: 8.00; 19.00. Падчас святых Імшаў адбудзецца благаслаўленне праз заступніцтва св. Блажэя ад хваробаў горла. Таксама ў гэты дзень прыпадае першая пятніца месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, перапрашаючы Яго за ўласныя грахі і грахі ўсяго свету.
- 4 лютага, субота - першая субота месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі, дзякуючы Ёй за ўсе атрыманыя ласкі. У гэты дзень адбудзецца змена таямніц Жывога Ружанца. Усіх, хто належыць да колаў Жывога Ружанца запрашаем на Св. Імшу ў 17.00.
- 5 лютага, нядзеля - успамін св. Агаты, панны і мучаніцы. Падчас святых Імшаў адбудзецца благаслаўленне хлеба і вады ў гонар св. Агаты.
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- Калядныя наведванні на гэтым тыдні адбудуцца па вул. Жылуновіча, вул. Карыцкага, вул. Шышкіна, вул. Кабушкіна. Загаддзя будзем тэлефанаваць вернікам, каб удакладніць час і дзень наведвання. Калі хто не зможа прыняць святара, просім інфармаваць аб гэтым у парафіяльным кіёску.
- 5 лютага, нядзеля - пасля св. Імшы на 10.00 адбудзеца чарговая сустрэча для сямейных пар, якая носіць характар “Дыялогу”. Сустрэча пройдзе ў класе нумар 2, буднак капліцы. Адказная - сястра Ірына.
- З 3 па 5 лютага ў ЦЭНТРЫ “КАРЫТАС” у вёсцы Ляскоўка, что ў Бараўлянах, пройдуць Сужэнскiя Рэкалекцыі, якiя праводзiць рух "Сужэнскiя Сустрэчы". Да удзелу запрашаем сужэнствы, якiя жадаюць паглыбiць сваю любоў i ўзаемапаразуменне, альбо перажываюць часовыя цяжкасцi ў адносiнах. Дадатковая інфармацыя пра рэкалекцыі і парадак запiсу прадстаўлены на ПЛАКАЦЕ на дошцы аб’яў.
- Выказваем падзяку ўсім вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў будаўніцтве нашай святыні, а таксама за ўсе выкананыя працы ў святыні, вакол яе і пры нашым араторыі. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!