Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Навіны

Пры усталёўцы новага тэхнічнага забеспячэння сайта, мы вырашылі не марудзіцца з пераносам навінаў і фотагалерэі старога фармату, але каб не страціць вынікі працы папярэдніх двух гадоў, даем спасылкі на адпаведныя раздзелы старога сайта:

Сёння святкуе свой дзень нараджэння пробашч нашай парафіі - кс.Аляксандр Мятліцкі SDB.
Ойча, шчыра віншуем Вас са Святам!
Дзякуем Богу за дар Вашага жыцця і паклікання.
Жадаем моцнага здароўя, духоўных і фізічных сіл, непахіснай веры,святасці і вытрымкі на шляху прыгожага паклікання- Святарства!
Жадаем заўсёды ісці за Панам і ніколі не стамляцца, і памятаць, што Пан побач і падтрымае!
Упэўнены, што Святы кс.Боско вельмі ганарыцца такім сынам як Вы!!!
Памятаем пра Вас у малітвах і моцна абдымаем!+
 
{webgallery}
 
 
{/webgallery}  
{webgallery}{/webgallery}

Аплаткавая сустрэча арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з дзецьмі прайшла ў Мінску

30 снежня ў парафіі Св. Яна Хрысціцеля адбылася аплаткавая сустрэча арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, з дзецьмі ўсіх парафій г. Мінска і Мінскага раёна.

 

18 лістапада ў парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Мінску адбыўся канцэрт у гонар святой Цэцыліі, апякупкі касцёльнага спеву і музыкі....

Паважаныя чытачы нашага сайта! Сардэчна віншуем вас з адным з самых галоўных свят для ўсіх хрысціян - з Божым Нараджэннем!  

Жадаем, каб у вашай душы, сэрцы і думках заўсёды было месца для Нованароджаннага Збаўцы! 
 
{webgallery}
 
 

{/webgallery}
Дазволіць Езусу ўжо сёння, у гэтую хвіліну, дакрануцца да сябе заахвоціў кс. Андрэй Рылка на рэкалекцыях, якія ён праводзіў  16-18 снежня ў мінскай Серабранцы. Напачатку рэкалекцый святар заклікаў парафіянаў маліцца і прасіць Хрыста дапамагчы прывесці ў парадак тое, што параскідвана, разбурана ў жыцці, каб быць падрыхтаванымі  да свята Божага Нараджэння.

З 10 па 11 снежня ў араторыі імя cвятога Яна Боско ў Мінску адбыліся чарговыя рэкалекцыі «Разважанні аб добрай смерці» (РДС), якія сабралі каля 25 удзельнікаў. Моладзь з Бараўлян, Смаргоні, Дзятлава і Мінска прыехала дзеля таго, каб паразважаць над тэмай «Адносіны ў сям’і: бацькі і дзеці».

Мінская салезіянская парафія Св. Яна Хрысціцеля ў трэцюю нядзелю Адвэнту, якую таксама называюць нядзеляй радасці, перажывала вялікую падзею — прыняцце трох маладых чалавек - Георгія Калядкі, Яўгена Сінкевіча і Паўла Ісакава - ў міністранты.

2-3 снежня ў салезіянскім араторыі ў Мінску адбыліся чарговыя двухдзённыя рэкалекцыі  для суполкі «Адкрытыя сэрцы», якая дзейнічае пры парафіі Святога Яна Хрысціцеля. Удзельнікам сустрэчы была прапанавана шырокафарматная праграма на тэму «Дыялог у сям’і».  Пазнавальная канферэнцыя і сур’езныя разважанні, праца па групах і духоўныя практыкаванні, жарты, гульні — усё гэта стала дзейсным сродкам для раскрыцця зададзенай тэматыкі.

3 снежня ў мінскі араторый імя святога Яна Боско моладзь на гарбату запрасіў святы Мікалай. А 4 снежня са святым цудатворцам сустрэліся дзеці.

Незвычайная фармацыйная сустрэча для аніматараў і кандыдатаў прайшла ў мінскім салезіянскім араторыі ў нядзелю, 4 снежня. Падрыхатваў яе адказны за араторый кс. Павел Шчарбіцкі SDB разам з салезіянамі супрацоўнікамі.  Асаблівасцю сустрэчы была форма яе правядзення: квэст-трэнінг для развіцця каманднага духу групы аніматараў і кандыдатаў.

Апошнія аднаўленні

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску