Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

 

{webgallery}
{/webgallery}

 Адразу на пачатку дзейнасці, май 1997 года, парафіі святога Яна Хрысціцеля, асаблівая увага была ўдзелена на арганізацыю літургічнай супольнасці міністрантаў. Кола міністрантаў, хоць было і не вялікае, але бачна была ахвота малых хлапцоў удзельнічаць у літургічных дзеяннях парафіі. Апекаваўся, на пачатку, колам міністрантаў сам пробашч парафіі ксендз Ігар Лашук, актыўна яму дапамагаў, закрыстыянін пан Аўгустын Маліноўскі, які меў вялікі вопыт літургічнай службы ў розных святынях Міншчыны, бо і яго дзядуля і бацька служылі закрыстыянінамі пры касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Красным каля Маладзечна.

У верасні 1997 года на дапамогу пробашчу прыехалі два маладых салезыяніна, клерык Генадзій Кастэцкі і клерык Андрэй Апанасовіч. Клерык Генадзій пачаў займацца колам міністрантаў і сказаць шчыра, яму гэта вельмі добра атрымоўвалася, кола міністрантаў пашыралася, прыходзілі новыя кандыдаты. І гэтая лічба, як на тыя часы была вялікая, бо налічвала 14 хлапчукоў. Пасля года працы клерык Генадзій быў скіраваны ў іншае месца служэння, а да нас прыехаў клерык Аляксандр Самойлаў, які займаўся міністрантамі, а затым з лютага 2000 года клерык Давід Метравелі і быў ён да канца 2000 года.

З 2000 года да 2002 года колам міністрантаў займаўся клерык Алег Клімовіч, затым падрыхтаваны пробашчам пан Вячаслаў Пянткоўскі да 2003 года, а з 2003 па 2004 год ксёндз Павал Гражуль, нажаль, менавіта гэта быў год занепаду працы з колам міністрантаў, лічба міністрантаў зменшылася з-за несістэматычнай працы, альбо часамі яе поўнай адсутнасці, пасля таго, як ксёндз Павал быў пераведзены на працу ў Смаргонь, колам міністрантаў зноў стаў апекавацца пробашч парафіі, ўдалося не толькі вярнуць былую колькасць міністрантаў але і падвоіць, хоць многія не вярнуліся, але да касцёла сістэматычна ходзяць.

У маі 2005 года былі прыняты 16 новых міністрантаў, якія амаль штотыдзень праходзілі падрыхтоўку. Малодшых міністрантаў было тады толькі 9-ць хлапцоў. Старэйшых (ад 16 і вышэй) было 18-ць міністрантаў. У маі 2006 года былі прыняты ў кола міністрантаў яшчэ тры хлапчукі.

З 2006 года колам міністрантаў займаецца клерык Станіслаў Краўчанка сумесна з пробашчам ксяндзом Ігарам Лашуком. Міністранты падзелены на некалькі груп, паводле ступені падрыхтоўкі, а менавіта: кандыдаты, малодшыя міністранты, міністранты–лектары, міністранты–акаліты, старэйшыя міністранты.
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску