Канцэрт для мам адбыўся ў нашай парафіі
- Катэгорыя: Навіны
У кастрычніку адзначаюць свята мамы, таму ў салезіянскай парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Мінску 17 кастрычніка прайшоў канцэрт у гонар мамы! Распачаўся ён святой Імшой а 19 гадзіне.
Пасля Імшы распачаўся канцэрт, на якім прысутнічала шмат мам са сваімі дзецьмі. У канцэрце прымалі ўдзел не толькі дзеці, але таксама і мамы.
Інтэрв`ю нашай парафіянкі Таццяны Юхновіч для caritas.by
- Катэгорыя: Навіны
Свята для мам адбылося ў араторыі!
- Катэгорыя: Дзіцячы Араторый
11 кастрычніка 2015 у мінскім араторыі імя св. Яна Боско адбылося свята для мам. Яно распачалося св. Імшой а 10 гадзіне, падчас якой кс.Іван Огар нагадваў пра тое, што варта мець мудрасць, каб дасягнуць неба. Святар прапанаваў дзецям умець дзяліцца сваімі талентамі, а дарослым нагадаў, што не важна, колькі багацця ў цябе матэрыяльнага, а колькі багацця ў цябе ў сэрцы.
У араторыі адбылося адкрыццё новага тэатральнага сезона
- Катэгорыя: Цэнтр Моладзі

9 Кастрычніка ў мінскім араторыі імя св. Яна Боско адбыўся тэатральны вечар. Арганізатарамі гэтага свята імправізацый па традыцыі сталі салезіяне супрацоўнікі Аляксандар Перадкоў і Ўладзіслаў Зарэцкі, а дапамаглі ім у гэтым аніматары Кацярына Мальцава і Павел Купцоў.
Падрабязней: У араторыі адбылося адкрыццё новага тэатральнага сезона
У нашым араторыі прайшлі рэкалекцыі «Разважанні аб добрай смерці»
- Катэгорыя: Навіны
З 3 па 4 кастрычніка ў Каталіцкім моладзевым цэнтры імя св. Яна Боско ў Мінску чарговы РДС сабраў моладзь з розных куткоў Беларусі, каб разам паразважаць над тэмай “Сэрца альбо розум”. Дарэчы, менавіта гэтая тэма была абрана не выпадкова: з яе мы пачалі загаддзя рыхтавацца да сусветных дзён моладзі, якія ў ліпені гэтага года пройдуць у Кракаве.Падрабязней: У нашым араторыі прайшлі рэкалекцыі «Разважанні аб добрай смерці»










