Гістарычная падзея для Таварыства Святога Францішка Сальскага: выдадзена Канстытуцыя салезіянаў на беларускай мове
- Катэгорыя: Навіны

31 студзеня падчас святкавання ўрачыстаці св. Яна Боско ў Мінску (парафія св. Яна Хрысціцеля) часовы павераны ў справах Апостальскай Нунцыятуры мансеньёр Марынка Анталовіч асвяціў першае ў гісторыі дзейнасці салезіянаў на Беларусі выданне Канстытуцыі Таварыства Святога Францішка Сальскага на беларускай мове.
Пасланне Генеральнага Настаяцеля да моладзі з усіх салезіянскіх пляцовак у свеце з нагоды ўрачыстасці святога ксяндза Боско
- Катэгорыя: Навіны

Мая дарагая моладзь, ДАЗВОЛЬЦЕ ЕЗУСУ ВАС ЗАВАЯВАЦЬ!
З днём нараджэння, кс. Аляксандр!
- Катэгорыя: Навіны
Паважаны кс. Аляксандр, ад усяго сэрца віншуем Вас з днём нараджэння!
Прыміце словы падзякі за ўсе Вашыя справы на карысць развіцця нашай парафіі і нястомнае служэнне ў справе збаўлення душ! Жадаем Вам моцнага здароўя, узмацнення веры і ўсіх неабходных ласк!
{webgallery}

{/webgallery}
«Кубак Дона Боско» стаў нібы спартыўным клубам для мінскіх католікаў
- Катэгорыя: Навіны
Пяты — юбілейны — турнір па мікра-футболе «Кубак Дона Боско» ў салезіянскім араторыі імя св. Яна Боско ў Мінску адгулялі аматары футболу. Першыя гульні прайшлі 1 снежня мінулага года. Фінал адбыўся 17 студзеня. Пераможцамі юбілейнага Кубка стала каманда «Вінегрэт» — зборная студэнтаў, якія вучацца ў Мінску. Свае медалі хлопцы атрымаюць падчас урачыстасці св. Яна Боско 31 студзеня.Падрабязней: «Кубак Дона Боско» стаў нібы спартыўным клубам для мінскіх католікаў
Скончыўся #КДБ5
- Катэгорыя: Цэнтр Моладзі

Усё мае свой пачатак і канец. Так і пяты Кубак Дона Боско, якога мы так доўга чакалі, паказаў нам сваю кульмінацыю ў выглядзе фінальнага матча, і нам засталося толькі пабачыць “эпілог”, якім стане цырымонія ўзнагароды галоўных герояў гэтага апавядання.










