Святар з усмешкай у вачах. Вернікі нашай парафіі падзякавалі кс. Станіславу за плённае служэнне
- Катэгорыя: Навіны

Ксёндз Станіслаў Лугоўскі SDB быў адным з першых салезіян у Беларусі. Пастырскаму служэнню ў нашай краіне ён прысвяціў 25 гадоў свайго святарства. На працягу апошніх чатырох гадоў святар выконваў функцыю пробашча парафіі Св. Мацвея ў Раўбічах. Зараз кс. Станіслаў завяршае гэтую місію і вяртаецца на сваю радзіму — у Польшчу. Вернікі раўбіцкай парафіі сабраліся на ўрачыстай святой Імшы ў першую нядзелю Адвенту, 29 лістапада, каб падзякаваць Богу за пастырскае служэнне кс. Станіслава і прывітаць новага пробашча.
Святы Мікалай завітаў у мінскі араторый
- Катэгорыя: Навіны
6 снежня ў мінскі араторый імя св. Яна Боско завітаў св. Мікалай. Праграма свята была падзелена на дзве часткі - першая была прысвечана дзецям, другая - моладзі.Свята Хрыста Валадара Сусвету адзначыла наша парафія
- Катэгорыя: Навіны
22 лістапада, у апошнюю нядзелю літургічнага году, каталіцкая супольнасць парафіі св. Яна Хрысцітеля (Мінск, Серабранка) сабралася, каб разам перажыць урачыстасць Хрыста Валадара Сусвету. Гэта свята не толькі прыпамінае нам аб другім прыйсце Езуса Хрыста, пад час якога Ён будзе судзіць жывых і памерлых, але нагадвае нам аб тым, што Хрыстус з’яўляецца Валадаром таксама і ў сучасным свеце, тут і цяпер.
Падрабязней: Свята Хрыста Валадара Сусвету адзначыла наша парафія
Канцэрт у гонар св. Цэцыліі адбыўся ў нашай парафіі
- Катэгорыя: Навіны
21 лістапада ў мінскай салезіянскай парафіі св. Яна Хрысціцеля адбыўся чарговы музычыны канцэрт,які быў прысвечаны памяці нябеснай заступніцы сакральнага спеву і музыкі святой Цэцыліі. Святочны канцэрт распачаўся з малітвы.
Падрабязней: Канцэрт у гонар св. Цэцыліі адбыўся ў нашай парафіі
Сустрэча аб пакліканні для дзяўчат адбыласяў нашай парафіі
- Катэгорыя: Навіны

«Гатовы я служыць Табе…» – менавіта з гэтых радкоў спеву 15 лістапада 2015 года распачалася сустрэча аб пакліканні для дзяўчат з 8 па 11 клас у Мінску.
Падрабязней: Сустрэча аб пакліканні для дзяўчат адбыласяў нашай парафіі










