Адбылося адкрыццё дзіцячага араторыя на новы навучальны год!
- Катэгорыя: Навіны
Падрабязней: Адбылося адкрыццё дзіцячага араторыя на новы навучальны год!
sdb.by/News -Выніковы!
- Катэгорыя: Навіны
Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB прыняў удзел у сустрэчы з Папам Францішкам
- Катэгорыя: Навіны

10 верасня Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане каля 130 біскупаў, якія атрымалі сакру на працягу апошняга года. Сярод гэтых іерархаў быў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB.
Падрабязней: Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB прыняў удзел у сустрэчы з Папам Францішкам
Кл. Юрый аднавіў свае манаскія шлюбы
- Катэгорыя: Навіны
7 верасня ў капліцы на бараўлянскай горцы сабралася салезіянская сям’я з усіх куткоў Беларусі. Нагодай для сустрэчы стала аднаўленне часовых манаскіх шлюбаў клерыка Юрыя Пашкаўца SDB.
Пасля казання, у якім дэлегат салезіянаў на Беларусі кс. Віктар Гайдукевіч SDB адзначыў, як важна ў сучаснасці быць добрым знакам для іншага, клерык Юрый склаў перад Богам і людзьмі шлюб паслухмянасці, беднасці і чысціні. Гэты момант таксама стаў знакам для прысутнай моладзі – не трэба баяцца аніякіх абставін, Бог заўсёды падтрымае кожнага на шляху яго паклікання.
Салезіянская сям’я з Беларусі наведала Турын
- Катэгорыя: Навіны
З нагоды святкавання Юбілею – 200-годдзя з дня нараджэння св. Яна Боско Салезіянская сям’я Беларусі вырашыла адведаць родныя мясціны Святога ў Італіі. Пілігрымка адбылася з 18 па 28 жніўня 2015 года. Яна стала завяршаючай кропкай святкавання Юбілею і была зарганізавана, як падзяка шматлікім людзям за служэнне на хвалу Божую і карысць моладзі ў салезіянскіх супольнасцях, асабліва ў гэты юбілейны год. Асноўнай мэтай пілігрымкі стаў горад Турын – калыска салезіянскай харызмы. Да гэтых вытокаў варта вяртацца, каб аднаўляць салезіянскае пакліканне і паглыбляць разуменне і аўтэнтычнасць харызмы.










