Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

У самым пачатку гэтага свята з’явіўся казачнік, якія распачаў сваю казку. Нечакана – мусіць вецер падзьмуў, ці кніжка разляцелася (дакладна ніхто сказаць не можа). Але казку трэба было прадставіць у любым выпадку.Ну, як вы добра ведаеце, усе яны пачынаюцца аднолькава: “Жыла-была … ”  А казка гэтая была пра Папялушку. Яна ціха наводзіла парадак, як нечакана з’явіўся вяшчальнік, асоба, як кажуць вядомая ўсім добра, бо прыносіць навіны з каралеўства. Дык вось якраз з гэтага ўсё і пачалося.
      Кароль запрашае ўсіх на баль, каб знайсці нявесту для прынца…” Усе дзеці ў вобразах прынцэс і прынцаў адразу прадставілі сябе на балі. Так і Папялушка пачала марыць аб тым, як яна танчыць з прынцам. Разам з дзецьмі яна пачынае танцаваць нібыта ў каралеўскім палацы. Але тут з’яўляецца Кот у ботах. Дзеці яго адразу ж пазналі. А Папялушка збянтэжылася, бо добра ведала, што ён не з яе казкі.

      Усё вырашылася толькі тады, калі Кот зразумеў, дзе ён. Разам пагуляўшы з дзецьмі, ён ад Папялушкі атрымаў свой капялюш з пяром, а паласаты каўпак аддаў Бураціне, які тут як тут адчыніў сваім ключом дзверы, ды не тыя, што былі яму патрэбныя. Яны падаравалі Папялушцы карэту. Засталася толькі адна рэч. Не было прыгожай сукенкі і крыштальных туфелек. Але і гэта праблема хутка была вырашана. Увайшла Царэўна-лягушка ды цягнула цяжкі куфар. Дзецям і прапаноўваць не  трэба   было. Яны хутка яго схапілі і яшчэ б хвілінка, дык ужо б і адчынілі. Але трэба было яшчэ выканаць умову і прайсці па музычных астраўках. Вось гэта было весела! Усе на востраў – тры-пяць дзяцей на адным востраве-газеціне! З куфра лягушка падаравала Папялушцы сукенку і прыгожыя туфелькі. Цяпер яна пайшла збірацца на бал, а ўсе дзеці чакалі з захапленнем, калі ж распачнецца сам баль. А тут прыйшоў Іван Царэвіч і давай усім крыштальны туфлік прымяраць: добра самі ведаеце, што не знайшоў, пакуль Папялушка не з’явілася. Ужо разам яны запрасілі ўсіх на баль.

      Баль адкрыўся ды з гоманам і радасцю прыбеглі блазаны са сваімі вясёлымі загадкамі. Пасля чаго ўсе госці ў палацы былі запрошаны пакаштаваць ласункаў салодкіх. Тут былі і цукеркі, і мёд, і бліны, і варэнне. Ой, як смачна!      

      І я там была… бліны каштавала… … салодкія : ) !!!

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску