Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:

  • 28, Панядзелак — свята св. Сымона і Юды, апосталаў. Дзень імянінаў арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча. Памятаем аб ім у сваіх малітвах.
  • 30, Серада – згодна з традыцыяй салезіянскай сям’і ўспамінаем Св. Яна Боско. На прыканцы Св. Імшы а 19.00 гадзіне адбудзецца ўшанаванне рэліквій Св. Яна Боско. Запрашаем!
  • 1 лістапада. Пятніца. – Урачыстасць Усіх Святых. Распарадак Святых Імшаў у нашай святыні будзе наступны: 7 00; 11.00; 19.00. Таксама ў гэты дзень прыпадая І-ая пятніца месяца, аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса. Ад 17.00 гадзіны, да гадзіны 19.45 ў нашай святыні адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Запрашаем!
  • З 1 па 8 лістапада кожны дзень можна атрымаць поўны адпуст, які можна ахвяраваць толькі за памерлых. Для гэтага неабходнае пабожнае наведванне могілак і малітва за памерлых.
  • 2, Субота – успамін усіх памерлых вернікаў. Распарадак Святых Імшаў у нашай святыні будзе наступны: 7 00; 19.00. А 17.00 гадзіне разпачнём зачытваць выпамінкі з імёнамі нашых блізкіх памерлых. У гэты дзень можна атрымаць поўны адпуст за пабожнае наведванне касцёла або капліцы і за прачытанне “Ойча наш” і “Веру ў Бога”. Гэты адпуст можна ахвяраваць толькі за памерлых. Таксама ў гэты дзень прыпадая першая субота месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі. Прыпамінаем Колам Жывога Ружанца аб змене таямніц ружанцовых.
  • На працягу ўсяго месяца лістапада а 18.00 гадзіне будзем маліцца за нашых памерлых, зачытваючы іх імёны. Запрашаем да малітвы!

 

 

З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:

  • 28, Панядзелак – сёстры Салезіянскі запрашаюць дзяўчат на чарговую сустрэчу па тэме: "Святасць жанчыны". Пачатак а 19:00 гадзіне.
  • 1, 2, 4, 5, 6 лістапада – пры нашым араторыі адбудуцца вакацыі з Богам для дзяцей і падлеткаў. Дакладная інфармацыя знаходзіцца на дошцы аб’яў пры ўваходзе да нашай святыні.
  • 3 лістапада а 17.00 гадзіне ў нашай святыні адбудзецца катэхэза для дарослых. Запрашаем!
  • 7 лістапада – а 12 00 гадзіне ў еднасці з ўсёй салезіянскай сям’ёй, а таксама ў еднасці з усімі нашымі вернікамі будзем святкаваць Свята “Еднасці Салезіянскай сям’і”. Распачнецца Свята Св. Імшой. Запрашаем усіх! Калі хто можа прынесці штосьці з салодкага да гарбаты, будзем вельмі ўдзячныя.
  • Выказваем сваю шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам

і дабрачынам за малітоўную і матэр’ялную дапамогу

ў будаўніцтве нашай новай святыні. Добры Божа адудзяч кожнаму!

 

 

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску