
4 кастрычніка ў Каталіцкім моладзевым цэнтры імя св. Яна Боско ў Мінску адбылося адкрыццё новага сезона. Вечар быў поўны радасці і весялосці, бо быў насычаны цікавымі гульнямі і сюрпрызамі.
Разынкай вечару стала віншаванне тых удзельнікаў, якія адзначалі свае дні нараджэння летам і восенню. Пасля агульнага фотаздымку быў салодкі стол і дыскатэка.
На завяршэнне вечару ўсе прысутныя пачулі традыцыйнае для араторыя слоўка на дабранач і мелі магчымасць падзякаваць Пану за добры вечар у супольнай малітве.
Вольга Перадкова










